Не забірай жыцьцё!
2010 17/04
Л.Ярмошына, ЦВК (Менск)

Л.Ярмошына, ЦВК (Менск)

9 красавіка “Беларускі Гэльсынскі камітэт” накіраваў запыт у Цэнтральную камісыю, дзе папрасіў даць тлумачэньні, якім спосабам павінен праводзіцца падлік галасоў кожным сябрам участковай камісыі. Запыт выкліканы тым, што Выбарчы кодэкс устанаўлівае парадак падліку галасоў сябрамі выбарчай камісыі, але не ўстанаўлівае канкрэтны спосаб падліку бюлетэняў, не вызначае, якім чынам разьмяркоўваюцца абавязкі паміж сябрамі камісыяў пры правядзеньні такога падліку.

Па паведамленьнях назіральнікаў БГК, на практыцы нярэдка выкарыстоўваецца такі спосаб, пры якім кожны сябра камісыі падлічвае толькі вызначаную частку бюлетэняў, пасьля чаго перадае вынікі падліку старшыні камісыі. Затым атрыманыя лічбы сумуюцца й выніковыя вынікі ўносяцца ў пратакол. Атрымліваецца, што пры такім спосабе сябры камісыі ня бачуць усяго працэсу падліку бюлетэняў і могуць адказваць за дакладнасьць атрыманых вынікаў толькі па тых бюлетэнях, якія падлічылі яны самі, і ў такім разе проста ня маюць права падпісваць выніковы пратакол, паколькі ўказаных у ім вынікаў яны ня бачылі.

БГК лічыць, што пры такім спосабе падліку галасоў не рэалізуецца прынцып калегіяльнасьці, выкладзены ў Выбарчым кодэксе. Па меркаваньні юрыстаў БГК, належны ўзровень транспарэнтнасьці мог бы быць забясьпечаным у выпадку, калі кожны сябра ўчастковай камісыі ўдзельнічаў бы ў агульным падліку бюлетэняў і непасрэдна меў бы магчымасьць аглядаць кожны бюлетэнь з адзнакамі выбаршчыкаў.

15 красавіка ў БГК прыйшоў адказ ад старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай. У лісьце паведамляецца, што “пытаньне… не патрабуе дэталёвага ўрэгуляваньня …, паколькі вырашаецца ў кожнай камісыі з улікам аб’ёму працы, колькасьці выбаршчыкаў і сябраў камісыяў, досьведу працы… й т. п.”.

Падобная пазыцыя Цэнтральнай выбарчай камісыі па такім важным моманце выбарчага працэсу, як падлік галасоў, ня можа не зьдзіўляць, паколькі важнейшай задачаю дадзенага воргану зьяўляецца забесьпячэньне правядзеньня справядлівых выбараў.

У гэтай сувязі застаецца задаць рытарычнае пытаньне: ці ўсьведамляюць сябры ўчастковых выбарчых камісыяў, што такі спосаб падліку галасоў робіць іх патэнцыйнымі саўдзельнікамі магчымых фальсыфікацыяў вынікаў выбараў, што зьяўляецца злачынствам па дзеючым Крымінальным кодэксе?

*
*
(Паведамленьне, рас.)

9 апреля “Беларуский Хельсинкский комитет” направил запрос в Центральную комиссию, где попросил дать разъяснения, каким способом должен проводиться подсчёт голосов каждым членом участковой комиссии. Запрос вызыван тем, что Избирательный кодекс устанавлівает порядок подсчёта голосов членами избирательной комиссии, но не устанавливает конкретный способ подсчета бюллетеней, не определяет, каким образом распределяются обязанности между членами комиссий при проведении такого подсчёта.

По сообщениям наблюдателей БХК, на практике нередко используется такой способ, при котором каждый член комиссии подсчитывает только определенную часть бюллетеней, после чего сообщает итоги подсчёта председателю комиссии. Затем получившиеся числа суммируются и конечные итоги вносятся в протокол. Получается, что при таком способе члены комиссии не видят всего процесса подсчёта бюллетеней и могут отвечать за точность полученных итогов только по тем бюллетеням, которые подсчитали они сами, и в таком случае просто не имеют права подписывать итоговый протокол, поскольку указанных в нём результатов они просто не видели.

БХК считает, что при таком способе подсчета голосов не реализуется принцип коллегиальности, изложенный в Избирательном кодексе. По мнению юристов БХК, надлежащий уровень транспорентности мог бы быть обеспечен в случае, если бы каждый член участковой комиссии участвовал в общем подсчёте бюллетеней и непосредственно имел бы возможность осматривать каждый бюллетень с пометками избирателей.

15 апреля в БХК пришёл ответ от председателя Центризбиркома Лидии Ярмошыной. В письме сообщается, что “вопрос… не требует детального урегулирования …, поскольку решается в каждой комиссии с учётом объёма работы, количества избирателей и членов комиссий, опыта работы… и т. п.”.

Подобная позиция Центральной избирательной комиссии по такому важному моменту избирательного процесса, как подсчёт голосов, не может не удивлять, поскольку более важной задачей данного органа является обеспечение проведения справедливых выборов.

В этой связи остается задать риторический вопрос: осознают ли члены участковых избирательных комиссий, что такой способ подсчёта голосов делает их потенциальными соучастниками возможных фальсификаций итогов выборов, что является преступлением по действующему Криминальному кодексу?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Паводле spring96.org,
Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>