2010 09/04
Сьвятлана Лапіцкая

Сьвятлана Лапіцкая

Напачатку чацьвёртай чвэрці бацькі Янкі Лапіцкага зьвярнуліся да дырэктара Гімназыі №1, Генадзя Каршуна, а таксама да кіраўніцтва мясцовага ГАА і выканаўчага камітэту.

Яны ў чарговы раз просяць службоўцаў вырашыць станоўча праблему з адсутнасцью ў іх магчымасьці навучаць сына па-беларуску ў межах гімназычнай праграмы з ангельскамоўнай спэцыялізацыяй і ў нармальных умовах – на базе адзначанай адукацыйнай установы, адзінай у Жодзінскім рэгіёне гімназыі.

У сваім лісьце ў гімназыю Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая зрабілі запыт па выніках атэстацыі іхнага сына за кожную чвэрць з адзнакамі па прадметах, якія адлюстроўваюць дынаміку пагаршэньня пасьпеваемасьці Яна ў сувязі з тым, што ён фактычна пазбаўлены паўнавартаснага навучаньня з пачатку года. У сувязі з гэтым, а таксама спасылаючыся на тое, што адукацыйная установа з-за закрыцьця беларускае клясы за тры чвэрці, відавочна, мае “эканомію бюджэтных сродкаў” у выніку ліквідацыі  беларускамоўнага навучаньня, – бацькі Яна просяць адміністрацыю гімназыі хадайніцтваваць перад уладамі, заснавальнікамі ўстановы, аб аднаўленьні ў ёй паўнавартасных заняткаў па-беларуску.

Адначасова, Аляксей Лапіцкі выказаў занепакоенасьць і глыбокія шкадаваньні тым, што абяцаньні пешага намесьніка старшыні Жодзінскага выканкаму, Юрыя Шарага, які 24.02.2010 на паседжаньні Камісыі па справах непаўнагадовых выканкаму паабяцаў хутка вырашыць пытаньне станоўчым чынам, аказаліся толькі абяцаньнямі.

– І сёньня, у сытуацыі безвыніковага чаканьня, у якой чыноўнікі нічога не робяць, каб ліквідаваць штучна створаную імі ж праблему, проста беззваротна губляецца час. Пры гэтым, працягвае парушацца права, а адміністрацыя Гімназыі №1, быццам не заўважаючы праблемы, робіць выгляд, што не разумее сэнсу выказанай пазыцыі й заяўляемых намі прозьбаў. Тым часам, працэс ізаляцыі беларускамоўнага вучня ад вучнёўска-настаўніцкага соцыюму працягваецца й паглыбляецца.

Вось ужо восьмы месяц як беларускамоўнага гімназыста, Яна Лапіцкага, пазбаўляюць адпаведнага абранага ім спэцыялізаванага гімназычнага навучаньня на роднай мове й не дапускаюць да нармальных заняткаў на базе ягонае гімназычнае ўстановы. Такім чынам, у выніку актыўных дзеяньняў ўладаў Жодзіна тут завяршаецца поўнае выцісканьне беларускае мовы з сытэмы гімназычнае адукацыі. Больш за тое, у “горадзе БелАЗаў” не засталося аніводнае беларускамоўнае клясы ў звычанай школе, аніводнага вучня, які б атрымліваў бы паўнавартаную сярэднюю абавязковую адукацыю на роднай мове.

Тым часам, вырашыць праблему праз суд становіцца таксама надта праблематычным.

08.04.2010 бацькі Яна атрымалі адказ з Упраўленьня Юстыцыі Менаблвыканкаму на свой зварот па факце грубых маніпуляцыяў у Жодзінскім судзе працэсуальнымі дакумэнтамі й тэрмінамі.

Нагадаем, што пасьля мэтанакіраванай перакваліфікацыі бацькоўскага пазову ў скаргу на дзеяньні выканкаму й адмовы разглядаць зварот па сутнасьці заяўленага ў ім факту парушэньня права на адукацыю па-беларуску ў Гімназыі №1 г.Жодзіна, а таксама зьнікненьня з судовае справы важнага працэсуальнага дакумэнту (фактычнай фальсыфікацыі падзеяў у судзе й матэрыялаў справы: судовага пратакола) бацькі вымушаны былі зьвяртацца ў адпаведныя інстанцыі для абароны ўласнага права на справядлівае судовае разьбіральніцтва.

Атрыманы праз паўтара месяца адказ, у якім не даецца належнай ацэнкі адбыўшамуся, будзе аспрэчвацца заяўнікамі ў належным парадку. Аднак, заяўнікі з шкадаваньнем адзначаюць, што адмова заўважаць падобныя парушэньні сьведчыць аб фактычным бязьдзеяньні інструмэнтаў абароны права ў судзе, які пераўтвараецца ў кантору па ахове інтарэсу кіруючага карумпаванага клану.  Панаваньне “карпаратыўна-ідэалягічнага інтарэсу ды скразная “колавая парука” сярод кіруючай намэнклятуры ў адмінстратыўна-выканаўчых структурах кіруючае вэртыкалі ўлады не дазваляе спадзявацца на хуткае вырашэньне праблемы й справядлівае разьбіральніцтва для ўзнаўленьня парушанага права грамадзянаў на адукацыю. У дадзеных умовах немагчыма атрымаць  нейкі станоўчы вынік за разумна кароткія тэрміны.

Уся створаная сытуацыя як бы падказвае, што ні Канстытуцыя ні Закон, а толькі “выключна правільна іэалягічна арыентаваны высокі службовец вэртыкалі” ёсьць і “законам і правам” для грамадзяніна. Толькі ён, па ўласным жаданьні абсалютна безпакарана можа як парушыць грамадзянскае права, гэтак яго і аднавіць.

Таму, ні пракуратура, ні суд, не выконваюць у такіх умовах сваіх функцыяў. Яны проста служаць зусім для іншых мэтаў і могуць праявіць прафэсыйную адэкватнасьць, аднак толькі па адпаведнай камандзе зьверху. Іх ужо навучылі – яны дакладна ведаюць сваё месца “ля нагі” сапраўднага гаспадара жыцьця.

Скарумпаваная ўлада – не “здае” сваіх у рукі сапраўднага правасудзьдзя. А адсутнасьць незалежнай судовай сыстэмы – цалкам пазбаўляе грамадзянаў Беларусі малейшай надзеі, магчымасьці на тое, што суд, фактычна фінансуемы з “прыхватызаванага рэжымам” народнага бюджэту, выступіць супраць гэткай стабільнай і засьцерагаемай з апошніх сілаў “карпаратыўнай еднасьці”.

У падобных умовах казаць пра саму верагоднасьць справядлівага разьбіральніцтва (як пазасудовага , гэтак і судовага) у мэтах абароны парушанага права зусім не даводзіцца.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Обещания жодинских властей исправить положение – остаются пустым звуком …

Вначале четвёртой четверти родители Янки Лапицкого обратились к директору Гимназии №1, Геннадию Коршуну, а также к руководству местного ГОО и исполнительного комитета. Они в очередной раз просят чиновников решить положительно проблему с отсутствием у них возможности обучать сына по-беларуски в границах гимназической программы с англоязычной специализацией и в нормальных условиях – на базе отмеченного образовательного учреждения, единственной в Жодинском регионе гимназии.

В своем письме в гимназию Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая сделали запрос по итогам аттестации их сына за каждую четверть с пометками по предметах, которые отображают динамику ухудшения успеваемости Яна в связи с тем, что он фактически лишенный полноценного обучения с начала года. В связи с этим, а тоже ссылаясь на то, что образовательное учреждение из-за закрытия беларуского класса за три четверти, очевидно, имеет “экономию бюджетных средств” в результате ликвидации  беларускоязычного обучения, – родители Яна просят администрацию гимназии ходотайствовать перед властями, основателями учреждения, об возобновлении в ней полноценных занятий по-беларуски.

Одновременно, Алексей Лапицкий высказал обеспокоенность и глубокие разочарования тем, что обещания первого заместителя председателя Жодинского исполкома, Юрия Шараго, который 24.02.2010 на зеседании Комиссии по делам неполноценных исполкома пообещал скоро решить вопрос положительным образом, оказались только абещаниями.

– И сегодня, в ситуации безрезультатного ожидания, в которой чиновники ничего не делают, чтобы ликвидировать искусственно созданную ими же проблему, просто безвозвратно теряется время. При этом, продолжает нарушаться право, а администрация Гимназии №1, вроде не замечая проблемы, делает вид, что не понимает смысла высказанной позиции и заявляемых нами просьб. Тем временем, процесс изоляции беларусскоязычного ученика от ученически-учительского социума продолжается и углубляется.

Вот уже восьмой месяц как беларускоязычного гимназиста, Яна Лапицкого, лишают соответствующего выбранного им специализированного гимназического обучения на родном языке и не допускают до нормальных занятий на базе его гимназического учреждения. Таким образом, в результате активных действий в Жодино здесь завершается полное выдавливание беларуского языка из системы гимназического образования. Более того, в “городе БелАЗов” не осталось ни одного беларускоязычного класса в обычной школе, ни одного ученика, который бы получал бы полноценное среднее обязательное образование на родном языке.

Тем временем, решить проблему через суд становится также очень проблематично.

08.04.2010 родители Яна получили ответ из Управления Юстиции Миноблисполкома на своё обращение по факту грубых манипуляций в Жодинском суде процессуальными документами и сроками.

Напомним, что после целенаправленной переквалификации иска родителей в жалобу на действия исполкома и отказа рассматривать обращение по существу заявленного в нём факта нарушения права на образование по-беларуски в Гимназии №1 г.Жодино, а также исчезновения с судебного дела важного процессуального дакумента (фактической фальсификации событий в суде и материалов дела: судебного протокола) родители вынуждены были обращаться в соответствующие инстанции для защиты собственного права на справедливое судебное разбирательство.

Полученный через полтора месяца ответ, в котором не даётся надлежащей оценки случившемуся, будет оспариваться заявителями в надлежащем порядке. Однако, заявители с сожалением отмечают, что отказ замечать  подобные нарушения свидетельствует о фактическом бездействии инструментов защиты права в суде, который превращается в контору по обслуживанию интереса руководящего коррумпированного клана. Господство “корпоративно-идеологического интереса и сквозная “круговая порука” среди руководящей номенклатуры в административно-исполнительных структурах руководящей вертикали власти не позволяет надеяться на скорое решение  проблемы и справедливое разбирательство для возобновления нарушенного права граждан на образование. В данных условиях невозможно получить  какой-то положительный итог в разумно короткие сроки.

Вся созданная ситуация как бы подсказывает, что ни Конституция ни Закон, но только “исключительно правильно идеологично ориентированный высокий чиновник вертикали” является и “законом и правом” для гражданина. Только он, по собственному желанию абсолютно безнаказанно может как нарушить гражданское право, так его и восстановить.

Поэтому, ни прокуратура, ни суд, ни исполняют в таких условиях своих функций. Они просто служат совсем для других целей и могут проявить профессиональную адекватность, но только по соответствующей команде сверху. Их уже научили – они точно знают своё место “у ноги” настоящего хозяина жизни.

Скоррумпированная власть – не “сдаёт” своих в руки настоящего правосудия. А отсутствие независимой судебной системы – целиком лишает граждан Беларуси малейшей надежды, возможности на то, что суд, фактически финансируемый из “прихватизированного режимом” народного бюджета, выступит против такого стабильного и оберегаемого из последних сил “корпоративного единства”.

В подобных условиях говорить о самой вероятности справедливого разбирательства (как внесудебного, так и судебного) в целях защиты нарушенного гражданского права совсем не приходится.

Копія заявы ў Гімназыю №1 ад 06.04.2010

Скарга ва Ўпраўленьне юстыцыі Менаблвыканкаму

Адказ з Упраўленьня юстыцыі Менаблвыканкаму

Алесь Вольны,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>