2010 12/05
AAN

AAN

Сёньня ў Жэнэве Рада аб  правах чалавека ААН будзе разглядаць справаздачу ўраду Рэспублікі Беларусь пра становішча з правамі чалавека ў краіне ў рамках Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду – новага мэханізму ААН для абароны правоў чалавека. Альтэрнатыўны агляд па Беларусі быў падрыхтаваны шэрагам праваабарончых арганізацыяў.

У яго падрыхтоўцы удзельнічалі Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі Гэльсынскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Асамблея няўрадавых арганізацыяў, а таксама міжнародныя арганізацыі. Нагадаем, што Пэрыядычны агляд, які праводзіць Рада ААН аб правах чалавека – гэта штогадовая справаздача 192 краінаў-сябраў ААН пра тое, як выконваюцца міжнародныя нормы ў галіне абароны правоў чалавека.

Як паведамляе сёньня “Радыё Свабода”, “беларускія праваабаронцы засьведчылі парушэньні правоў чалавека паводле 15 пунктаў: свабода СМІ, незалежнасьць судовай сыстэмы, дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў і многіх іншых.

Сёлета афіцыйны Менск падрыхтаваў сваю справаздачу, зьмест якой істотна адрозьніваецца ад агляду праваабаронцаў, кажа старшыня БХК Алег Гулак: “Я быў зьдзіўлены, па праўдзе кажучы, што гэты агляд не адпавядае сучасным падыходам да гэтай праблематыкі. Я чакаў, што усё ж такі дзяржава падымецца на той узровень, каб хоць адносна адэкватна гаварыць пра праблемы, якія існуюць. Бо рабіць выгляд, што ў нас увогуле праблемаў не існуе, то гэта занадта не сур’ёзна. Галоўнае нават ня тое, у якім становішчы краіна знаходзіцца зараз, галоўнае, каб краіна хацела гэтыя праблемы выпраўляць. І пакуль у нас няма дакладнага разуменьня таго, што мы гэта пабачым”.

Рэкамэндацыі, як палепшыць становішча з правамі чалавека ў Беларусі для уладаў і міжнародных праваабарончых структураў беларускія праваабаронцы занатавалі ў дакумэнце. Ён утрымлівае 52 пункты.”

Матэрыялы беларускіх НДА, падрыхтаваныя для Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>