2010 17/03
Сквэр імя Сьцепанішчава, Баранавічы

Сквер імя Сьцепанішчава, Баранавічы

Баранавіцкі гарвыканкам усё ж унёс зьмены ў сваё рашэньне ад 12.02.2010 № 379 “Аб вызначэньні месцаў у горадзе Баранавічы для правядзеньня агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты Баранавіцкага гарадзкога і Брэсцкага абласнога Саветаў дэпутатаў і месцаў, забароненых для правядзеньня пікетаваньня з мэтаю збору подпісаў выбаршчыкаў”. Гэтае рашэньне надрукавала дзяржаўная газэта “Наш край”. (далей – правапіс першакрыніцы)

Пры гэтым газета не называе дату, калі адбылося пасяджэнне гарвыканкама, а ў самім рашэнні не гаворыцца, на якой падставе і чаму ўносяцца змены ў папярэдняе рашэнне гарвыканкама. Афіцыйная газета не распавяла чытачам пра тое, што менавіта назіральнік Сяргей Гоўша і дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты неаднаразова скардзіліся ў пракуратуру, а таксама быў накіраваны зварот у Цэнтральную камісію ад партыі БНФ па гэтым пытанні, пра неканстытуцыйнасць рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.02.2010 года № 379.

Паводле ранейшага рашэння адзіным месцам для агітацыі быў толькі стары парк імя 50-годдзя УЛКСМ з боку вуліцы Царука. Цяпер плошча агітацыі павялічылася на 50%! – “агітаваць” можна на тэрыторыі ўсяго парку з боку вуліцы Камсамольскай і дадаткова ў скверы імя Сцяпанішчава па вуліцы Кірава. Праўда, і ў новым рашэнні не абышлося без недарэчнасцяў. Справа ў тым, што на вуліцы Камсамольскай знаходзяцца на значнай адлегласці адзін ад другога аж два паркі, стары і малады, а агітаваць можна толькі ў адным. Ужо новае рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама выклікае пытанні ў мяркуемых кандыдатаў у дэпутаты: на двух акругах агітаваць дазволена, а дзе ж агітаваць кандыдатам у дэпутаты на астатніх 34-ох акругах? Пытаюцца не безпадстаўна, бо ў новым рашэнні гарвыканкама гаворыцца, што адказныя за грамадскі парадак асобы (супрацоўнікі міліцыі) маюць права складаць пратаколы аб адміністратыўных парушэннях і павінны прыняць меры па прадухіленні мерапрыемстваў па агітацыі ў нявызначаных месцах.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Барановичи: Горисполком внес изменения в решение о местах для агитации, но вопросы по-прежнему остались

Барановичский горисполком все же внес изменения в свое решение от 12.02.2010 № 379  “Об определении мест в городе Барановичи для проведения агитации за кандидатов в депутаты Барановичского городского и Брестского областного Советов депутатов и мест, запрещенных для проведения пикетирования с целью сбора подписей избирателей”. Это решение напечатала государственная газета “Наш край”.

При этом газета не называет дату, когда состоялось заседание горисполкома, а в самом решении не говорится, на каком основании и почему вносятся изменения в предыдущее решение горисполкома. Официальная газета не рассказала читателям о том, что именно наблюдатель Сергей Говша и демократические кандидаты в депутаты неоднократно жаловались в прокуратуру, а также было направлено обращение в Центральную комиссию от партии БНФ по этому вопросу,  о неконституционности решения Барановичского горисполкома от 12.02.2010 года № 379.

Согласно предшествующему решению единственным местом для агитации был лишь старый парк имени 50-летия ВЛКСМ со стороны улицы Церука. Теперь площадь агитации увеличилась на 50%! – “агитировать” можно на территории всего парка со стороны улицы Комсомольской и дополнительно в сквере имени Степанищева по улице Кирова. Правда, и в новом решении не все так гладко. Дело в том, что на улице Комсомольской находятся на значительном расстоянии друг от друга два парка, старый и молодой, а агитировать можно только в одном. Уже новое решение Барановичского горисполкома вызывает вопросы у предполагаемых  кандидатов в депутаты: на двух округах агитировать разрешено, а где же  агитировать кандидатам в депутаты на остальных 34-ех округах? Спрашивают не безосновательно, ведь в новом решении горисполкома говорится, что ответственные за общественный порядок лица (сотрудники милиции) имеют право составлять протоколы об административных нарушениях и должны принять меры по предотвращению мероприятий по агитации в неопределенных местах.

Тэкст звароту:

Тэкст звароту

Паводле spring96.org,

Алесь ЛЕТА

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>