2010 17/03
Журналісты й Высокі СУД, Менск

Журналісты й Высокі СУД, Менск

Сёньня Вярхоўны суд пачаў разглядаць скаргу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на папярэджаньне Міністэрства юстыцыі. Слуханьні працягнуцца 18 сакавіка ў 11.00. Справу вядзе судзьдзя Анатоль Церах.

(далей – правапіс першакрыніцы)

Інтарэсы ГА «БАЖ» прадстаўляюць старшыня арганізацыі Жанна Літвіна і яе намеснік, юрыст Андрэй Бастунец. Суддзя задаволіў хадайніцтва аб допуску да працэсу ў якасці прадстаўніка грамадскасці намесніка старшыні РГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» Гары Паганяйлы.

Мінюст прадстаўляе кансультант Упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Аляксандр Харытон. На пасяджэнні таксама прысутнічае прадстаўніца Генеральнай пракуратуры пракурор Скарабагатая.

Яшчэ перад пачаткам пасяджэння суддзя папярэдзіў, што рашэнне суда па гэтай справе не зможа быць абскарджана. Пры гэтым ён спаслаўся на Грамадзянскі працэсуальны кодэкс (ГПК).

Гэта выклікала пратэст Гары Паганяйлы. У сваім выступе ён падкрэсліў, што згаданая норма ГПК не адпавядае Канстытуцыі і арт. 14 ратыфікаванага Беларуссю «Акту аб грамадзянскіх і палітычных правах». «Гэтыя нарматыўныя акты маюць большую моц, чым нормы ГПК, і яны гарантуюць кожнаму права на абскарджванне судовых рашэнняў», – заявіў Г. Паганяйла.

Суддзя забараніў весці ў зале суда не толькі фота- і відэаздымкі, але і аўдыёзапіс. Дыктафонамі дазволілі карыстацца толькі ўдзельнікам працэсу.

У першай палове дня паспеў выступіць толькі Андрэй Бастунец, які выклаў пазіцыю ГА «БАЖ», абгрунтаваў скаргу на папярэджанне і адказаў на пытанні суда і ўдзельнікаў працэсу.

Суд задаволіў хадайніцтва БАЖ аб далучэнні да матэрыялаў справы копій сяброўскіх пасведчанняў журналісцкіх саюзаў Германіі, Даніі, Расіі, а таксама Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў, на якіх ёсць слова «прэса». Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі «не бачыў сэнсу» у далучэнні іх да справы, але пракурор не пярэчыла, і суддзя задаволіў хадайніцтва.

Пасля перапынку суд заслухаў Жанну Літвіну, Гары Паганяйлу і Аляксандра Харытона. Апошні, у прыватнасці, істотную частку свайго выступу прысвяціў аналізу справаздачных дакументаў VII з’езда ГА «БАЖ», які прайшоў у траўні 2009 года, і матэрыялаў, змешчаных на сайце БАЖ. Значная частка яго амаль трохгадзіннага выступу была прысвечана таксама інцыдэнту з затрыманнем сябра БАЖ Аляксандра Дзянісава на шклозаводзе «Нёман» у лістападзе мінулага года.

Выступленне сп-ра Дзянісава, якога выклікалі сведкам па справе,  перанеслі на заўтра. Таму зразумела, што слуханні расцягнуцца як мінімум яшчэ на  дзень. Менавіта інцыдэнт з яго затрыманнем у лістападзе 2009 года на шклозаводзе «Нёман» пры «ажыццяўленні відэарэпартажу» даў грунт для аднаго з пунктаў папярэджання. Прад’яўленае ім пасведчанне сябра БАЖ прывяло Міністэрства юстыцыі да высновы пра «неабгрунтаванае прысваенне членамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі…».

У судзе 17 сакавіка прысутнічалі журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, дыпламатычнага корпусу.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Сегодня Верховный суд начал рассматривать жалобу ГО «Беларуская ассоциация журналистов» на предупреждение Министерства юстиции. Слушания продолжатся 18 марта в 11.00. Дело ведет судья Анатолий Церех.

Интересы ГО «БАЖ» представляют председатель организации Жанна Литвина и ее заместитель, юрист Андрей Бастунец. Судья удовлетворил ходатайство о допуске к процессу в качества представителя общественности заместителя председателя РГО «Беларуский Хельсинкский Комитет» Гарри Погоняйло.

Минюст представляет консультант Управления общественных объединений Александр Харитон. На заседании также присутствует представительница Генеральной прокуратуры прокурор Скоробогатая.

Ещё перед началом заседания судья предупредил, что решение суда по этому делу не сможет быть обжаловано. При этом он сослался на Гражданский процессуальный кодекс (ГПК).

Это вызвало протест Гарри Погоняйло. В своем выступлении он подчеркнул, что упомянутая норма ГПК не соответствует Конституции и ст. 14 ратифицированного Беларусью “Международного Пакта о гражданских и политических правах». «Эти нормативные акты имеют большую силу, чем нормы ГПК, и они гарантируют каждому право на обжалование судебных решений», – заявил Г. Погоняйло.

Судья запретил вести в зале суда ни только фото- и видеосъёмки, но и аудиозапись. Диктофонами разрешили пользоваться только участникам процесса.

В первой половине дня успел выступить только Андрей Бастунец, который изложил позицию ГО «БАЖ», обосновал жалобу на предупреждение и ответил на вопросы суда и участников процесса.

Суд удовлетворил ходатайство БАЖ о приобщении к материалам дела копий членских удостоверений журналистских союзов Германии, Дании, России, а также Международной Федерации Журналистов, на которых есть слово «пресса». Представитель Министерства юстиции «не видел смысла» в приобщении их к делу, но прокурор не возражала, и судья удовлетворил ходатайство.

После перерыва суд заслушал Жанну Литвину, Гарри Погоняйла и Александра Харитона. Последний, в частности, существенную часть своего выступления посвятил анализу отчетных документов VII съезда ГО «БАЖ», который прошёл в мае 2009 года, и материалов, помещенных на сайте БАЖ. Значительная часть его почти трехчасового выступления была посвящена также инциденту с задержанием члена БАЖ Александра Денисова на стеклозаводе «Неман» в ноябре прошлого года.

Выступление г-на Денисова, которого вызвали свидетелем по делу,  перенесли на завтра. Поэтому разумеется, что слушания растянутся как минимум ещё на день. Именно инцидент с его задержанием в ноябре 2009 года на стеклозаводе «Неман» при «осуществлении видеорепортажа» дал почву для одного из пунктов предупреждения. Предъявленное им удостоверение члена БАЖ привело Министерство юстиции к выводу о «необоснованном присвоении членами данной организации полномочий журналиста средств массовой информации…».

В суде 17 марта присутствовали журналисты, правозащитники, представители международных организаций, дипломатичного корпуса.

Паводле  Прэс-службы БАЖ,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info


Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>