2010 17/05
Алег Мацкевіч, Барысаў

Алег Мацкевіч, Барысаў

Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч накіравалі старшыні Менскага абласнога выканаўчага камітэту скаргу, у якой просяць прызнаць рашэньне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту “Аб вызначэньні месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў” незаконным і абавязаць Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт вызначыць месцамі правядзеньня масавых мерапрыемстваў пляцоўкі, якія характарызуюцца масавасьцю наведваньня й публічнасьцю, з мэтай магчымасьці інфармаваньня грамадзянаў аб існуючых праблемах у выпадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Аляксей Лапіцкі камэнтуе.

Пастаноўка пытаньня, цалкам правамерная. Немагчыма рэалізаваць сваё права на мірны сход, які ёсьць важным інструмэнтам публічнай палітыкі, камунікацыі ў грамадзтве й свабоднага распаўсюду інфармацыі, калі на шляху рэглямэнтаванай законам рэалізацыі дадзенай мэты паўстае фактычная перашкода ў выглядзе недазволу рэалізоўваць адзначанае права на прыдатных публічных пляцоўках.

У дадзенай сытуацыі, можна канстатаваць, што вылучэньне для мірных сходаў неспрыяльных для шырокай публічнай камунікацыі грамадзянаў месцаў, супярэчыць і асноўнай мэце дзейснага Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, бо зусім не спрыяе, а перашкаджае ў рэалізацыі рэгулюемага гэтым законам права.

Безумоўна, усе падзаконныя акты, пастановы выканаўчае ўлады, скіраваныя на рэалізацыю канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў, адлюстраваных у Канстытуцыі ды ў адпаведным высокай міжнароднай дамове, – Міжнародным Пакце аб грамадзнскіх і палітычных правах (МПГіПП), – не могуць супярэчыць асноўнаму зьместу замацаваных у іх агульнапрызнаных стандартаў права.

Але, нажаль, на практыцы назіраецца адваротнае. Адбываецца пэўны адыход ад прафэсыяналізму, бо зьдзяйсьняецца перакос у бок “ідэалягізацыі права”. Дадзеная хранічная хвароба – характэрная, як для “кіруючай вэртыкалі” (адпаведных пастановаў выканаўчае ўлады), гэтак і для праваахоўных установаў у Беларусі. Больш за ўсё непакоіць, што дадзены “ідэалягічны перакос” аніякім чынам не кампэнсаваны сродкамі беларускага правасудзьдзя. Судовая ўлада – пазбаўленая дастатковай для эфэктыўнае працы незалежнасьці, умайстраваная ў “вэртыкаль”, стрыжнем якой ёсьць ідэалёгія – на вачах прафэсыйна дэградуе. Яна проста не выконвае сваіх функцыяў.

Таму, нават у тых выпадках, калі й здаралася, што для масавых мерапрыемтстваў выканкам абіраў даволі прыдатную пляцоўку, атрымаць дазвол на правядзеньне масавага мерапрыемства на ёй станавілася практычна немагчымым.

Так, у суседнім з Барысавым горадзе Жодзіне, дзе маецца адна падобная пляцоўка, улады проста не зацьвярджаюць любыя заяўкі на мірныя сходы, ініцыяваныя грамадзянскай супольнасьцю. З розных нагодаў тут грамадзянам, НДА ды палітычтным суб’ектам рэгулярна адмаўляецца ў рэалізацыі права на правядзеньне мірных масавых мерапрыемстваў.

Мяркую, што свабоднай й годна рэалізаваць сваё права грамадзяне Беларусі змогуць толькі тады, калі:

1) службоўцы й прадстаўнікі ўлады будуць несьці адказнасьць за парушэньне Канстытуцыйнага права грамадзянаў, для чаго судовая сыстэма павінна пачаць выконваць свае функцыянальныя абавязкі ды пазбавіцца ад ідэалягізацыі права;
2) адбудуццца істотныя зьмены ва ўладзе, у выніку якіх будзе ясна асэнсаваны прыярытэт права ды неабходнасьць безумоўнага й гарантаванага выкананьня патрабаваньняў, як Канстытуцыі, гэтак і Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, у якіх зафіксаваныя абавязковыя для выкананьня суб’ектамі ўлады на тэрыторыі Беларусі агульнапрызнаныя стандарты ў галіне грамадзянских правоў і свабодаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Марина Статкевич и Олег Мацкевич направили председателю Минского областного исполнительного комитета жалобу, в которой просят признать решение Борисовского районного исполнительного комитета “Об опроеделении места для проведения массовых мероприятий” незаконным и обязать Борисовский районный исполнительный комитет определить местами проведения массовых мероприятий площадки, которые характеризуются массовостью наведования и публичностью, с целью возможности информирования граждан о существующих проблемах в случае проведения массовых мероприятий.

Alaksiej Lapicki

Alaksiej Lapicki

Алексей Лапицкий комментирует.

Постановка вопроса, полностью правомерная. Невозможно реализовать своё право на мирное собрание, которое является важным инструментом публичной политики, коммуникации в обществе и свободного распространения информации, когда на пути регламентированной законом реализации данной цели возьникает фактическая преграда в виде запрета реализовывать указанное право на пригодных публичных площадках.

В данной ситуации, можно констатировать, что выделение для мирных собраний неблагоприятных для широкой публичной коммуникации граждан мест, противоречит и основной цели действуюўего Закона “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”, ведь совсем не способствует, а препятствует в реализации регулируемого этим законам права.

Безусловно, все подзаконные акты, постановления исполнительной власти, направленные на реализацию конституционных прав и свобод граждан, отраженных в Конституции и в соответствующем высокому международному соглашению, – Международном Пакте о гражданских и политических правах (МПГиПП), – не могут противоречить основному смыслу закреплённых в них общепризнанных стандартов права.

Но, увы, на практике наблюдается обратное. Происходит определенный отход от пофессианализма, так-как происходит перекос в сторону “идеологизации права”. Данная хроническая болезнь – характерная, как для “правящей вертикали” (соответствующих постановлений исполнительной власти), так и для правоохранительных учреждений в Беларуси. Больше всего беспокоит, что данный “идеологический перекос” никоим образом не компенсирован средствами беларуского правосудия. Судебная власть – лишенная достаточной для эффективной работы независимости, вмонтированная в “вертикаль”, стержнем которой является идеология – на глазах профессионально деградирует. Она просто не исполняет своих функций.

Поэтому, даже в тех случаях, когда и случалось, что для массовых мероприятий исполком избирал довольно пригодную площадку, получить разрешение на проведение массового мероприятия на ней становилось практически невозможным.

Так, в соседнем с Борисовым городе Жодино, где имеется одна подобная площадка, власти просто не утверждают любые заявки на мирные собрания, инициированные гражданским сообществом. По разным причинам здесь гражданам, НДА и политическим субъектам регулярно отказывается в реализации права на проведение мирных массовых мероприятий.

Полагаю, что свободно и достойно реализовать своё право граждане Беларуси смогут только тогда, когда:

1) чиновники и представители власти будут нести ответственность за нарушение Конституционного права граждан, для чего судебная система должно начать исполнять свои функциональные обязанности и избавиться от идеологизации права;
2) произойдут существенные изменения во власти, в результате которых будет ясно осмыслен приоритет права и необходимость безусловного и гарантированного исполнения требований, как Конституции, так и Международного Пакта о гражданских и политических правах, в которых зафиксированы обязательные для исполнения субъектами власти на территории Беларуси общепризнанные стандарты в области гражданских прав и свобод.

(далей правапіс – першакрыніцы)

ДАЛУЧАЕМЫ ТЭКСТ СКАРГІ (бел.)

У адпаведнасці з арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, не парушаючых правапарадак і права іншых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзення ўказанных мерапрыемстваў вызначаецца законам.

Арт. 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выяўленне.

Ч. 2 арт. 9 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” усталёўвае, што мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі могуць быць вызначаны сталыя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама месцы, дзе іх правядзенне не дапускаецца, з паведамленнем аб гэтым у сродках масавай інфармацыі.

Свабода сходаў і слова з’яўляецца фундаментальным правам, гарантаваным Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Беларуссю 12 лістапада 1973 г. У арт. 21 Пакта сцвярджаецца: “Прызнаецца права на мірныя сходы. Карыстанне гэтым правам не падлягае ніякім абмежаванням, апроч тых, якія накладаюцца ў адпаведнасці з законам і якія неабходны ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай альбо грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб”.

Рашэннем Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 26. 02. 2009 г. № 197 “Аб вызначэнні месца для правядзення масавых мерапрыемстваў” сталым месцам правядзення масавых мерапрыемстваў, ініцыятарамі якіх выступаюць структуры, не датычныя да мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады, вызначана тэрыторыя за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна па адрасе 222512, г. Барысаў, вул. Гагарына, 46.

Лічым, што дадзеннай рашэнне на адпавядае Канстытуцыі Рэспубліцы Беларусь і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікацыя якога накладае на нашу краіну пэўныя абавязкі, па наступных прычынах:

1.   Колькасць вызначаных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у памеры адной пляцоўкі не можа задаволіць патрэбы актыўнай часткі грамадзянскай супольнасці г. Барысава ў рэалізацыі свайго грамадскага патэнцыялу. Барысаў з’яўляецца буйным горадам, прамысловым і культурным цэнтрам рэгіёна, колькасць насельніцва якога складае блізу 150 тысяч чалавек. Адно месца для правядзення масавых мерапрыемстваў для горада, плошча якога налічвае амаль паўсотню квадратных кіламетраў, супярэчыць духу Канстытуцыі, якая абвяшчае чалавека, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

2.   Месцазнаходжанне вызначанага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў па ўказанным адрасе, у бязлюдным і глухім для наведвання месцы супярэчыць арт. 33, 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гарантуючым свабоду меркаванняў, перакананяў і іх свабоднаму выяўленню, а таксама свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, не парушаючых правапарадак і права іншых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Апрача гэтага, дадзенае рашэнне падвяргае грамадзянаў беспадстаўным абмежаванням, апроч тых, якія накладаюцца ў адпаведнасці з законам і якія неабходны ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай альбо грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

У адпаведнасці з арт. 33, 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грунтуючыся на нормах арт. 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах просім прызнаць рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 26. 02. 2009 г. № 197 “Аб вызначэнні месца для правядзення масавых мерапрыемстваў” незаконным і абавязаць Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт вызначыць месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў пляцоўкі, якія характарызуюцца масавасцю наведвання і публічнасцю, з мэтай магчымасці інфармавання грамадзянаў аб існуючых праблемах у выпадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Паводле spring96.org,
падрыхтаваў Алесь Вольны,
Беларурскі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>