Не забірай жыцьцё!
2010 22/03
За кратамі ў "Дзень Волі", А.Камароўскі

За кратамі ў "Дзень Волі", А.Камароўскі (2009)

Напярэдадні “ДНЯ ВОЛІ” 25 сакавіка ў Офіс Вярхоўнага камісару па Правах Чалавеку ААН у Жэнэве на Другое прадстаўленьне ўладаў Беларусі скіраваны чарговы Камэнтар у межах камунікацыйнага абмену з КПЧ ААН па звароце Аляксандра Камароўскага (Жодзіна).

Нагадаем, што 23.03.2008 пасьля правядзеньня прымеркаванай да “Дня Волі” і 90-х угодкаў БНР (адзначаецца ў Беларусі й сьвеце 25.03.2008) мірнай акцыі па ўскладаньні кветак да абэліску памяці “Героі жывуць вечна” у Жодзіне былі арыштаваныя й асуджаныя на 7 сутак зьняволеньня актывісты грамадзкай супольнасьці: Юрась Жылка, Аляксандар Камроўскі, Павал Красоўскі й Юры Сілкін.

Гэта адбылося ня гледзячы на тое, што арганізатары адмовіліся ад пачаткова замаўляемых у выканкаме й не дазволеных уладаю мірных і сьвяточных масавых мерапрыемстваў (мітынга, канцэрта й сьвяточнага шэсьця) і апавесьцілі грамадзянаў пра гэтата.

Нават пасьля гэтай неабгрунтаванай забароны й парушэньня права жодзінцаў на мірныя сходы й свабодны распаўсюд інфармацыі, улады знайшлі нагоду для перасьледу заўнікоў за праяўленую імі ініцыятыву, прымеркаваную да “Дня Волі”.

Мэтанакіраванае адсочваньне іхных дзеяньняў у гэты дзень, наступнае затрыманьне й гэткае жорсткае пакараньне ўсяго толькі за факт сьвяточнага памінаньня герояў Беларусі, якія ў баях адстаялі свабоду Радзімы – выглядае, як мэтанакіраваная расправа, запалохваньне й пераслед за грамадзкую й палітычную актыўнасьць, праяўленую ў гонар значнай для беларускай дзяржаўнай незалежнасьці даты.

Аляксей Лапіцкі

Праваабаронца, Аляксей Лапіцкі, які таксама пацярпеў ад дзеньянў “перапранутых” у гэты дзень (пасьля нападу невядомых зь ягонай фотакамэры былі прымусова выдаленыя фотаздымкі) у сувязі з гэтым адзначыў.

– 25 сакавіка, дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, знаменальная гістарычная дата, якая зьявілася значным крокам на шляху адраджэньня беларускай дзяржаўнай незалежнасьці.

Улада, якая дбае аб народзе, была б удзячнай за падобную грамадзянскую ініцыятыўнасьць. І – яшчэ падтрымала бы актывістаў. Рэпрэсыўны ж і нэрвовы перасьлед заяўнікоў забароненых сьвяточных мерапрыемстваў напярэдадні “Дня Волі” у Жодзіне, правакацыйныя дзеяньні ў горадзе групоўкі перапранутых у цывільную вопратку супрацоўнікаў спэцслужбаў, перашкоды журналістам і праваабаронцам у свабодным зборы й захаваньні інфамацыі (фота- і відэаматэрыялы на вачах у міліцыянтаў ізымаліся й зьнішчаліся людзьмі ў цывільным) … – сьведчаньне таго, што беларуская нацыянальная ідэя, як і ідэя разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці ў дэмакратычнай і прававой Беларусі не ўпісваецца ў рамкі афіцыйнай ідэалёгіі кіруючага рэжыму.

Пры гэтым, рашэньні па забароне мірных сходаў грамадзянаў, для якіх усё гэта застаецца важным, так і працягвае рыхтаваць абсалютна далёкі ад нацыянальнага, дэмакратычнага й праўнага самаўсьведамленьня “незвычайна правільны ідэоляг”.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Накануне “ДНЯ СВОБОДЫ” 25 марта …

Накануне “ДНЯ СВОБОДЫ” 25 марта в Офис Верховного комиссара по Правам Человека ООН в Женеве на Второе представление властей Беларуси направлен очередной Комментарий в рамках коммуникационного обмена с КПЧ ООН по обращению Александра Комаровского (Жодино).

Напомним, что 23.03.2008 после проведения приуроченной к “Дню Свободы” и 90-ой годовщине БНР (отмечается в Беларуси и мире 25.03.2008) мирной акции по возложению цветков к абелиску памяти “Герои живут вечно” в Жодино были арестованы и осуждены на 7 суток заключения активисты гражданского общества: Юрий Жилко, Аляксандр Комаровский, Павел Красовский и Юрий Силкин.

Это произошло не смотря на то, что организаторы отказались от начально заявляемых в исполком и не разрешённых властью мирных и праздничных массовых мероприятий (митинга, концерта и праздничного шествия) и оповестили граждан про это.

Даже после этого необоснованного запрета и парушения права жодинцев на мирные собрания и свободное распространение информации, власти нашли повод для преследовангий заявителей за проявленную ими инициативу, приуроченную к “Дню Свободы”.

Целенаправленное выслеживание их действий в этот день, последующее задержание и такое жестокое наказание всего-навсего за факт праздничного поминовения героев Беларуси, которые в боях отстояли свободу Родины – выглядит, как целенаправленная расправа, запугивание и преследование за общественную и политическую активность, проявленную в честь значимой для беларуской государственной независимости даты.

Правозащитник, Алексей Лапицкий, который также потерпел от действий “переодетых” в этот день (после нападения неизвестных с его фотакамеры были принудительно удалены фотоснимки) в этой связи отметил.

– 25 марта, день првозглашения Беларуской Народной Республики, знаменательная историческая дата, которая явилась значительным шагом на пути возрождения беларуской государственной независимости.

Власть, которая заботится о народе, была бы благодарна за подобную гражданскую инициативность. И – ещё поддержала бы активистов. Репрессивный же и нервный характер преследования заявителей запрещенных праздничных мероприятий накануне “Дня Свободы” в Жодино, провокационные действия в городе группировки переодетых в штатскую одежду сотрудников спецслужб, препятствия журналистам и правозащитникам в свободном сборе и сохранении информации (фото- и видеоматериалы на глазах у милиционеров изымались и уничтожались людьми в штатском) … – свидетельство того, что беларуская национальная идея, как и идея развития гражданского сообщества в демократической и правовой Беларуси не вписывается в рамки официальной идеологии правящего режима.

При этом, решения по запрету мирных собраний граждан, для которых всё это остаётся важным, так и продолжает готовить абсолютно далекий от национального, демократичного и правового самосознания “необычно правильный идеолог”.

Матэрыялы аб працягу камунікацыі па звароце Камароўскага ў КПЧ ААН глядзі ў дадатках, рас. (Материлы о продолжении коммуникации по обращению в КПЧ ООН смотри в приложениях, рус.)

ДАДАТКІ:

1) Другое прадстаўленьне ўладаў ад 26.05.2009 (рас)

2) Камэнтар ад 22.03.2010 на Другое прадстаўленьне ўладаў (рас.)

Алесь ВОЛЬНЫ,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Фота: Сяргея Гудзіліна, Жодзіна

One thought on “Напярэдадні “ДНЯ ВОЛІ” 25 сакавіка …”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>