Не забірай жыцьцё!
2010 06/03
Казімір Фарына, Мінадукацыі Беларусі

Казімір Фарына, Мінадукацыі Беларусі

05.03.2010 бацькі Янкі Лапікага з Жодзіна зноў зьвярнуліся да Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. Папярэдні зварот, скіраваны на імя міністра Аляксандра Радзькова, зноў не дайшоў да адрэсату. На яго на гэты раз, фактычна, не адважыўся адказаць па сутнасьці нават намесьнік міністра, Казімір Фарына. Які толькі паведаміў заяўнікам аб пераадрасацыі заявы да начальніцы Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму, Таісы Данілевіч.

Такім чынам, міністэрства адмовілася нават “камэнтаваць” той факт, што па тэлефонным указаньні з ГУА Менаблвыканкаму ў другі раз з пачатку 2009 году беларускамоўнаму вучню, Янке Лапіцкаму, забаранілі беларускамоўнае навучаньне на базе ягонай Гімназыі №1 у Жодзіне. У выніку, зноў абсалютна безпадстаўна й незаконна спынілася рэалізацыя Пастановы №417 Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму па аднаўленьні навучаньня беларускамоўнага падлетка ў памяшканьні гэтае адукацыйнае ўстановы.

Пры гэтым, рэагаваньне па сустрэчных неправамерных дзеяньнях: тэлефанаваньню зь Менску з патрабаваньнем аб спыненьня рэалізацыі Пастановы №417  і адпаведны загад №510 дырэктара Гімназыі №1, Генадзя Каршуна, аб забароне беларускамоўных заняткаў на базе ўстановы адукацыі, як бачна, – вельмі ўжо “дыпляматычна” перададзена ў рукі тых, хто (як бы, сам перад сабою) і нясе ўсю (сваю ўласную) “адказнасьць” за зьдзяйсьненьне гэтага чарговага правапарушэньня, ні больш за тое (!?).

Высокапастаўленыя правапарушальнікі, уганараваныя павагаю на самых розных узроўнях, могуць зараз у чарговы раз парадавацца сваёй прывілеяванасьці й магчымасьці абсалютна безпакарана парушаць любое права – будзь то права на выбар тыпу й мовы навучаньня альбо на любы іншы асэнсаваны й свабодны выбар.

У сувязі з пераадрасацыяй заявы ў ГУА Менаблвыканкаму, бацькі Янкі Лапікага, якога дагэтуль у Жодзіне не пускаюць у Гімназыю №1 вучыцца па-беларуску, адправілі ў Мінадукацыі Беларусі заяву, дзе канкрэтызавалі свае патрабаваньні. Што стала магчымым пасьля азнаямленьня ў Жодзінскім судзе (пры азнаямленьні з пачатковым варыянтам справы №2-200-2010 за 12.02.2010, да факту зьнікненьня зь яе адзначаемага працэсуальнага дакумэнту) з дакумэнтальным сьведчаньнем таго, што дэструктыўная й асэнсаваная актыўнасьць менавіта кіраўніцтва ГУА Менаблвыканкаму й фактычнае запатрабаваньне Т.Данілевіч (Менск) ад В.Грышчанкі (Жодзіна) прыняць меры па ліквідацыі беларускамоўнай праграмы ў Гімназыі №1 у Жодзіне, прывялі тут да грубага парушэньня той раўнавагі, якая была дасягнута ў 2004-2005 гадах, а таксама да шэрагу нэгатыўных наступстваў, неправамерных дзеяньняў дыскрымінацыйнага характару з боку кіраўніцтва мясцовае вэртыкалі й службоўцаў сыстэмы адукацыі.

У заяве ад 05.03.2010 бацькі спыняюць лібэральнічаць. Яны ставяць перад Міністэрствам адукацыі Беларусі канкрэтныя пытаньні, датычныя дэструктыўнай і неправамернай пазыцыі кіраўніцтва ГУА Менаблвыканкаму, якое зьяўляецца ініцыятарам і рухавіком парушаючага Канстытуцыйнае права канфлікту ў Жодзіне.

Аляксей Лапіцкі:

– Замоўцу альбо архітэктара дазенага дыскрымінацыйнага пляну, не задавальняла сытуацыя з кампрамісным рашэньнем па хатняй форме адукацыі, якая па адмысловай заяве бацькоў павінна была рэалізоўвацца ў спэцыяльна прыстасаваным памяшканьні гімназыі да канца 2009 года – там, дзе раней і вучыўся Янка. Таму, для зрыву дадзенай міравой дамоўленасьці былі выкарыстаны адпрацаваныя намэнклятурныя мэтады й банальнае тэлефоннае права. Тут проста залішні раз праявіўся наўмысны характар усіх назіраемых намі правапарушэньняў – наўмысны, нахабны й безпакарана самаўпэўнены … да сапраўднага злачыннага цынізму. Бо той, хто кіруе “працягам зьдзеку над Канстытуцыяй, правам і нацыянальнай годнасьцю беларусаў у Жодзіне” цалкам асэнсавана й прагматычна прыкрывае ўласную зламыснасьць і пасьлядоўную неправамернасьць у дзеяньнях – сыстэмаю суцэльнай карпаратыўнай безадказнасьці, якая трымаецца на традыцыйным для службоўцаў страхе згубіць крэсла, якая пануе паўсюдна й падаўляе любыя грамадзянскія правы й свабоды …

*

*

(Паведамленьне, рас.)

05.03.2010 родители Янки Лапицкого из Жодино опять обратились к Министру образования Республики Беларусь. Предыдущее обращение, направленное на имя министра Александра Радькова, снова не дошло до адресата. На него на этот раз, фактически, не решился ответить по существу даже заместитель министра, Казимир Фарино. Который только сообщил заявителям о переадресации заявления начальнику Главного упраўления образования Миноблисполкома, Таисе Данилевич.

Таким образом, министерство отказалось даже “комментировать” тот факт, что по телефонному указанию из ГУО Миноблисполкома во второй раз с начала 2009 года беларускоязычному ученику, Янке Лапицкому, запретили беларускоязычное обучение на базе его Гимназии №1 в Жодино. В результате, опять абсолютно безосновательно и незаконно прекратилась реализация Постановления №417 Комиссии по делам неполнолетних Жодинского исполкома по обновлению обучения беларускоязычного подростка в помещении этого образовательного учреждения.

При этом, реагирование по встречным неправомерным действиям: звонку по телефону из Минска с требоаванием о прекращении реализации Постановления №417  и соответствующий приказ №510 директора Гимназии №1, Геннадия Коршуна, о запрете беларускоязычного обучения на базе учреждения образования, как видно, – очень уж “дипломатично” передано в руки тех, кто (как бы, сам перед собой) и несет всю (свою собственную) “ответственность” за осуществление этого очередного правапарушения, ни более того (!?).

Высокопоставленные правонарушители, удостоенные уважением на самых разных уровнях, могут сейчас в очередной раз порадоваться своей привилегированности и возможности абсолютно безнаказанно нарушать любое право – будь то право на выбор типа и языка обучения либо на любой другой осмысленный и свободный выбор.

В связи с пераадресацией заявления в ГУО Миноблисполкома, родители Янки Лапицкого, которого до сих пор в Жодино не пускают в Гимназию №1 учиться по-беларуски, отправили в Минобразования Беларуси заявление, где конкретизировали свои требования. Что столо возможным после ознакомления в Жодинском суде (при ознакомлении с начальным вариантом дела №2-200-2010 за 12.02.2010, до факта исчезновения из него указанного процессуального документа) с документальным свидетельством того, что деструктивная и осмысленная активность именно руководства ГУО Меноблисполкома и фактическое требование Т.Данилевич (Минск) от В.Грищенки (Жодино) принять меры по ликвидации беларускоязычной программы в Гимназии №1 в Жодино, привели здесь к грубому нарушению того равновесия, которое было достигнуто в 2004-2005 годах, а также к ряду негативных последствий, неправомерных действий дискриминационного характера со стороны руководства местной вертикали и чиновников системы образования.

В заявлении от 05.03.2010 родители прекращают либеральничать. Они ставят перед Министерством образования Беларуси конкретные вопросы, которые касаются деструктивной и неправомерной позиции руководства ГУО Миноблисполкома, которое является инициатором и двигателем нарушающего Конституционное право конфликта в Жодино.

Алексей Лапицкий:

– Заказчика или архитектора данного дискриминационного плана, не удовлетворяла ситуация с компромиссным решением по домашней форме образования, которая по специальному заявлению родителей должна была реализовываться в специально приспособленном помещении гимназии до конца 2009 года – там, где раньше и учился Янка. Поэтому, для срыва данной мировой договорённости были использованы отработанные номенклатурные методы и банальное телефонное право. Здесь просто излишний раз проявился умышленный характер всех наблюдаемых нами праванарушений – умышленный, наглый и безнаказанно самоуверенный … до настояўего преступного цинизма. Ведь тот, кто управляет “продолжениям издевательств над Конституцией, правом и национальным достоинством беларусов в Жодино” полностью осмысленно и прагматично прикрывает собственную злонамеренность и последовательную неправомерность в действиях – системой сплошной корпоративной безответственности, которая держится на традиционном для чиновников страхе потярять кресло, которая господствует повсюду и падавляет любые гражданские права и свободы …

ДАДАТКІ:

1) Копія адказу намесьніка Мінадукацыі К.Фарыны ад 17.02.2010 і

2) Копія заявы ў Мінадукацыі Беларусі ад 05.03.2010;

Копія адказу намесьніка Мінадукацыі К.Фарыны ад 17.02.2010

Алесь Вольны,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>