Не забірай жыцьцё!
2010 25/03
Аб чым маўчыць Міністар, М.Радзькоў?

Аб чым маўчыць М.Радзькоў?

На запыт грамадзянаў з Жодзіна Мінадукацыі Беларусі – адмаўляецца прадстаўляць інфармацыю …

Міністар Адукацыі М.Радзькоў у чарговы раз не адказаў на зварот бацькоў Янкі Лапіцкага, які па-ранейшаму пазбаўлены адукацыі на роднай мове ў Жодзінскай Гімназыі №1 (дырэктар Г.Каршун).

Замест спыненьня дыскрымінацыйнага гвалту, які ў парушэньне права на выбар тыпу й мовы адукацыі адбываецца ў дачыненьні да 14-гадовага юнака й ягоных бацькоў, праваабаронцаў з Жодзіна, Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай, на іхны патрабавальны звароту ад 05.03.2010 зроблена чарговая (другая ў гэтым годзе) зьдзеклівая адпіска ад 20.03.2010, падпісаная намесьнікам міністра К.Фарынай.

Акрамя таго, што ў атрыманым лісьце (у тры радкі) проста адсутнічаюць адказы на канкрэтна пастаўленыя грамадзянамі пытаньні й патрабаваньні, якія яны адрасавали да Міністра М.Радзькова як вышэйшай адказнай службовай асобы ў сыстэме адукацыі Беларусі, у ім яшчэ афіцыйна адмаўляецца заяўнікам у прадстаўленьні замоўленай імі інфармацыі, якая непасрэдна датычыцца іхнага парушаемага права.

Міністэрства адмовілася прадставіць копію запрашваемага дакумэнту, на які маюцца спасылкі ў дыскрымінацыйных актах мясцовае ўлады па спыненьні белаурскамоўнага навучаньня ў Жодзіне й прымусе да расейскамоўнае адукацыі.

Не хацелась бы так думаць, але факты прымушают паверыць у тое, што і адказныя функцыянэры дадзенай высокай установы, маюць самае непасрэднае дачыненьне да прынятых у Жодзіне неправамерных рашэньняў і таго, што па патрабаваньні кіраўніцы ГУА Менадукацыі Т.Данілевіч беларускамоўны падлетак у Жодзіне з пачатку 2009 года пазбаўлены свайго права на адукацыю па-беларуску.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

О чем молчит министр Радьков? либо Красноречивый ответ без ответа …

Министр Образования М.Радьков в очередной раз не ответил на обращение родителей Янки Лапицкого, который по прежнему лишён образования на родном языке в Жодинской Гимназии №1 (директор Г.Коршун).

Вместо прекраўения дискриминационного насилия, которое в нарушение права на выбор типа и языка образования происходит в отношении 14-летнего юноши и его отцов, правозащитников из Жодино, Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой, на их требовательное обращение от 05.03.2010 сделана очередная (вторая в этом году) издевательская отписка от 20.03.2010, подписанная заместителем министра К.Фарыно.

Помимо того, в полученном письме (в три предложения) просто отсутствуют ответы на конкретно поставленные гражданами вопросы и требования, которые они адресовали Министру М.Радькову как высшему ответственному должностному лицу в системе образования Беларуси, в нём ещё официально отказывается заявителям в предоставлении запрошенной ими информации, которая непосредственно касается их нерушаемого права.

Министерство отказалось представить копию запрашиваемого документа, на который имеются ссылки в дискриминационных актах местной власти по прекращению беларускоязычного обучения в Жодино и принуждении к русскоязычному образованию.

Не хателось бы так думать, но факты заставляют поверить в то, что и ответственные функционеры данного высокого учреждения, имеют самое непосредственное отношение к принятым в Жодино неправомерным решениям и к тому, что по требованию руководителя ГУА Минобразования Т.Данилевич беларускоязычный подросток в Жодино с начала 2009 года лишен своего права на образование по-беларуски.

ДАДАТКІ:

Казімір Фарына

Казімір Фарына

1) Заява ад 05.03.2010 да Міністра Адукацыі Беларусі, М.Радзькова
2) Адказы ад 20.03.2010 і 17.02.2010 ад намесьніка Міністра К.Фарыны

Алесь ВОЛЬНЫ,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>