Не забірай жыцьцё!
2010 23/03
Maці Андрэя Жука

Maці Андрэя Жука

23 сакавіка ў Менску прайшла экстраная прэс-канфэрэнцыя лідараў праваабарончых арганізацыяў, зьвязаная з прывядзеньнем у выкананьне сьмяротных прысудаў у адносінах да Андрэя Жука й Васіля Юзэпчука.

З словаў старшыні рэспубліканскага праваабарончага аб’яднаньня “Беларускі Гэльсынскі камітэт” Алега Гулака, паводле Канстытуцыі й міжнародна-прававых актаў, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, прысуджаныя падалі скаргі ў Камітэт па правах чалавеку ААН.

“Больш за тое, Беларусь атрымала ноту Ўпраўленьня вярхоўнага камісара ААН па правах чалавеку аб тым, што іхныя звароты былі зарэгістраваныя, і абгрунтаванае патрабаваньне – не прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды да разгляду скаргаў у Камітэце ААН”, — сказаў Гулак.

Інфармацыя аб гэтым была даведзеная да адпаведных дзяржаўных ворганаў, паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Нягледзячы на тое, што Камітэт ААН яшчэ не разгледзеў гэтыя скаргі, Юзэпчук і Жук былі пакараныя.

На прэс-канфэрэнцыі прысутнічала Сьвятлана Міхайлаўна Жук, маці аднаго з расстраляных. “Пасьля спатканьня 4 сакавіка я спытала, калі можна перадаць сыну наступную перадачу, — распавяла яна. — Мне адказалі — 19 сакавіка. <…> Прывезлі перадачу, як звычайна падала заяву. Мне сказалі: пачакайце — іх кудысьці павезлі. <…> Потым выйшаў нейкі дзяжурны адміністратар і сказаў: “Увогуле, вы яго нідзе не шукайце, чакайце паведамленьня”.

Гэта быў шок — такі, што нельга перажыць… Мы езьдзілі па могілках вакол Менску, шукалі сьвежыя магілы. Учора пайшлі на прыём да начальніка СІЗА, ён сказаў: “Мы яго адправілі па месцы прысуду. Ідзіце ў суд — туды, дзе яму выносілі прысуд”. Адвакат параіў: “Нікуды не ходзіце. Ніхто вам праўды ня скажа”.

Двадцаціпяцігадовы Андрэй Жук быў прызнаны вінаватым у разбойным нападзе на працаўнікоў СВК “Бальшавік-Агра”, якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты працоўным сельгаспрадпрыемства, і іхным забойстве 27 лютага 2009 году на аўтадарозе ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці. Аднаго з саўдзельнікаў Жука прыгаварылі да пажыцьцёвага зьняволеньня, другога — да 13 гадоў пазбаўленьня волі.

Пасьля таго як стала вядома аб прывядзеньні ў выкананьне двух сьмяротных прысудаў у Беларусі, праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” заклікала Аляксандра Лукашэнку неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Мать расстрелянного Андрея Жука: “Мы объездили все кладбища вокруг Минска”

23 марта в Минске прошла экстренная пресс-конференция лидеров правозащитных организаций, связанная с приведением в исполнение смертных приговоров в отношении Андрея Жука и Василия Юзепчука.

По словам председателя республиканского правозащитного объединения “Белорусский Хельсинкский комитет” Олега Гулака, согласно Конституции и международно-правовым актам, ратифицированным Республикой Беларусь, приговоренные подали жалобы в Комитет по правам человека ООН. “Более того, Беларусь получила ноту Управления верховного комиссара ООН по правам человека о том, что их обращения были зарегистрированы, и обоснованное требование не приводить в исполнение смертные приговоры до рассмотрения жалоб в комитете ООН”, — сказал Гулак.

Информация об этом была доведена до соответствующих государственных органов, сообщил правозащитник Валентин Стефанович. Несмотря на то что комитет ООН еще не рассмотрел эти жалобы, Юзепчук и Жук были казнены.

На пресс-конференции присутствовала Светлана Михайловна Жук, мать одного из расстрелянных. “После свидания 4 марта я спросила, когда можно передать сыну следующую передачу, — рассказала она. — Мне ответили — 19 марта. <…> Привезли передачу, как обычно подала заявление. Мне сказали: подождите — их куда-то увезли. <…> Потом вышел какой-то дежурный администратор и сказал: “В общем, вы его нигде не ищите, ждите уведомления”.

Это был шок — такой, что нельзя пережить… Мы ездили по кладбищам вокруг Минска, искали свежие могилы. Вчера пошли на прием к начальнику СИЗО, он сказал: “Мы его отправили по месту приговора. Идите в суд — туда, где ему выносили приговор”. Адвокат посоветовал: “Никуда не ходите. Никто вам правды не скажет”.

Двадцатипятилетний Андрей Жук был признан виновным в разбойном нападении на работников СПК “Большевик-Агро”, перевозивших деньги для выплаты зарплаты работникам сельхозпредприятия, и их убийстве 27 февраля 2009 года на автодороге в Солигорском районе Минской области. Одного из сообщников Жука приговорили к пожизненному заключению, другого — к 13 годам лишения свободы.

После того как стало известно о приведении в исполнение двух смертных приговоров в Беларуси, правозащитная организация “Международная амнистия” призвала Александра Лукашенко немедленно ввести мораторий на смертную казнь.

Паводле spring96.org,
Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

2 thoughts on “Маці расстралянага Андрэя Жука: “Мы аб’езьдзілі ўсе могілкі вакол Менску””

  1. ирина says:

    не “Международная амнистия” должна решать такие вопросы, а белорусский народ. может быть у международной амнистии бандиты убили дочь, сына, мужа, мать или сестру? почему у преступников должно быть больше прав, чем у его жертв? преступник, значит, должен жить, есть, пить и радоваться?

  2. Ales` says:

    Пытаньне справядлівага пакараньня за цяжкае злачынства – не пытаньне адпаведнай помсты за гэта. З боку дряржавы такі падыход ня можа быць дапушчальным. Правасудзьдзе мае зусім іншыя мэты. Дзяржава якая мае за мэту чалавека, устойлівае разьвіцьцё, мір і спакой у грамадзітве … – ня можа дапускаць забойства ў любой форме, па любых матывах і ў любых абставінах. Бо апошняе супяпрэчыць васокай сутнасьці чалавека й перашкаджае мэтам гуманізацыі грамадзтва.

    Канешне, раней ад імя народа рабіліся й часам яшчэ працягваюць рабіцца любыя нібы апраўданыя высокай справядлівасьцю злачынствы, рэвалюцыйныя крывавыя перавароты, … адбываюцца войны, працягваецца генацыд, часам таго ж самага народу, ад імя якога й для якога ўсё гэта быццам бы зьдзяйсьняецца … Але гісторыя павінна вучыць. Не магчыма пабудаваць счасьце на нясчасьці іншых, на нянавісьці, на пакутах і на крыві. Гвалт спараджае адваротны гвалт … А час паскарае кола падзеяў, калі на ўзроўні рэфлексаў і матывацыяў да дзеяньня павінен працаваць не закон вайны й помсты, а закон міру й любові … Пара рабіць свае ўласныя высновы … Бо ў руках чалавецтва зьяўляецца ўсё больш вынішчальная й разбуральная зброя. Чалавек, грамадзтва, народ … павінен вырвацца з гэтага зачараванага кола разбуральнай варожасьці й пачаць пісаць сваю новую, счаслівую гісторыю мірнага суіснаваньня і ўзаемапавагі. Таму, ня варта ўяўляць народ у выглядзе ненажэрнага крывавага монстру, які патрабуе помсты й ахвяраў. Наш шматпакутны й чулы беларускі народ – зусім не такі.

    Трэба яшчэ раз засяродзіць увагу на тым, што ПРАВАСУДЗЬДЗЕ палягае не ў тым, каб учыніць расправу й адпомсьціць, а ў тым, каб пазбавіць грамадзтва бясьпекаў, ізаляваць ад грамадзтва злачынцу й даць яму шанец для выпраўленьня ці асэнсаваньня зьдзейсьненага.

    У кожнага падобнага асуджанага павінен быць гэты самы (хоць самы малы) шанец, каб зьмяніць сябе й пакаяцца, каб у пакутах (напрыклад) фактычна пажыцьцёвага зьняволеньня (без амністыяў) паспрабаваць стаць чалавекам да моманту фізычнае сьмерці ў гэткім працяглым, прымусовым і справядлівым зьняволеньні.

    Сапраўды зразумела, што мараторый на сьмяротнае пакараньне, які патрабуецца ў нашым выпадку, агучаны арганізацыяй “Міжнародная амністыя”, мае наўвазе зусім не апраўданьне асуджаных за забойствы злачынцаў, а супаставімае па цяжкасьці альтэрнатыўнае пакараньне для іх у выглядзе пажыцьцёвага зьняволеньня (напрыклад – без права на амністыю).

    Замена практыкі сьмяротнага пакараньня (забойства) на практыку альтэрнатыўнага безтэрміновага ды яшчэ й безамністыйнага пазбаўленьня волі – што можа быць больш адэкватнай альтэрнатываю сьмерці? Што можа быць яшчэ больш цяжкім і пакутлівым, як быць пазбаўленым волі практычна назаўсёды?! Аднак, такое пакараньне пакідае надзею на пакаяньне й выпраўленьне асуджанага, а таксама выключэньне ці выпраўленьне сьледча-судовае памылкі.

    Насамрэч, у гэтым выпадку дясягаецца мэта правасудзьдзя й правааховы – пажыцьцёвая ізаляцыя ад грамадзтва з выключэньнем рызыкі памылковага пакараньня. У выпадку памылкі – ёсьць магчымасьць выправіць становішча. Акрамя таго, тут адсутнічае факт забойства “рукамі дзяржавы” ад імя быццам бы патрабуючага крывавае помсты “народу”. Апошняе толькі памнажае зло й дапускае наяўнасьць іншага роду “суб’ектаў” – “правільных забойцаў” (што нявечыць чалавечую сутнасьць). Выканаўца забойства, фактычна, мае быццам бы дэлегаваны “народам” ці ягонымі асобнымі прадстаўнікамі жахлівейшы абавязак забіваць – працягваць ланцуг санкцыяваных ці ўзаконеных зьнішчэньняў і крывавае помсты …

    АДНАК, думаю, што прыйшоў час і ў Беларусі спыніць гэтае “д’ябальскае зачараванае кола” … Сярэднявечныя прынцыпы “кроў – за кроў”, “вока – за вока” – могуць спрацоўваць толькі пры самаабароне ў запале сьмяротнае бойкі за права выжыць … Тыя ж хто мае сілу, час, чалавечы розум і самапавагу … – мае магчымасьць і павінен на ўсе 100% выкарыстоўваць гуманістычную прывілею дзяржавы караць разважліва й годна, выбіраючы пры гэтым альтэрнатыву для пакараньня сьмерцю – ніколі не ўпадабляючыся ні злачынцу, ні ягоным імпульсам помсты й злобы альбо прагматычна-цынічнай выгоды …

    І ня трэба казаць, што народ, асабліва беларускі, патрабуе працягу забойстваў!

    Ніводны народ, тым больш БЕЛАРУСКІ, ніколі не быў і ня можа быць ні забойцам, ні катам … І ня трэба рабіць яго ні марыянэткаю, ні апраўданьнем для падобнага паказальнага ігнараваньня ўладамі Беларусі міжнародных дамоваў і адпаведных праўных працэдураў у стасунках з КПЧ ААН, а таксама дэманстратыўна зьняважлівага працягу зьдзяйсьненьня практыкі ганебных для эўрапейскае краіны – практыкі сьмяротных пысудаў і расправаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>