2010 20/05
Міхал Пастухоў, Менск

Міхал Пастухоў, Менск

Зарэгістраваць новае незалежнае грамадзка-палітычнае выданьне ў Беларусі сёньня практычна немагчыма. Прадстаўнікі рэгіянальных газэтаў, якім адмаўляюць у рэгістрацыі, дамагліся ўчора аўдыенцыі ў першага намесьніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч. Аднак станоўчага выніку сустрэча журналістам не прынесла. Cытуацыю камэнтуе юрыст Беларускае асацыяцыі журналістаў доктар юрыдычных навук, прафэсар Міхал Пастухоў.

Па словах экспэрту, рэгістрацыя абмяжоўвае магчымасьць дзейнасьці СМІ. Сам па сабе гэты працэс складаны, доўгі, і супярэчыць прынцыпам свабоды слова. Улады адмаўляюць у рэгістрацыі выданьняў, спасылаючыся ня толькі на Закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, але таксама на дапаўняючыя яго падзаконныя акты. Апошнія практычна начыста адмяняюць некаторыя палажэньні закона, уводзяць дадатковыя патрабаваньні да рэгістрацыі газэтаў.

– Таму як бы мы не спрабавалі дамагацца законнасьці, справядлівасьці, хоць спробы гэтыя трэба працягваць у цяперашніх умовах, але праблему можна вырашыць значна прасьцей – узяць і адмяніць рэгістрацыю, – прапаноўвае Міхал Пастухоў.

Прафэсар лічыць, што дзяржава можа кантраляваць СМІ. Але толькі ў тых выпадках, калі журналісты парушаюць дзейснае заканадаўства. У гэтым, па ягоным меркаваньні, складаецца прынцып законнасьці.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Эксперт: Регистрацию СМИ необходимо отменить

Зарегистрировать новое независимое общественно-политическое издание в Беларуси сейчас практически невозможно. Представители региональных газет, которым отказывают в регистрации, добились вчера аудиенции у первого заместителя министра информации Лилии Ананич. Однако положительного результата встреча журналистам не принесла. Cитуацию комментирует юрист Белорусской ассоциации журналистов доктор юридических наук, профессор Михаил Пастухов.

По словам эксперта, регистрация ограничивает возможность деятельности СМИ. Сам по себе этот процесс сложный, долгий, и противоречит принципам свободы слова. Власти отказывают в регистрации изданий, ссылаясь не только Закон “О средствах массовой информации”, но также на дополняющие его подзаконные акты. Последние практически начисто отменяют некоторые положения закона, вводят дополнительные требования к регистрации газет.

– Поэтому, как бы мы не пытались добиваться законности, справедливости, хотя попытки эти нужно продолжать в нынешних условиях, но проблему можно решить значительно проще – взять и отменить регистрацию, – предлагает Михаил Пастухов.

Профессор считает, что государство может контролировать СМИ. Но только в тех случаях, когда журналисты нарушают действующее законодательство. В этом, по его мнению, заключается принцип законности.

Паводле spring96.org,

падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>