2010 23/03
Рада Эўропы

Рада Эўропы

Рада Эўропы рашуча асуджае прывядзеньне ў выкананьне двух сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Камітэту міністраў РЭ Мішэлін Кальмі-Рэй, генэральнага сакратара РЭ Турб’ёрна Ягланда й кіраўніка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Мэўлюта Чавушаглу. (далей – правапіс першакрыніцы)

“Смяротнае пакаранне з’яўляецца варварствам і дэградацыяй, менавіта таму яно было адмененае Радай Еўропы пратаколам № 6 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, – гаворыцца ў заяве. – Урад Беларусі застаецца адзіным у Еўропе, хто карае смерцю людзей. Нядаўняе прывядзенне ў выкананне смяротных прыгавораў, калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, стане сур’ёзнай перашкодай на шляху збліжэння Беларусі і Рады Еўропы”.

Аўтары заявы падкрэсліваюць, што РЕ гатова аказаць Беларусі любую дапамогу для пераадолення “самаізаляцыі” краіны. “Але калі пытанне тычыцца правоў чалавека і дэмакратыі, шлях можа быць толькі адзін. Мы зноў заклікаем да неадкладнай адмены смяротнай кары”, – гаворыцца ў дакуменце.

Паводле звестак праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”, у канцы мінулага тыдня ў Беларусі былі расстраляныя 25-гадовы Андрэй Жук і 30-гадовы Васіль Юзэпчук. Першы быў прызнаны вінаватым у разбойным нападзе і забойстве работнікаў СПК “Бальшавік-Агра”, якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемства. Другога прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання за ўчыненне серыі забойстваў пажылых жанчын у Брэсцкай вобласці.

Пра тое, што прыгаворы прыведзены ў выкананне, стала вядома ад маці Андрэя Жука. У МУС Беларусі ад каментарыяў устрымліваюцца.

Беларускія праваабаронцы заяўляюць: улады Беларусі, прывёўшы ў выкананне два смяротныя прысуды, свядома парушылі нормы нацыянальнага і міжнароднага права.

Згодна з артыкулам 61 Канстытуцыі, кожны грамадзянін мае права ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь, звяртацца ў міжнародныя арганізацыі для абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны.

Беларусь ратыфікавала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, у адпаведнасці з якім яе грамадзяне маюць права падаваць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Юзэпчук і Жук такія скаргі ў Камітэт падалі, аднак нягледзячы на тое, што іх звароты яшчэ не былі разгледжаныя, асуджаных пакаралі смерцю.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Совет Европы осудил приведение в исполнение двух смертных приговоров в Беларуси

Совет Европы решительно осуждает приведение в исполнение двух смертных приговоров в Беларуси. Об этом говорится в совместном заявлении председателя Комитета министров СЕ Мишелин Кальми-Рэй, генерального секретаря СЕ Турбьёрна Ягланда и главы Парламентской ассамблеи Совета Европы Мевлюта Чавушоглу.

“Смертная казнь является варварством и деградацией, именно поэтому она была отменена Советом Европы протоколом № 6 Европейской конвенции о правах человека, — говорится в заявлении. — Правительство Беларуси остается единственным в Европе, кто казнит людей. Недавнее приведение в исполнение смертных приговоров, если данная информация подтвердится, станет серьезным препятствием на пути сближения Беларуси и Совета Европы”.

Авторы заявления подчеркивают, что СЕ готов оказать Беларуси любую помощь для преодоления “самоизоляции” страны. “Но когда вопрос касается прав человека и демократии, путь может быть только один. Мы вновь призываем к немедленной отмене смертной казни”, — говорится в документе.

По данным правозащитной организации “Международная амнистия”, в конце прошлой недели в Беларуси были расстреляны 25-летний Андрей Жук и 30-летний Василий Юзепчук. Первый был признан виновным в разбойном нападении и убийстве работников СПК “Большевик-Агро”, перевозивших деньги для выплаты зарплаты работникам сельхозпредприятия. Второго приговорили к высшей мере наказания за совершение серии убийств пожилых женщин в Брестской области.

О том, что приговоры приведены в исполнение, стало известно от матери Андрея Жука. В МВД Беларуси от комментариев воздерживаются.

Белорусские правозащитники заявляют: приведя в исполнение два смертных приговора, власти Беларуси сознательно нарушили нормы национального и международного права.

Согласно статье 61 Конституции каждый гражданин вправе в соответствии с международно-правовыми актами, ратифицированными Республикой Беларусь, обращаться в международные организации для защиты своих прав и свобод, если исчерпаны все имеющиеся внутригосударственные средства правовой защиты.

Беларусь ратифицировала Международный пакт о гражданских и политических правах, в соответствии с которым ее граждане имеют право подавать жалобы в Комитет по правам человека ООН.

Юзепчук и Жук такие жалобы в комитет подали, однако несмотря на то, что их обращения еще не были рассмотрены, осужденных казнили.

Паводле БелаПАН.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>