2010 23/04
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

20.04.2010 Аляксей Лапіцкі атрымаў вызначэньне зь Менскага абласнога суда. 18.03.2010 Касацыйная інстанцыя адмовіла заяўніку з Жодзіна па скарзе, у якой ім аспрэчвалася рашэньне гарадзкога суда. Апошні ня ўбачыў аніякіх парушэньняў права ў дзеяньнях кіраўніцтва мясцовага выканкаму па забароне мірнага пікетаваньня, прысьвечанага Дню Правоў Чалавека 10.12.2009.

Мясцовыя праваабаронцы, Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая, якія адсочваюць сыстэматычнасьць парушэньня правоў грамадзянаў на мірныя сходы й свабоду выказваньняў, на безперашкодны распаўсюд інфармацыі ў Жодзінскім рэгіёне, фіксуюць дыскрымінацыйны характар адзначаных парушэньняў. У часе судовых разьбіральніцтваў ім удалося атрымаць цікавыя дакумэнтальныя сьведчаньні, высьветліць падыходы й трактоўкі дзейснага заканадаўства па адзначаным пытаньні. Яны спадзяюцца, што ў любым выпадку ў выніку (нават, калі сыстэма абароны грамадзянскага й палітычнага права праз суд у нашай краіне не спрацоўвае) працэс адстойваньня права прынясе свой плён.

Нават ва ўмовах татальнага кантролю й падпарадкаваньня судовай сыстэмы ў Беларусі дзейснай вэртыкалі ўлады ў беларусаў ёсьць шанец адстаяць свае правы й свабоды, паўплываць на прагрэс у гэтай галіне праз звароты да міжнародных праўных інстытуцыяў, перад якімі мае адпаведныя дамоўныя абавязкі ўрад Беларусі.

Але, як адзначае Аляксей Лапіцкі, для гэтага варта прызнаць, што неабходна зьмяніць стаўленьне беларускіх ўладаў да каштоўнасьцяў грамадзянскага й палітычныга права, а таксама да такіх аўтарытэтных інстытуцыяў у галіне міжнароднага права ў сфэры правоў чалавека, як Камітэт па ПРАВАХ ЧАЛАВЕКУ Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (КПЧ ААН). Бо на дадзены момант беларускія ўлады адкрыта ігнаруюць, як вартасьць адзначаных нормаў права, гэтак і адзіны, даступны сёньня беларусам, міжнародны экспэртны мэханізм абароны парушаемага права ў краіне. Гэта стварае перашкоды ў рэалізацыі абавязковых  для выкананьня дзяржаваю палажэньняў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), а таксама Факультатыўнага пратаколу да яго. Існуючае становішча зусім не садзейнічае імплемэнтацыі агульнапрызнаных міжнародных нормаў права ў нацыянальнае заканадаўства й судавытворчую практыку на тэрыторыі нашай краіны.

Ад гэтага прайграе толькі беларускі грамадзянін і так “горача любімы” “гаварунамі з БТ” – беларускі народ. Бо яго, фактычна, абсалютна неправамерна й зусім безпадстаўна пазбаўляюць на практыцы прыналежных яму каштоўнасьцяў, якімі карыстаюцца грамадзяне, напрыклад, шматнацыянальнае Аб’яднанае Эўропы.

Але мы ж таксама – эўпапейцы! Хто будзе з гэтым спрачацца!? Мы – самы цэнтар Эўропы! Чаму ж мы павінны быць горшымі за астатніх!?

Як ні дзіўна, спрыяе падобнай няроўнасьці й несправядлівасьці, не дае нам адчуць сябе свабоднымі й годнымі эўрапейцамі, роўнымі сярод роўных у Эўропе й сьвеце, наш, як бы сказаць мякчэй, “самы правільны” й “самы любімы”, “звышкаштоўны” беларускі ўрад.

Кожнаму зразумела, што Беларусь павінна выконваць дамоўныя абавязкі й экспэртныя высновы КПЧ ААН, якія скіроўваюцца да ўраду для выпраўленьня парушаемых на тэрыторыі Беларусі агульнапрызнаных стандартаў права – правоў і свабодаў беларускіх грамадзянаў.

Асэнсаваньне значнасьці грамадзянскага права ў краіне ў якой напісаныя “самыя правільныя законы” для народу, але іх толькі (як аказваецца) на практыцы няма каму выконваць … – яшчэ наперадзе.

А пакуль у нас тут – усё “ідэальна” й “прагназуема вэртыкальна”, як на стартавай ракетнай пляцоўцы (у Байкануры).

Аднак, мы ж не на Марс зьбіраемся! Жыць па праву, заможна й годна, па-эўрапейску трэба й варта ўжо зараз. І не на Байкануры ці Марсе, а дома – у Беларусі.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Аляксей Лапицкий (Жодино): необходимо изменить отношение беларуских властей к ценностям гражданского и политического права

20.04.2010 Алексей Лапицкий получил определение из Минского областного суда. 18.03.2010 Кассационная инстанция отказала заявителю из Жодино по жалобе, в которой им оспаривалось решение городского суда. Последний не увидел никаких нарушений права в действиях руководства местного исполкома по запрету мирного пикетирования, посвящённого Дню Прав Человека 10.12.2009.

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Местные правозащитники, Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая, которые отслеживают систематичность нарушения прав граждан на мирные собрания и свободу высказываний, на беспрепятственное распространение информации в Жодинском регионе, фиксируют дискриминационный характер отмеченных нарушений. Во время судебных разбирательств им удалося получить интересные документальные свидетельства, выяснить подходы и трактовки действующего законодательства по данному вопросу. Они надеются, что в любом случае в результате (даже, когда система защиты гражданского и политического права через суд в нашей стране не срабатывает) процесс отстаивания права принесёт свои плоды.

Даже в условиях тотального контроля и подчинения судебной системы в Беларуси действующей вертикали власти у беларусов есть шанс отстоять свои права и свободы, повлиять на прогресс в этой области через обращения к международнымх правовым институтам, перед которыми имеет соответствующие договорные обязательства правительство Беларуси.

Но, как отмечает Алексей Лапицкий, для этого стоит признать, что необходимо изменить отношение беларуских властей к ценностям гражданского и политического права, а также к таким авторитетным институтам в области международного права в сфере прав человека, как Комитет по ПРАВАМ ЧЕЛОВЕКА Организации Объединенных Наций (КПЧ ООН). Ведь на данный момент беларуские власти откровенно игнорируют, как ценность указанных норм права, так и единственный, доступный сегодня беларусам, международный экспертный механизм защиты нарушаемого права в стране. Это создает преграды в реализации обязательных для исполнения государством положений Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГиПП), а также Факультативного протокола к нему. Существующее положение совсем не содействует имплементации общепризнанных международных норм права в национальное законодательство и судопроизводственную  практику на территории нашей страны.

От этого проигрывает только беларуский гражданин и так “горячо любимый” “говорунами с БТ” – беларуский народ. Ведь его, фактически, абсолютно неправомерно и совсем безосновательно лишают на практике принадлежащих ему ценностей, которыми пользуются граждане, например, многонациональной Объединенной Европы.

Но мы же также – европейцы! Кто будет с этим спорить!? Мы – самый центр Европы! Почему же мы должны быть хуже остальных!?

Как ни удивительно, способствует подобному неравенству и несправедливости, не даёт нам почувствовать себя свободными и достойными европейцами, действительно равными среди равных в Европе и мире, наше, как бы сказать помягче, “самое правильное” и “самое любимое”, “сверхдрагоценное” беларуское правительство.

Каждый понимает, что Беларусь должна исполнять договорные обязательства и экспертные выводы КПЧ ООН, которые направляются в адрес правительства для исправления нарушаемых на территории Беларуси общепризнанных стандартов права – прав и свобод беларуских граждан.

Осознание значения гражданского права в стране в которой написаны “самые правильные законы” для народа, но их только (как оказывается) на практике некому исполнять … – ещё впереди.

А пока у нас здесь – всё “идеально” и “прогнозируемо вертикально”, как на стартовой ракетной площадке (в Байконуре).

Но, мы же не на Марс собираемся! Жить по праву, зажиточно и достойно, по-европейски необходимо и стоит уже сейчас. И не на Байконуре или Марсе, а дома – в Беларуси.

ДАДАТКІ:

1) Вызначэньне Калегіі судзьдзяў Менскага абласнога суда ад 18.03.2010 па Касацыйнай скарзе А.Лапіцкага (Жодзіна) ад 01.02.2010

2) Касацыйная скарга на рашэньне Жодзінскпага суда ад 11.02.2010

Алесь Вольны,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>