2010 20/03
Менаблвыканкам, Менск

Менаблвыканкам, Менск

Касацыйны разгляд скаргі бацькоў Янкі Лапіцкага на рашэньне гарадзкога Жодзінскага суда ад 11.02.2010 прызначаны на 10-00 29.03.2010.

Гэта паведамленьне паступіла 18.03.2010, пасьля адмовы судзьдзі Т.Трацюк прыняць да справы заўвагі на пратакол ад 03.03.2010. У пратаколе судовага паседжаньня пазаўнікі ўбачылі масу недакладнасьцяў.

Ён складаўся з грубымі працэсуальнымі парушэньнямі й быў прадстаўлены для разгляду толькі 26.02.2010, пасьля падачы асноўнай касацыйнай скаргі ад 22.02.2010. Неадпаведнасьці былі зьвязаныя з скажэньнем і фактычнай падменаю пазыцыі заяўнікоў па пазове, а таксама з маніпуляцыяй значнымі тэрмінамі й абставінамі ходу судовага разьбіральніцтва.

Так у пратаколе, быццам па замове, зьнік факт далучэньня да справы дакумэнту, на які спасылаўся бок адказчыку ў працэсе й які таксама зьнік з матэрыялаў справы за пэрыяд з 12.02.2010 (калі ён яшчэ фіксаваўся ў ёй бокам заяўнікоў па пазове) да 26.02.2010, калі заяўнікам была прадстаўлена магчымасьць першы раз азнаёміцца з пратаколам судовага паседжаньня.

Па дадзеным факце маніпуляцыі дакумэнтамі, па фактычнай мэтанакіраванай фальсыфікацыі справы на карысьць боку адказчыку (Жодзінскага выканкаму) у Жодзінкім судзе бацькамі Янкі 01.03.2010 быў зроблены пратэст у бок старшыні Жодзінскага суда, Аліны Клус, а таксама 03.03.2010 была пададзена заява ва Ўпраўленьне Юстыцыі Менаблвыканкаму.

Аднак, да моманту падачы Дадатковай Касацыйнай скаргі ў жодзінскі суд 17.03.2010 і сёньняшні дзень, аказу ад дадзеных суб’ектаў па сутнасьці гэтага звышардынарнага здарэньня па Янкінай справе №2-200-2010 у Жодзінскім судзе – так і не паступіла.

Замест гэтага, 18.03.2010 было  атрыманае вызначэньне судзьдзі Т.Трацюк ад15.03.2010 аб адхіленьні заўвагаў на пратакол, у якім і словам не ўзгадваецца факт зьнікненьня дакумэнту, а ўсе відавочныя недакладнасьці й скажэньні ў пазыцыі й пазоўных патрабаваньнях заяўнікоў … – проста адхіляюцца.

Па гэтых абставінах і па фактах новых відавочных маніпуляцыяў працэсуальнымі тэрмінамі, якія дапускае судзьдзя Т.Трацюк у сваім вызначэньні па адхіленьні заўвагаў на пратакол, заяўнікі зрабілі чарговую заяву-пратэст, скіраваўшы дакумэнт 19.03.2010 у касацыйную інстанцыю ў Менскі абласны суд.

Пакуль Жодзінскі суд старанна абараняе інтарэсы мясцовае ўлады й уходзіць ад разгляду па сутнасьці пазоўных патрабаваньняў бацькоў Янкі Лапіцкага аб узнаўленьні парушаемага права на выбар тыпу й мовы навучаньня іхнага беларускамоўнага сына – беларускі падлетак з пачатку 2009 года прымусова пазбаўлены гімназычнага навучаньня на роднай мове ў Жодзіне.

Ці здолее судзейская калегія Касацыйнай інстанцыі спыніць валакіту па справе ў той час, калі правы грамадзянаў у Жодзіне працягваюць парушацца? Ці здолее Менск сказаць сваё слова й спыніць дыскрымінацыйны зьдзек – пакажа паседжаньне, якое заплянаванае на 29.03.2010 а 10-00 у Менскім абласным судзе.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В то время, когда права граждан в Жодино продолжают нарушаться …

Кассационное рассмотрение жалобы Родителей Янки Лапицкого на решение  городского Жодинского суда от 11.02.2010 назначено на 10-00 29.03.2010.

Это сообщение поступило 18.03.2010, после отказа судьи Т.Троцюк приобщить к делу замечания на протокол от 03.03.2010. В протоколе судебного заседания истцы увидели массу неточностей.

Он составлялся с грубыми процессуальными нарушениями и был предоставлен для рассмотрения только 26.02.2010, после подачи основной кассационной жалобы от 22.02.2010. Несоответствия были связаны с искажением и фактической подменой позиции заявителей по иску, а также с манипуляцией значимыми сроками и обстоятельствами хода судебного разбирательства.

Так в протоколе, как по запросу, исчез факт приобщения к делу документа, на который ссылась сторона ответчика в процессе и который также исчез из материалов дела в период с 12.02.2010 (когда он ещё фиксировался в ей стороной заявителей по иску) до 26.02.2010, когда заявителям была предоставлена возможность первый раз ознакомиться с протоколом судебного заседания.

По данному факту манипуляции документами, по фактической целенаправленной фальсификации дела в пользу стороны ответчика (Жодинского исполкома) в Жодинском суде родителям Янки 01.03.2010 был сделан протест в сторону председателя Жодинского суда, Алины Клус, а также 02.03.2010 было подано заявление в Упраўленьне Юстиции Миноблисполкома.

Однако, до момента подачи Дополнительной Кассационной жалобы в жодинский суд 17.03.2010 и на сгодняшний день, ответа от данных субъектов по существу этого сверхординарного происшествия по Янкиному делу №2-200-2010 в Жодинском суде – так и не поступило.

Вместо этого, 18.03.2010 было получено определение судьи Т.Троцюк от 15.03.2010 об отклонении замечаний на протокол, в котором даже словом не упоминается факт исчезновения документа, а все очевидные несоответствия и искажения в позиции и исковых требованиях заявителей … – просто отклоняются.

По этим обстоятельствам и по фактам новых очевидных манипуляций процессуальными сроками, которые допускает судья Т.Троцюк в своём определении по отклонении замечаний на протокол, заявители сделали очередное  заявление-протест, направив документ 19.03.2010 в кассационную инстанцию в Минский областной суд.

Пока Жодинский суд старательно защищает интересы местной власти и уходит от рассмотрения по существу исковых требований родителей Янки Лапицкого об возобновлении нарушаемого права на выбор типа и языка обучения их беларускоязычного сына – беларуский подросток с начала 2009 года принудительно лишён обучения на родном языке в Гимназии №1 города Жодино.

Сумеет ли судейская коллегия Кассационной инстанции остановить волокиту по делу в то время, когда права граждан в Жодино продолжают нарушатся? Сумеет ли Минск сказать своего слово и остановить дискриминационное издевательство – покажет заседание, которое запланировано на 29.03.2010 а 10-00 в Минском областном суде.

Спасылкі дадаткамі:

1) Рашэньне гарадзкога Жодзінскага суда ад 11.02.2010;
2) Асноўная касацыйная скарга ад 22.02.2010;
3) Заўвагі на пратакол судовага паседжаньня ад 03.03.2010;
4) Працэсуальны дакумэнт, які зьнік з справы №2-200-2010 ў Жодзіне;
5) Заява-пратэст да старшыні Жодзінскага суда А.Клус ад 01.03.2010;
6) Заява-пратэст ва Ўпраўленьне Юстыцыі Менаблвыканкаму ад 03.03.2010;
7) Дадатковая Касацыйная скарга ад 17.03.2010;
8). Вызначэньне Жодзінскага суда аб адхіленьні заўвагаў на пратакол (18.03.2010);
9) Заява-пратэст ад 19.03.2010 на вызначэньне аб адхіленьне заўвагаў на пратакол з ДАДАТКАМ-пацьверджаньнем маніпуляцыі датамі;

Алесь ВОЛЬНЫ,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>