Пяцёра грамадзянаў Берасьця абскардзілі ў Камітэце ААН па правах чалавеку забарону пікета ў горадзе супраць раўнадушша чыноўнікаў да зваротаў грамадзянаў. Індывідуальныя звароты ў Камітэт накіравалі заяўнік дадзенага пікету Павал Казлоў, а таксама берасьцейцы, якія зьбіраліся стаць ўдзельнікамі мерапрыемства, Валеры Ільяш, Сяргей Пстыга, Марат Брашко й Раман Кісьляк. (далей – правапіс першакрыніцы)
У сваіх зваротах у незалежны орган міжнароднага расследавання яны заяўляюць, што забарона Берасцейскім гарвыканкамам дадзенага пікету з’яўляецца парушэннем іх грамадзянскіх правоў на свабоднае выражэнне сваіх меркаванняў і на мірныя сходы.
Па словах Рамана Кісляка, яны выкарысталі ўсе сродкі грамадзянскай абароны ў Беларусі:
– Раней беспаспяхова абскарджвалі забарону ў адпаведных беларускіх інстанцыях.Берасцейскія ўлады забаранілі правядзенне дадзенага пікету ў сувязі з тым, што планавалася правесці пікет не ў месцы, вызначаным уладамі для такіх мерапрыемстваў, якім з’яўляецца стадыён “Лакаматыў”. Па перакананнях заяўніка і жадаючых прыняць удзел ў пікеце, праводзіць там публічныя акцыі не мае сэнсу. Прыцягнуць увагу грамадскасці ў безлюдным месцы немагчыма.Мы спадзяемся, што гэта праблемная сітуацыя стане прадметам разбіральніцтва незалежнага міжнароднага органа.
Раман Кісляк упэўнены, што Камітэт прызнае парушэнне правоў заяўнікоў і беларускія ўлады павінны будуць стварыць у горадзе Берасці ўмовы для выражэння меркаванняў грамадзян у людных месцах горада.
Нагадаю, што падставай для пікету стала незаконнае ануляванне ліцэнзіі Паўла Казлова.Ён накіраваў 50 скаргаў у розныя інстанцыі аб неправамерным рашэнні Міністэрства юстыцыі, на аснове якога стала магчымым пазбаўленне ліцэнзіі на ацэнку транспартных сродкаў.
Пазбавілі за тое, што Казлоў па азначэнні суда правёў экспертызу дарожна-транспартнага здарэння не на карысць яго ўдзельніка – супрацоўніка ДАІ.
Казлоў лічыць, што яго звароты не разглядаліся па сутнасці.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Пятеро граждан Бреста обжаловали в Комитете ООН по правам человека запрет пикета в городе против равнодушия чиновников к обращениям граждан. Индивидуальные обращения в Комитет направили заявитель данного пикета Павел Козлов, а также брестчане, которые собирались стать участниками мероприятия, Валерий Ільяш, Сергей Пстыга, Марат Брашко и Роман Кісляк.
В своих обращениях в независимый орган международного расследования они заявляют, что запрет Брестским горисполкомом данного пикета является нарушением их гражданских прав на свободное выражение своих мнений и на мирные собрания.
По словам Романа Кисляка, они использовали все средства гражданской защиты в Беларуси:
– Раньше безуспешно абжаловали запрет в соответствующих беларуских инстанциях. Брестские власти запретили проведение данного пикета в связи с тем, что планировалось провести пикет не на месте, определенном властями для таких мероприятий, которым является стадион “Локомотив”. По убеждениям заявителя и желающих принять участие в пикете, проводить там публичные акции не имеет смысла. Притянуть внимание общественности в безлюдным места невозможно. Мы надеемся, что это проблемная ситуация станет предметом разбирательства независимого международного органа.
Роман Кисляк уверен, что Комитет признает нарушение прав заявітелей и беларуские власти должны будут создать в городе Бресте условия для выражения мнений граждан в людных местах города.
Напомню, что основанием для пикета столо незаконное аннулирование лицензии Павла Казлова. Он направил 50 жалоб в разные инстанции о неправомерном решении Министерства юстиции, на основе которого столо возможным изъятие лицензии на оценку транспортных средств.
Изъяли за то, что Козлов по определению суда провёл экспертизу дорожно-транспортного происшествия не на пользу его участника – сотрудника ГАИ.
Козлов считает, что его обращения не рассматривались по существу.
Паводле Радыё “Рацыя”,
Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info