Адзіны ў Баранавічах сябра ўчастковай камісыі ад Партыі БНФ Алесь Грыцавец 17 красавіка напісаў заяву аб выхадзе з складу камісыі № 29 (выбарчая акруга № 18).
Раней паведамлялася, што ў Баранавічах толькі партыі БНФ і БСДГ вылучылі сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісыі. З усіх прадстаўленых кандыдатур быў зарэгістраваны ў склад участковай камісыі № 29 па выбарах дэпутатаў Баранавіцкага гарадзкога савету дэпутатаў толькі адзін чалавек: Алесь Грыцавец ад Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.
Менавіта па гэтай выбарчай акрузе спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарсавету сябра Партыі БНФ Віктар Мязяк.
Баранавіцкая гарадзкая выбарчая камісыя не зарэгістравала ня толькі Віктара Мезяка, але й усіх астатніх дэмакратычных вылучэнцаў, таму Алесь Грыцавец палічыў безсэнсоўным працаваць ва ўчастковай выбарчай камісыі. Да таго ж па гэтай акрузе, як і па абсалютнай большасьці ў Баранавічах, выбары будуць безальтэрнатыўнымі й без кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Единственный в Барановичах член участковой комиссии от Партии БНФ Александр Грыцавец 17 апреля нписал заявление о выходе из состава комиссии № 29 (избирательный округ № 18).
Раньше сообщалось, что в Барановичах только партии БНФ и БСДГ выдвинули своих представителей в участковые избирательные комиссии. Со всех предоставленных кандидатур был зарегистрирован в состав участковой комиссии № 29 по выборам депутатов Барановичского городского совета депутатов только один человек: Александр Грыцавец от Брестской областной организации Партии БНФ. Именно по этому избирательному округу пытался зарегистрироваться кандидатом в депутаты Барановичского горсовета член Партии БНФ Виктор Мязяк.
Барановичская городская избирательная комиссия не зарегистрировала ни только Виктора Мезяка, но и всех остальных демократических выдвиженцев, поэтому Александр Грыцавец посчитал бессмысленным работать в участковой избирательной комиссии. К тому же по этому округу, как и по абсолютному большинству в Барановичах, выборы будут безальтернативными и без кандидатов от демократических сил.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info