Не забірай жыцьцё!
2010 13/05
AAN

AAN

Прадстаўнікі няўрадавых аб’яднаньняў Беларусі правялі 12 траўня ў Жэнэве некалькі мерапрыемстваў з нагоды справаздачы беларускага ўраду у межах працэдуры Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду ў Радзе па правах чалавека ААН. (далей – правапіс першакрыніцы)

Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і прадстаўнік Беларускага Гэльсынскага Камітэту Гары Паганяйла арганізавалі брыфінг, прысьвечаны сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Праваабаронцы распавялі замежным журналістам пра праблемы, апісаныя ў “Матэрыялах беларускіх НДА, падрыхтаваных для Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН”. Гэтую падборку матэрыялаў пра выкананне Рэспублікай Беларусь яе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека рыхтавалі эксперты такіх няўрадавых арганізацыяў, як ПЦ “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў. Раней Матэрыялы былі перададзеныя ў офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Падчас брыфінгу праваабаронцы таксама распаўсюдзілі сумесную заяву БХК і “Вясны” па справе Аўтуховіча ад 6 траўня 2010 г.

Другое мерапрыемства, арганізаванае Асамблеяй НДА сумесна з міжнароднай сеткай грамадзянскіх арганізацыяў CIVICUS і Міжнароднай Федэрацыяй правоў чалавека (FIDH), было прысвечанае выключна пытанню свабоды асацыяцыяў у Беларусі. А менавіта – наяўнасці крымінальнай адказнасці паводле артыкула 193.1. У абмеркаванні праблемы з беларускага боку бралі ўдзел Юры Чавусаў (Асамблея НДА), Вольга Смалянка (Фонд прававых тэхналогій), Эніра Браніцкая (Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”), Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч (ПЦ “Вясна”). Сярод прысутных былі прадстаўнікі розных структураў – ад МЗС краінаў-сябраў Савету па правах чалавека ААН да няўрадавых арганізацыяў, зацікаўленых праблемай правоў чалавека ў Беларусі.

На пачатку сустрэчы Алесь Бяляцкі акрэсліў агульную сітуацыю са свабодай асацыяцыяў у Беларусі. Валянцін Стэфановіч прааналізаваў практыку выкарыстання артыкула 193.1 і колькасць прыцягнутых да крымінальнай адказнасці. Эніра Браніцкая распавяла пра ўласны досвед: у 2006 годзе за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Партнёрства” яна правяла за кратамі 6 месяцаў. Вольга Смалянка раскрыла юрыдычны змест артыкула, а Юры Чавусаў распавёў пра кампанію “Стоп 193.1!” у Беларусі.

Праваабаронцы адзначылі зацікаўленасць міжнароднай грамадскасці не толькі вынесенай на абмеркаванне праблемай – кола пытанняў было больш шырокае.

– У нас запытваліся, што мы чакаем ад Універсальнага перыядычнага агляду. Я адказаў, што тое, што Беларусь слухаецца на такім высокім узроўні – у Савеце па правах чалавека ААН – ужо само па сабе для нас важна. Асабліва на фоне таго, што беларускія ўлады апошнім часам не прадастаўлялі (двойчы!) справаздачы пра выкананне Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, прапусцілі некалькі тэрмінаў прадастаўлення справаздачы ў Камітэт па катаваннях, не выконваюць рашэнні Камітэта па правах чалавека па індывідуальных зваротах, – распавядае Валянцін Стэфановіч. – Таксама я адзначыў, што для нас важна тое, якія рэкамендацыі для Беларусі будуць вынесеныя і якія з іх Беларусь прыме, бо ўрад мае права адхіляць рэкамендацыі. Але, тым не менш, мы сказалі, што адкрытыя для абмеркавання з урадам узнятых праблемаў і спадзяемся на нейкія крокі з афіцыйнага боку.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Белорусские НПО обсудили с международной общественностью ситуацию с правами человека в Беларуси

Представители неправительственных организаций Беларуси провели 12 мая в Женеве несколько мероприятий по поводу отчета белорусского правительства в рамках процедуры Универсального периодического обзора в Совете по правам человека ООН.

Представители Правозащитного центра “Весна” Алесь Беляцкий и Валентин Стефанович и представитель Белорусского Хельсинкского Комитета Гарри Погоняйло организовали брифинг, посвященный ситуации с правами человека в Беларуси.

Правозащитники рассказали иностранным журналистам о проблемах, описанных в “Материалах белорусских НПО, подготовленных для Универсального периодического обзора по Беларуси в Совете по правам человека ООН”. Эту подборку материалов о выполнении Республикой Беларусь ее международных обязательств в области прав человека готовили эксперты таких неправительственных организаций как ПЦ “Весна”, Белорусский Хельсинкский Комитет, Белорусская ассоциация журналистов, Ассамблея демократических неправительственных организаций. Ранее Материалы были переданы в офис Верховного комиссара ООН по правам человека.

В ходе брифинга правозащитники также распространили совместное заявление БХК и “Весны” по делу Автуховича от 6 мая 2010 г.

Второе мероприятие, организованное Ассамблеей НПО совместно с международной сетью гражданских организаций CIVICUS и Международной Федерацией прав человека (FIDH), было посвящено исключительно вопросу свободы ассоциаций в Беларуси. А именно – наличию уголовной ответственности по статье 193.1. В обсуждении проблемы с белорусской стороны принимали участие Юрий Чаусов (Ассамблея НПО), Ольга Смолянка (Фонд правовых технологий), Энира Броницкая (Комитет защиты репрессированных “Солидарность”), Алесь Беляцкий и Валентин Стефанович (ПЦ “Весна”). Среди присутствующих были представители различных структур – от МИД стран-членов Совета по правам человека ООН до неправительственных организаций, заинтересованных проблемой прав человека в Беларуси. В начале встречи Алесь Беляцкий описал общую ситуацию со свободой ассоциаций в Беларуси.

Валентин Стефанович проанализировал практику применения статьи 193.1 и количество привлеченных к уголовной ответственности. Энира Броницкая рассказала о собственном опыте: в 2006 году за деятельность от имени незарегистрированной организации “Партнерство” она провела в тюрьме 6 месяцев. Ольга Смолянка раскрыла юридическое содержание статьи, а Юрий Чаусов рассказал о кампании “Стоп 193.1!” в Беларуси.

Правозащитники отметили заинтересованность международной общественности не только вынесенной на обсуждение проблемой – круг вопросов был более широким.

– У нас спрашивали, чего мы ожидаем от Универсального периодического обзора. Я ответил, что то, что Беларусь слушается на таком высоком уровне – в Совете по правам человека ООН – уже само по себе для нас важно. Особенно на фоне того, что белорусские власти в последнее время не предоставляли (дважды!) отчеты о выполнении Международного Пакта о гражданских и политических правах, пропустили несколько сроков предоставления отчета в Комитет по пыткам, не выполняют решения Комитета по правам человека по индивидуальным обращениям, – рассказывает Валентин Стефанович. – Также я отметил, что для нас важно то, какие рекомендации для Беларуси будут вынесены и какие из них Беларусь примет, поскольку правительство имеет право отклонить рекомендации. Но, тем не менее, мы сказали, что открыты для обсуждения с правительством поднятых проблем и надеемся на какие-то шаги с официальной стороны.

Паводле spring96.org

падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>