2010 24/03
Ян Міхайлаў

Ян Міхайлаў

Перагляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Яна Міхайлава за ўхіленьне ад службы ў войску па арт. 435 КК прызначаны на пятніцу, 26 сакавіка, а 16 гадзіне ў судзе Менскага раёну. (далей  – правапіс першакрыніцы)

Нагадаем, вернік царквы месіянскіх габрэяў Ян Міхайлаў быў датэрмінова вызвалены 10 сакавіка з жодзінскай турмы ў выніку разгляду касацыйнае скаргі асуджанага. Напярэдадні, 9 сакавіка, калегія Менскага абласнога суду прызнала незаконным рашэньне суду першай інстанцыі, згодна зь якім вернік быў пакараны на 3 месяцы арышту за ўхіленьне ад вайсковае службы. Справа была накіраваная на перагляд. Між тым, тэрмін зьняволеньня Яна Міхайлава мусіў скончыцца 15 сакавіка, такім чынам ён адбыў амаль увесь вызначаны судом тэрмін пакараньня.

Ян Міхайлаў дамагаецца канстытуцыйнага права на праходжаньне альтэрнатыўнай службы ў войску. Ён кажа, што войска павінна быць у краіне, але лічыць, што яно мусіць быць прафэсыйным, на кантрактнай аснове. Аднак, калі ўжо маем у нашай дзяржаве абавязковую службу, дык мусіць быць і альтэрнатыўная, служба ў рэзэрве, што прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Гэта служба для тых, хто з ўласных меркаваньняў альбо рэлігійных перакананьняў лічыць звычайнае войска для сябе непрыймальным.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Пересмотр криминального дела молодежного активиста Яна Михайлова за уклонение от службы в армии по ст. 435 УК назначен на пятницу, 26 марта, в 16 часов в суде Минского района.

Напомним, верующий церкви мессианских евреев Ян Михайлов был досрочно освобождён 10 марта с жодинской тюрьмы в результате рассмотрения кассационной жалобы осужденного. Накануне, 9 марта, коллегия Минского областного суда признала незаконным решение суда первой инстанции, согласно с которым верующий был осуждён на 3 месяца ареста за уклонение от военной службы. Дело была направлено на пересмотр. Меж тем, срок заключения Яна Михайлова должен был закончиться 15 марта, таким образом он отбыл почти весь определенный судом срок наказания.

Ян Михайлов добивается реализации конституционного права на прахождение альтернативной службы в армии. Он говорит, что армия должна быть в стране, но считает, что она должна быть профессиональной, на контрактной основе. Однако, если уже имеем в нашем государстве обязательную службу, так должна быть и альтернативная, служба в резерве, что предусмотрено Конституцией Республики Беларусь. Это служба для тех, кто по своим суждениям либо религиозным убеждениям считает обычную армию для себя неприемлемой.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>