2010 16/03
Юля Дарашкевіч, Менск

Юлія Дарашкевіч, Менск

Фотакарэспандэнтку “Нашай Нівы” Юлію Дарашкевіч вінавацяць у зьбіцьці міліцыянта й непадпарадкаваньні супрацоўнікам праваахоўных ворганаў. Журналістцы пагражае штраф альбо адміністрацыйны арышт. Працэс адбудзецца 24 сакавіка – за дзень да Дня Волі.

(далей – правапіс першакрыніцы)

Падзеі, пра якія ідзе гаворка, адбыліся 16 лютага, калі на Кастрычніцкай плошчы праходзіла акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі на плошчы. Тады прапаршчык Ігнацьеў забраў у Юлі Дарашкевіч журналісцкае пасведчанне, а іншы чалавек у цывільным (не прадставіўся) адвёў яе ў аўтобус, зазначыўшы, што журналістка нібыта ўдарыла яго.

У той вечар фотакарэспандэнтку адпусьцілі без складаньня пратаколу. Цяпер справа ўсплыла. 15 сакавіка міліцыянты прыходзілі да бацькоў мужа Юліі, шукалі яе. Увечары таго ж дня асобы ў цывільным ужо ламіліся ў дзьверы кватэры, дзе жыве Юлія. Яе муж ім не адчыніў. Сышлі невядомыя пасьля таго, як фотажурналістка ў тэлефонннай размове паабяцала інсьпектару Саладуну, што на наступны дзень з’явіцца да яго з адвакатам.

16 сакавіка разам з адвакатам Юлія Дарашкевіч наведала Цэнтральны РУУС сталіцы. Яе азнаёмілі з двума адміністрацыйнымі пратаколамі. Згодна з першым, журналістку абвінавачваюць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі пры спробе адвесьці яе ў службовы аўтобус для дастаўкі ў пастарунак (арт. 23.4 КаАП РБ прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу ад 20 да 50 б.в.). Паводле другога пратаколу Дарашкевіч вінавацяць у наўмысным нанясеньні лёгкіх цялесных пашкоджаньняў супрацоўніку міліцыі (арт.9.1 КаАП РБ прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу ад 10 да 30 б.в. альбо адміністрацыйны арышт). Згодна судмедэкспертызы, пашкоджаньні не прывялі да расстройства здароўя міліцыянта Восіпава В.В., якога нібыта ўдарыла журналістка. Адвакату і ягонай падабароннай не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы, заявіўшы, што яны змогуць зрабіць гэта ў судзе. Юлія Дарашкевіч падпісала пратаколы, пазначыўшы, што не згодная з абвінавачаньнямі. Працэс прызначаны на 24 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску, за дзень да массавай традыцыйнай акцыі Дзень Волі.

Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч упэўнены, што менавіта супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі незаконна, перашкаджаючы выконваць прафесійныя абавязкі фотакарэспандэнту “Нашай Нівы”, і гэта яны павінны несьці адказнасьць за свае паводзіны:

16 лютага фотакарэспандэнтка “Нашай Нівы” была затрыманая асобамі ў цывільным пры выкананьні прафесійных абавязкаў падчас правядзеньня масавай акцыі. Па-першае, варта адзначыць, што ў апошні час выпадкі, калі прадстаўнікі сілавых ведамстваў перашкаджаюць працы карэспандэнтам незалежных выданьняў пры асьвятленьні масавых мерапрыемстваў, сталі звыклай практыкай. Пры гэтым падобныя парушэньні носяць досыць адкрыты і дэманстратыўны характар. Кіраўніцтва БАЖ зьвярталася і ў Міністэрства ўнутраных справаў, і ў Генеральную пракуратуру, каб яны далі прававую ацэнку дзейнасьці прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, аднак адказу па сутнасьці атрымана не было.

Па-другое, была інфармацыя, што МУС зьбіраецца распрацаваць інструкцыю для працы журналістаў пры асьвятленьні масавых несанкцыянаваных мерапрыемстваў, спасылаючыся на нямецкі досьвед. Цяжка сказаць, хто гэта прыдумаў, але інструкцыямі МУС нельга устанаўліваць правы журналістаў. Інструкцыя МУС – гэта ведамасны дакумент, які распаўсюджваецца на супрацоўнікаў міліцыі. Правы журналістаў рэгулююцца Законам “Аб СМІ”, пра што сьведчыць і еўрапейскі досьвед. Тут мы маем хутчэй іранскі досьвед, дзе забаронена здымаць журналсітам, таму апошнія дэманстрацыі пратэсту пасьля выбараў людзі здымалі на мабільныя тэлефоны і перадавалі праз сучасныя сродкі камунікацыі, каб сьвет ведаў, што робіцца ў краіне. І гэта таксама досьвед. Дык вось мне падаецца, што МУС Беларусі хутчэй схільны пераймаць іранскі досьвед, чым нямецкі.

Усё гэта ў сукупнасьці сьведчыць пра тое, што МУС вельмі хоча абмежаваць законную дзейнасьць незалежных журналістаў, бо па закону “Аб СМІ” журналіст мае права прысутнічаць пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў. І спасылкі прадстаўнікоў праваахоўных органаў на тое, што нехта не хоча, каб яго здымалі – гэта лухта. Любая акцыя – гэта публічнае мерапрыемства, супрацоўнікі міліцыі знаходзяцца пры выкананьні сваіх службовых абавязкаў, і журналісты маюць права фатаграфаваць усё, што адбываецца, падабаецца гэта некаму ці не падабаецца.

Падобная практыка абсалютна адпавядае сусьветнай практыцы, бо мерапрыемства праводзіцца ў публічных мэтах, дэманструючы нешта грамадзтву, і людзі, якія ў ім удзельнічаюць, таксама маюць статус публічных асобаў. У такіх выпадках відэа і фотаздымкі пэўным чынам з’яўляюцца грамадзкім кантолем над дзейнасьцю сілавых ведамстваў.

У нас не зразумела з якой нагоды дзейнічаюць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным: яны ж прадстаўнікі ўлады і павінны быць адпаведным чынам бачныя. Калі па зьнешнім выглядзе цяжка вызначыць, што гэта супрацоўнікі міліцыі, то на якіх падставах ім трэба падпарадкоўвацца? Няхай яны ходзяць у форме, таму што я не мушу здагадвацца, хто гэта? У іншых краінах пазьбягаюць ананімнасьці ў дзейнасьці сьпецслужбаў. Напрыклад, у Швецыі, калі паліцыя ўдзельнічае пры разгоне нейкіх дэманстрацыяў, у іх ва ўсіх на шлемах ёсьць асабістыя лічбавыя нумары, каб пры ўзьнікненьні праблемаў парушэньня законных правоў грамадзянаў заўсёды можна было ўстанавіць асобу і правесьці незалежнае расьследваньне.

Такім чынам, абвінавачаньне Юліі Дарашкевіч у непадпарадкаваньні законным патрабаваньням (падкрэсьлю – менавіта законным патрабаваньням) само па сабе незаконна. Фотакарэспандэнтка мела адпаведны бэйдж прадстаўніка сродка масавай інфармацыі, а дзеяньні супрацоўніка міліцыі, ськіраваныя на закрыцьцё камеры рукамі, піханьне, удушэньне (як у выпадку з Сяргеем Грыцам, зафіксаванае на фотаздымку) і іншыя падобныя дзеяньні адназначна носяць супрацьпраўны характар, і журналісты падпарадкоўвацца такім дзеяньням не абавязаныя. Мы, праваабаронцы, адназначна расцэньваем дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі як парушэньне права на свабоду слова і лічым, што такая практыка павінна быць спыненая.

*
*
(Паведамленьне, рас.)


Независимой журналистке грозит административный арест

Фотокорреспондент газеты “Наша Ніва” Юлия Дорошкевич ознакомлена с административными протоколами, составленными в отношении ее милицией.

Журналистку обвиняют в “нанесении легких телесных повреждений” сотруднику милиции Осипову В.В., а также в, “неподчинении законному требованию сотрудника милиции”.

16 февраля Юлия Дорошкевич была задержана при исполнении своих профессиональных обязанностей во время разгона акции солидарности на Октябрьской площади. Люди в штатском схватили ее и затолкнули в милицейский автобус, после чего Дорошкевич обвинили в нанесении телесных повреждений сотруднику милиции в штатском. При этом сотрудники милиции не объясняют, как хрупкая девушка, держащая фотоаппарат двумя руками могла избить их коллегу.

Во время разгона акции 16 февраля на площади было большое количество людей в штатском, которые действовали по старой схеме и мешали журналистам освещать события, причем чрезвычайно жестко – хватали за объективы, за оптику.

Суд рассмотрит административные протоколы 24 марта. В случае признания виновной Юлии Дорошкевич грозит штраф до 50 базовых величин и административный арест.

Паводле spring96.org,

Алесь ЛЕТА

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>