2010 12/03
Сяргей Гоўша, Баранавічы

Сяргей Гоўша, Баранавічы

Сябра Партыі БНФ Сяргей Гоўша 12 сакавіка накіраваў ліст старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму Віктару Дзічкоўскаму. Ён піша, што прысутнічаў на гістарычным паседжаньні гарвыканкаму, на якім за пяць хвілінаў, без абмеркаваньня кандыдатураў і без іхнага агучваньня навогул, быў зацьверджаны склад 66-ці ўчастковых камісыяў у складзе 685 чалавек.

На гэтым пасяджэньні не прагучала інфармацыя аб колькасьці пададзеных заяваў ва ўчастковыя камісыі, аб колькасьці зацьверджаных сябраў у кожнай камісыі, аб крытэрах адбору прэтэндэнтаў у склад камісыяў, не прагучалі прозьвішчы зацьверджаных сябраў камісыяў і тых, хто падаваў заявы.

Сяргей Гоўша выказаў думку, што склад камісыяў быў падрыхтаваны вузкім колам “спэцыялістаў” ў цішы кабінэтаў гарвыканкаму, а сябры гарвыканкаму прагаласавалі толькі за колькасны склад камісыяў, які толькі й быў агучаны.

Сяргей Гоўша паведамляе, што зьяўляецца сябрам Партыі БНФ, мае вышэйшую адукацыю, раней абіраўся дэпутатам Берасьцейскага абласнога Савету, добра ведае Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, але па невядомых яму прычынах ня быў уключаны ў склад камісыі.

На падставе вышэй выкладзенага Сяргей Гоўша просіць даць яму адказ: 1) па якіх прычынах яго не ўключылі ў склад участковай камісыі №24? 2) якія крытэры фармаваньня камісыяў? 3) колькі было пададзена заяваў у склад камісыяў, месца працы й пасады прэтэндэнтаў, партыйнасьць і досьвед працы ў выбарах?

На пасяджэньне гарвыканкаму не былі запрошаныя прадстаўнікі прэсы, мясцовага тэлебачаньня “Інтэкс”, прадстаўнікі партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Няўжо выбары ў мясцовыя Саветы, пытаецца Сяргей Гоўша, не зьяўляюцца значнай грамадзка-палітычнай падзеяй гораду, якую патрэбна асьвятляць?

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Член Партии БНФ Сергей Говша 12 марта направил письмо председателю Барановичского горисполкома Виктору Дичковскому. Он пишет, что присутствовал на историческом заседании горисполкома, на котором за пять минут, без обсуждения кандидатур и без их озвучивания вообще, был утвержден состав 66 участковых комиссий в составе 685 человек.

На этом заседании не прозвучала информация о количестве поданных заявлений в участковые комиссии, о количестве утвержденных членов в каждой комиссии, о критериях отбора претендентов в состав комиссий, не прозвучали фамилии утвержденных членов комиссий и тех, кто подавал заявления.

Сергей Говша высказал мнение, что состав комиссий был подготовлен узким кругом «специалистов» в тиши кабинетов горисполкома, а сотрудники горисполкома проголосовали только за количественный состав комиссий, который только и был озвучен.

Сергей Говша сообщает, что является членом Партии БНФ, имеет высшее образование, ранее избирался депутатом Брестского областного Совета, хорошо знает Избирательный кодекс РБ, но по неизвестным ему причинам не был включен в состав комиссии.

На основании выше изложенного Сергей Говша просит дать ему ответ: 1) по каким причинам его не включили в состав участковой комиссии №24? 2) какие критерии формирования комиссий? 3) сколько было подано заявлений в состав комиссий, место работы и должности претендентов, партийность и опыт работы на выборах?

На заседание горисполкома не были приглашены представители прессы, местного телевидения «Интекс», представители партий и общественных организаций. Неужели выборы в местные Советы, спрашивает Сергей Говша, не являются значительным общественно-политическим событием города, которое нужно освещать?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info
(Fota: ALES`, 2009)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>