2010 23/03
Затрыманыя ў Менску

Арыштаваныя ў Менску

Ноч да суду праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Ірына Тоўсьцік правядуць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што па вул.Акрэсьціна, 4. Журналіста Сяржука Сыса адпусьцілі без тлумачэньняў, разарваўшы складзены на яго пратакол.

Праваабаронцаў вінавацяць паводле артыкула 23.34 КаАП – «парушэньне правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Разгляд іх справаў адбудзецца 23 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску (Дом Правасуддзя, вул. Сямашкі 33). Час пачатку судовага працэсу пакуль невядомы.

***

Пасьля правядзеньня прэс-канферэнцыі, зьвязанай з прывядзеньнем у выкананьне сьмяротных прысудаў, праваабаронцы накіраваліся да адміністрацыі прэзідэнта, каб выказаць свой пратэст уладам, якія парушылі такім чынам міжнароднае і нацыянальнае заканадаўства.

Апранутыя ў адмысловыя майкі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Ірына Тоўсьцік і журналіст Сяргей Сыс разгарнулі расьцяжку “НЕ сьмяротнаму пакараньню”, у выніку чаго апынуліся ў апорным пункце міліцыі Ленінскага раёну сталіцы.

15-20 Зараз іх вязуць у Ленінскі РУУС.

15-30 У Ленінскім РУУС чакаюць гутаркі з намесьнікам начальніка ўпраўленьня, пратаколы пакуль не складалі.

17-00 На затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт.23.34 КаАП РБ

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Правозащитники попали в милицию

Ночь в суде правозащитники Алесь Беляцкий, Валентин Стефанович, Ирина Толстик проведут в Центре изоляции правонарушителей, что по ул. Акрестина, 4. Журналиста Сергея Сыса адпустили без объяснений, разорвав составленный на него протокол.

Правозащитников обвиняют согласно статье 23.34 КоАП – «нарушение правил проведения массовых мероприятий». Рассмотрение их дел пройдёт 23 марта в суде Ленинского района Минска (Дом Правосудия, ул. Семашки 33). Время начала судебного процесса пока неизвестно.

***

После проведения пресс-конференции, связанной с приведением в исполнение смертельных приговоров, правозащитники направились к администрации президента, чтобы высказать свой протест властям, которые нарушили таким образом международное и национальное законодательство.

Одетые в специальные майки Алесь Беляцкий, Валентин Стефанович, Ирина Толстик и журналист Сергей Сыс развернули растяжку “НЕТ смертельному наказанию”, в результате чего очутились в опорном пункте милиции Ленинского района столицы.

15-20 Сейчас их везут в Ленинский РУВД.

15-30 В Ленинском РУВД ждут разговора с заместителем начальника управления, протоколы пока не составляли.

17-00 На задержанных составлены административные протоколы по ст.23.34 КоАП РБ

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>