Не забірай жыцьцё!
2010 12/03

Дзярждэпартамэнт ЗША

11 сакавіка Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў штогадовы даклад аб захаваньні правоў чалавека ў сьвеце. Вельмі крытычныя адзнакі ўтрымоўвае разьдзел, прысьвечаны становішчу з правамі чалавека ў Беларусі.

Прадстаўляючы гэты дакумэнт журналістам, дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан падкрэсьліла: «Гэтая справаздача зьяўляецца важнай прыладаю для актывістаў, якія змагаюцца за правы чалавеку ва ўсім сьвеце, для журналістаў і навукоўцаў, якія адсочваюць парушэньні правоў чалавеку й паведамляюць аб тых, хто змагаецца, а таксама для ўрадаў, уключаючы наш ўласны, у стратэгіі падтрымкі абароны правоў чалавеку для вялікай колькасьці людзей у вялікім ліку краінаў».

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства ЗША адзначыла трывожную тэндэнцыю, якая летась назіралася ў сьвеце: «Мы перажываем пэрыяд, калі ўсё больш урадаў уводзяць новыя ды ўсё больш жорсткія абмежаваньні на дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў, якія займаюцца праваабарончай дзейнасьцю й падвышэньнем узроўня падсправаздачнасьці ўлады».

Кажучы аб тым, што асновы справаздачы паўплываюць на фармаваньне палітыкі Злучаных Штатаў, Хілары Клінтан сказала: «Апублікаваная сёньня справаздача паказвае, дзе мы знаходзімся, якое існуе становішча. Яна забясьпечвае фактычную базу, на падставе якой Злучаныя Штаты будуць фармаваць сваю дыпламатычную, эканамічную й стратэгічную палітыку адносна іншых краінаў у бягучым годзе. Яна не вызначае гэтую палітыку, але забясьпечвае важнай інфармацыяй кожнага ва ўрадзе ЗША, хто працуе над азначэньнем гэтай палітыкі».

Ва ўступе да справаздачы аб становішчы правоў чалавеку ў сьвеце адносна Беларусі адзначаецца, што «пасьля нешматлікіх пазытыўных крокаў, зробленых уладамі ў 2008 годзе, адсутнасьць рэформаў на працягу 2009 гада выклікала расчараваньне».

Прапануем вашай увазе прэамбулу беларускага разьдзелу зь невялікімі скарачэньнямі:

«З моманту свайго абраньня прэзыдэнтам у 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка канцэнтраваў у сваіх руках уладу над усімі дзяржаўнымі ўстановамі й падрываў прынцып вяршэнства закону з дапамогай аўтарытарных сродкаў, маніпуляваньня выбарамі й адвольных дэкрэтаў. Апошнія прэзыдэнскія выбары не былі вольнымі й справядлівымі, парлямэнскія выбары ў верасьні 2008 году не адпавядалі міжнародным стандартам. Хоць грамадзянскія ўлады цалкам эфектыўна кантралююць сілы бясьпекі, прадстаўнікі гэтых сілаў працягвалі зьдзяйсьняць шматлікія парушэньні правоў чалавеку.

Сытуацыя з правамі чалавеку заставалася вельмі дрэннай, паколькі беларускія ўлады працягвалі зьдзяйсьняць частыя сур’ёзныя парушэньні гэтых правоў. Права грамадзянаў на зьмену ўлады строга абмежаванае. Улады не разсьледуюць мінулыя палітычна матываваныя зьнікненьні людзей. Умовы ўтрыманьня ў турмах заставаліся на вельмі нізкім узроўні й працягвалася жорсткае абыходжаньне зь зьняволенымі й затрыманымі.

Адвольныя арышты, затрыманьні й пазбаўленьне волі грамадзянаў па палітычных матывах за крытыку службовых асобаў альбо за ўдзел у дэманстрацыях таксама працягваліся. Судовая сыстэма заставалася пазбаўленай незалежнасьці, судовыя прысуды звычайна былі наканаваныя, шматлікія судовыя паседжаньні праходзілі за зачыненымі дзвярыма.

Улады таксама абмяжоўвалі грамадзянскія свабоды, у тым ліку свабоду прэсы, словы, сходаў, асацыяцыяў і рэлігіі, і па-ранейшаму выкарыстоўваўся палітычна матываваны заклік у войска лідэраў апазыцыйнай моладзі.

Улады канфіскоўвалі друкаваныя матэрыялы ў актывістаў грамадзянскай супольнасьці й абмяжоўвалі распаўсюджваньне тыражоў незалежных СМІ. Службы бясьпекі выкарысталі празьмерную сілу для разгону мірных дэманстрацыяў.

Карупцыя працягвала заставацца праблемай. Няўрадавыя арганізацыі й палітычныя партыі выпрабоўвалі ціск, штрафы й судовы перасьлед. Рэлігійныя дзеячы былі аштрафаваныя й дэпартаваныя за адпраўленьне службаў, таксама цэрквы працягвалі сутыкацца з перасьледам з боку ўладаў. Гандаль людзьмі заставаўся сур’ёзнай праблемаю, хоць быў дасягнуты некаторы прагрэс у змаганьні зь ёй. Мела месца дыскрымінацыя ў адносінах да цыганаў, этнічных і сэксуальных меншасьцяў, а таксама супраць тых, хто карыстаецца беларускай моваю.

Улады перасьледвалі незалежныя прафзьвязы й звальнялі іхных сябраў, што ў значнай ступені адлюстроўвалася на здольнасьці працоўных ствараць і ўступаць у незалежныя прафзьвязы ды арганізоўваць і весьці калектыўныя перамовы з працадаўцамі».

Даклад Дзярждэпартаменту, сярод розных фактаў парушэньня правоў чалавеку ў Беларусі за мінулы год, адзначае:

Выкраданьне апазыцыйных актывістаў грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, Уладзімера Лемеша, лідэра «Маладога Фронту» Зьміцера Дашкевіча й Артура Фінкевіча агентамі спэцслужбаў у цывільным і вываз іх за межы Менску:

«У сьнежні 2008 года супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным выкралі лідэра апазыцыйнай арганізацыі «Маладая Беларусь» Артура Фінкевіча, зьібілі яго й пакінулі ў лесе пад Ракавым у 25 мілях ад Менску. 27 лістапада актывіста грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Уладзімера Лемеша сілай пасадзілі ў машыну, надзелі кайданкі й вывезьлі за 10 міль ад Менску. 5 сьнежня супрацоўнікі спэцслужбаў выкралі моладзевага лідэра Зьміцера Дашкевіча побач зь ягоным домам у Менску й адвезьлі яго за 40 міль на поўнач ад Менску. На наступны дзень спэцслужбы выкралі каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля й вывезьлі за горад»;

Разгоны і зьбіцьцё дэманстрантаў у Дні салідарнасьці й разгон дэманстрацыі супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў 9 верасьня:

«17 красавіка, берасьцейская міліцыя затрымала пяцёх актывістаў «Эўрапейскай Беларусі», якія аштрафаваныя на 70 тысячаў беларускіх рублёў (25 даляраў) за правядзеньне акцыі ў Дзень салідарнасьці. 30 чэрвеня, міліцыя затрымала актывістаў «Эўрапейскае Беларусі» Максіма Вінярскага й Уладзімера Кумца. Абодва былі аштрафаваныя на 350 тысячаў беларускіх рублёў (125 даляраў) 1 ліпеня й вызваленыя. Іх паплечнік Максім Сергіец быў аштрафаваным па аналягічным абвінавачваньні на 875 тысячаў рублёў (305 даляраў) 24 чэрвеня й 700 тысячаў рублёў (250 даляраў) 14 верасьня за ўдзел у акцыі пратэсту 9 верасьня. Вінярскага зноў затрымалі 21 верасьня й вызвалілі 22 верасьня, прызначыўшы яму штраф у 1 мільён 50 тысячаў рублёў (375 даляраў)».

Затрыманьні й арышты без захаваньня законнай працэдуры, уключаючы арышты прадпрымальнікаў Мікалая Автуховіча, Юрыя Лявонава й Уладзімера Асіпенкі, а таксама актывіста «Маладога Фронту» Арцёма Дубскага:

«13 лютага Арцём Дубскі быў арыштаваны на ўезьдзе ў краіну за парушэньні правілаў адбываньня пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі. Дубскі быў асуджаны за ўдзелы ў мірнай дэманстрацыі прадпрымальнікаў у Менску ў студзені 2008 года. Ён быў вызвалены да суду 15 красавіка й прысуджаны да аднаго году зьняволеньня 7 ліпеня. 27 лістападу Дубскому было адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні, ён застаўся ў турме да канца году.

8 лютага былыя палітычны зьняволеныя й прадпрымальнікі Мікалай Автуховіч і Юры Лявонаў ды іхны паплечнік Уладзімер Асіпенка былі арыштаваныя байцамі Амапу ў Ваўкавыску. 18 лютага ім былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў наўмысным зьнішчэньні маёмасьці, падпале й незаконным валоданьні зброяй. 23 чэрвеня Автуховічу таксама былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў тэрарызьме. Сьледчыя падаўжалі тэрмін іхнага затрыманьня пад вартаю да суду кожныя тры месяцы. Былы палітычна зьняволены Лявонаў быў вызвалены 8 жніўня. Усе абвінавачваньні супраць яго былі знятыя 24 верасьня. Автуховіч ды Асіпенка працягвалі знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на канец году»;

Парушэньне працэсуальнай працэдуры, уключаючы з вынясеньнем пакараньня in absentia;

Перасьлед няўрадавых арганізацыяў і праслухоўваньне тэлефонных размоваў актывістаў апазыцыі:

«Улады перасьледвалі як зарэгістраваныя, гэтак і незарэгістраваныя НДА, праглядалі іхную перапіску й праслухоўвалі тэлефонныя размовы. 26 красавіка міліцыя абшукала офіс сайта charter97.org, такім чынам перашкаджаючы асьвятленьню дэманстрацыі «Чарнобыльскі шлях»;

Выкарыстаньне адбываньня абавязковай вайсковай службы як меры спыненьня супраць апазыцыянэраў;

Судовы пераслед асобаў, якія адмаўляюцца служыць у войску па рэлігійных альбо светапоглядных прычынах і дамагаюцца альтэрнатыўнае службы;

Адмова ў распаўсюджваньні незалежных пэрыядычных выданьняў праз дзяржаўную сетку кіёскаў Белсаюздруку й падпіску праз Белпошту, адмова ў рэгістрацыі незалежных выданьняў:

«8 лютага ўступіў у сілу новы закон аб СМІ, які дазваляе ўладам і далей абмяжоўваць свабоду друку. Закон абавязвае электронныя сродкі масавай інфармацыі падпарадкоўвацца тым жа патрабаваньням што й друкаваныя выданьні, патрабуе перарэгістрацыі СМІ да 8 лютага 2010, усталёўвае правілы акрэдытацыі журналістаў і абмяжоўвае дапамогу ад замежных арганізацыяў да 30 адсоткаў… Урад можа блякаваць любыя незарэгістраваныя сайты»;

Адлічэньне студэнтаў за грамадзка-палітычную актыўнасьць;

Абмежаваньне свабоды сходаў і аб’яднаньняў;

Дыскрымінацыя людзей, якія карыстаюцца беларускай моваю;

Абмежаваньне свабоды рэлігійнага жыцьця для «нетрадыцыйных» веравызнаньняў;

Дыскрымінацыя актывістаў незарэгістраванага Зьвязу палякаў Беларусі;

Дыскрымінацыя незалежнага прафсаюзнага руху.

Цэнзура Інтэрнэту:

«Улады часткова абмяжоўваюць доступ да Інтэрнэту, кантралююць электронную перапіску й чаты.

Улады кантралююць інтэрнэт-трафік. Уладальнікі інтэрнэт-кавярняў абавязаныя весьці ўлік сваіх наведвальнікаў і падаваць гэтую інфармацыю па патрабаваньні спэцслужбаў. Паводле закону, Белтэлекам ды іншыя ўпаўнаважаныя ўрадам арганізацыі маюць эксклюзыўнае права на дамены ў сеціве Інтэрнэту.

У сьнежні Рада Міністраў падрыхтавала праект указу, які прадугледжвае рэгістрацыю ўсіх электронных СМІ ды ідэнтыфікацыю інтэрнэт-карыстальнікаў. Указ дазволіць уладам блякаваць доступ да «экстреміскіх» ды іншых спрэчны сайтаў. Паводле ўказу, які ня быў прадстаўлены на абмеркаваньне грамадзкасьці, інтэрнэт-правайдэры будуць адказнымі за інфармацыю, разьмешчаную іхнымі кліентамі. Лукашэнка заявіў 30 сьнежня, што ўрад павінен навесьці парадак у Інтэрнэце й жорстка яго рэгуляваць.

Дзяржаўныя правайдэры блякавалі незалежныя й апазыцыйныя сайты падчас важных палітычных падзеяў. 8 чэрвеня ўлады заблякавалі сайт charter97.org пасьля зьяўленьня на ім сатырычнага відэароліку аб Лукашэнкі ды іншых матэрыялаў, якія крытыкуюць урад».

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Госдеп США жестко раскритиковал последнюю диктатуру Европы

11 марта Государственный департамент США обнародовал ежегодный доклад о соблюдении прав человека в мире. Очень критические оценки содержит раздел, посвященный положению с правами человека в Беларуси.

Представляя этот документ журналистам, госсекретарь США Хиллари Клинтон подчеркнула: «Этот отчет является важным инструментом для активистов, которые борются за права человека во всем мире, для журналистов и ученых, которые отслеживают нарушения прав человека и сообщают о тех, кто борется, а также для правительств, включая наше собственное, в стратегии поддержки защиты прав человека для большого количества людей в большом числе стран».

Руководитель внешнеполитического ведомства США отметила тревожную тенденцию, которая в прошлом году наблюдалась в мире: «Мы переживаем период, когда все больше правительств вводят новые и все более жесткие ограничения на деятельность неправительственных организаций, занимающихся правозащитной деятельностью и повышением уровня подотчетности власти».

Говоря о том, что основы отчета повлияют на формирование политики Соединенных Штатов, Хиллари Клинтон сказала: «Обнародованный сегодня отчет показывает, где мы находимся, какое существует положение вещей. Он обеспечивает фактическую базу, на основании которой Соединенные Штаты будут формировать свою дипломатическую, экономическую и стратегическую политику относительно других стран в текущем году. Он не определяет эту политику, но обеспечивает важной информацией каждого в правительстве США, кто работает над определением этой политики».

Во вступлении к отчету о положении прав человека в мире относительно Беларуси отмечается, что «после немногочисленных позитивных шагов, сделанных властями в 2008 году, отсутствие реформ на протяжении 2009 года вызвало разочарование».

Предлагаем вашему вниманию преамбулу белорусского раздела с небольшими сокращениями:

«С момента своего избрания президентом в 1994 году Александр Лукашенко концентрировал в своих руках власть над всеми государственными учреждениями и подрывал принцип верховенства закона с помощью авторитарных средств, манипулирования выборами и произвольных декретов. Последние президентские выборы не были свободными и справедливыми, парламентские выборы в сентябре 2008 года не соответствовали международным стандартам. Хотя гражданские власти в целом эффективно контролируют силы безопасности, представители этих сил продолжали совершать многочисленные нарушения прав человека.

Ситуация с правами человека оставалась очень плохой, поскольку белорусские власти продолжали совершать частые серьезные нарушения этих прав. Право граждан на смену власти строго ограничено. Власти не расследуют прошлые политически мотивированные исчезновения людей. Условия содержания в тюрьмах оставались на очень низком уровне и продолжалось жесткое обхождение с заключенными и задержанными.

Произвольные аресты, задержания и лишение свободы граждан по политическим мотивам за критику служебных лиц или за участие в демонстрациях также продолжались. Судебная система оставалась лишенной независимости, судебные приговоры обычно были предопределены, многие судебные заседания проходили за закрытыми дверями.

Власти также ограничивали гражданские свободы, в том числе свободу прессы, слова, собраний, ассоциаций и религии, и по-прежнему использовался политически мотивированный призыв в армию лидеров оппозиционной молодежи.

Власти конфисковывали печатные материалы у активистов гражданского общества и ограничивали распространение тиражей независимых СМИ. Службы безопасности использовали чрезмерную силу для разгона мирных демонстраций.

Коррупция продолжала оставаться проблемой. Неправительственные организации и политические партии испытывали давление, штрафы и судебное преследование. Религиозные деятели были оштрафованы и депортированы за отправление служб, также церкви продолжали сталкиваться с преследованием со стороны властей. Торговля людьми оставалась серьезной проблемой, хотя был достигнут некоторый прогресс в борьбе с ней. Имела место дискриминация в отношении цыган, этнических и сексуальных меньшинств, а также против тех, кто пользуется белорусским языком.

Власти преследовали независимые профсоюзы и увольняли их членов, что в значительной степени отражалось на способности рабочих создавать и вступать в независимые профсоюзы и организовывать и вести коллективные переговоры с работодателями».

Доклад Госдепартамента, среди разных фактов нарушения прав человека в Беларуси за прошлый год, отмечает:

Похищение оппозиционных активистов гражданской кампании «Европейская Беларусь» Евгения Афнагеля, Владимира Лемеша, лидера «Маладога Фронта» Змитра Дашкевича и Артура Финькевича агентами спецслужб в штатском и вывоз их за пределы Минска:

«В декабре 2008 года сотрудники спецслужб в штатском похитили лидера оппозиционной организации «Молодая Беларусь» Артура Финкевича, избили его и оставили в лесу под Раковом в 25 милях от Минска. 27 ноября активиста гражданской кампании «Европейская Беларусь» Владимира Лемеша силой посадили в машину, надели наручники и вывезли за 10 миль от Минска. 5 декабря сотрудники спецслужб похитили молодежного лидера Змитра Дашкевича возле его дома в Минске и отвезли его за 40 миль к северу от Минска. На следующий день спецслужбы похитили координатора гражданской кампании «Европейская Беларусь» Евгения Афнагеля и вывезли за город»;

Разгоны и избиение демонстрантов в Дни солидарности и разгон демонстрации против белорусско-российских военных учений 9 сентября:

«17 апреля, брестская милиция задержала пять активистов «Европейской Беларуси», которые оштрафованы на 70 тысяч белорусских рублей (25 долларов) за проведение акции в День солидарности. 30 июня, милиция задержала активистов «Европейской Беларуси» Максима Винярского и Владимира Кумца. Оба были оштрафованы на 350 тысяч белорусских рублей (125 долларов) 1 июля и освобождены. Их соратник Максим Сергиец был оштрафован по аналогичному обвинению на 875 тысяч рублей (305долларов) 24 июня и 700 тысяч рублей (250 долларов) 14 сентября за участие в акции протеста 9 сентября. Винярского снова задержали 21 сентября и освободили 22 сентября, назначив ему штраф в 1 миллион 50 тысяч рублей (375 долларов)».

Задержания и аресты без соблюдения законной процедуры, включая аресты предпринимателей Николая Автуховича, Юрия Леонова и Владимира Осипенко, а также активиста «Маладога Фронта» Артема Дубского:

«13 февраля Артем Дубский был арестован на въезде в страну за нарушения правил отбывания наказания в виде ограничения свободы. Дубский был осужден за участия в мирной демонстрации предпринимателей в Минске в январе 2008 года. Он был освобожден до суда 15 апреля и приговорен к одному году заключения 7 июля. 27 ноября. Дубскому было отказано в условно-досрочном освобождении, он остался в тюрьме до конца года.

8 февраля бывшие политический заключенные и предприниматели Николай Автухович и Юрий Леонов и их соратник Владимир Осипенко были арестованы бойцами ОМОНа в Волковыске. 18 февраля им были предъявлены обвинения в умышленном уничтожении имущества, поджоге и незаконным владении оружием. 23 июня Автуховичу также были предъявлены обвинения в терроризме. Следователи продлевали срок их задержания под стражей до суда каждые три месяца. Бывший политический заключенный Леонов был освобожден 8 августа. Все обвинения против него были сняты 24 сентября. Автухович и Осипенка продолжали находиться в следственном изоляторе на конец года»;

Нарушение процессуальной процедуры, включая с вынесением наказания in absentia;

Преследование неправительственных организаций и прослушивание телефонных разговоров активистов оппозиции:

«Власти преследовали как зарегистрированные, так и незарегистрированные НПО, просматривали их переписку и прослушивали телефонные разговоры. 26 апреля милиция обыскала офис сайта charter97.org, таким образом препятствовав освещению демонстрации «Чернобыльский шлях»;

Использования отбывания обязательной воинской службы как меры пресечения против оппозиционеров;

Судебное преследование лиц, которые отказываются служить в армии по религиозным или мировоззренческим причинам и добиваются альтернативной службы;

Отказ в распространении независимых периодических изданий через государственную сеть киосков Белсоюзпечати и подписку через Белпочту, отказ в регистрации независимых изданий:

«8 февраля вступил в силу новый закон о СМИ, позволяющий властям и далее ограничивать свободу печати. Закон обязывает электронные средства массовой информации подчиняться тем же требованиям что и печатные издания, требует перерегистрации СМИ до 8 февраля 2010, устанавливает правила аккредитации журналистов и ограничивает помощь от зарубежных организаций до 30 процентов… Правительство может блокировать любые незарегистрированные сайты»;

Отчисление студентов за общественно-политическую активность;

Ограничение свободы собраний и объединений;

Дискриминация людей, которые пользуются белорусским языком;

Ограничение свободы религиозной жизни для «нетрадиционных» вероисповеданий;

Дискриминация активистов незарегистрированного Союза поляков Беларуси;

Дискриминация независимого профсоюзного движения.

Цензура Интернета:

«Власти частично ограничивают доступ к Интернету, контролируют электронную переписку и чаты.

Власти контролируют интернет-трафик. Владельцы интернет-кафе обязаны вести учет свих посетителей и предоставлять эту информацию по требованию спецслужб. Согласно закону, Белтелеком и другие уполномоченные правительством организации имеют эксклюзивное право на домены в сети Интернет.

В декабре Совет Министров подготовил проект указа, предусматривающий регистрацию всех все электронных СМИ и идентификацию интернет-пользователей. Указ позволит властям блокировать доступ к «экстремисткам» и другим спорным сайтам. Согласно указу, который не был представлен на обсуждение общественности, интернет-провайдеры будут ответственны за информацию, размешенную их клиентами. Лукашенко заявил 30 декабря, что правительство должно навести порядок в Интернете и жестко его регулировать

Государственные провайдеры блокировали независимые и оппозиционные сайты во время важных политический событий. 8 июня власти заблокировали сайт charter97.org после появления на нем сатирического видеоролика о Лукашенко и других материалов, критикующих правительство».

Паводле charter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>