2010 20/05
fidh

Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека распаўсюдзіла прэс-рэліз “адносна Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду Беларусі, пытаньняў сьмяротнага пакараньня, свабоды асацыяцыяў, свабоды слова й мірных сходаў, а таксама забароны катаваньняў і незалежнасьці судовай сыстэмы.”

Прапануем Вашае ўвазе поўны тэкст прэс-рэлізу. (далей – правапіс першакрыніцы)

Універсальны перыядычны агляд Беларусі: Станоўчая актыўнасьць, пры адсутнасьці рэальных крокаў

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH), а таксама яе арганізацыя-удзельніца Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі Хельсінскі камітэт, вітаюць прыняцьце Беларусьсю да ведама шматлікіх рэкамендацыяў, уключаючы датычныя сьмяротнага пакараньня, свабоды слова, свабоды асацыяцыяў і мірных сходаў, а таксама забароны катаваньняў і незалежнасьці судовай сістэмы; разам з тым, мы выказваем глыбокае расчараваньне з прычыны таго, што дэлегацыя не зрабіла канкрэтных захадаў па іх выкананьні.

“Нашыя арганізацыі вітаюць той факт, што шэраг дэлегацыяў выказалі заклапочанасьць і сфармулявалі рэкамендацыі, якія адпавядаюць патрабаваньням, выказаным намі, аднак мы шкадуем, што большасьць выступоўцаў не закранула асноўныя недахопы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі”, адзначыў Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH і прэзідэнт Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Падчас разгляду шэраг краінаў з заклапочанасьцю падкрэслілі, што Беларусь зьяўляецца адзінай краінай у Еўропе, якія да гэтага часу выкарыстоўвае сьмяротнае пакараньне, і таму настойліва заклікалі ўрад ўвесці мараторый на пакараньне, а пазьней забараніць яго цалкам. У той час, як мы вітаем прыняцьце Беларусьсю да ведама рэкамендацыі Бэльгіі, якая запатрабавала забясьпечыць, каб пакараньне сьмерцю ўжывалася толькі за самыя цяжкія злачынствы, мы выказваем расчараваньне з прычыны таго, што яна не прыняла рэкамендацыі, зьвязаныя з увядзеньнем мараторыя і ня прадаставіла інфармацыю па апошніх пакараннях сьмерцю А. Жука і В. Юзэпчука ў сакавіку мінулага года па патрабаваньнях Швейцарыі і Нарвегіі.

Пытаньні, датычныя свабоды выказваньня меркаваньняў, свабоды мірных сходаў і асацыяцыяў, былі таксама адзначаныя рознымі краінамі. У гэтай сувязі мы высока ацэньваем абяцаньне Беларусі аб гарантыях свабоды асацыяцыяў і выказваньня для прэсы, палітычных партыяў і праваабаронцаў. Аднак мы шкадуем аб тым, што яна не прызнала праблемы, зь якімі гэтыя суб’екты сутыкаюцца ў Беларусі, заявіўшы, што ў краіне існуе свабода абьяднаньняў, што для грамадзянскай супольнасьці створаныя спрыяльныя ўмовы працы, і што сродкі масавай інфармацыі зьяўляюцца незалежнымі. Акрамя таго мы шкадуем аб тым, што яна пакінула без разгляду шэраг канкрэтных рэкамэндацыяў, якія дазволілі б забясьпячыць поўную гарантыю гэтых правоў, ў прыватнасці, перагледзець сваю заканадаўчую базу ў мэтах спрашчэньня рэгістрацыі няўрадавых арганізацыяў, а таксама сродкаў масавай інфармацыі, і расьсьледаваць выпадкі перасьледу, адвольных затрыманьняў і катаваньняў у дачыненні да палітычных апанентаў, журналістаў і праваабаронцаў.

Аналагічным чынам, у той час, калі нашыя арганізацыі вітаюць абавязацельствы, прынятыя Беларусьсю па забесьпячэньні справядлівага суда і забароне катаваньняў, мы шкадуем, што яна не прыняла да ведама рэкамендацыі па расьсьледаваньні выпадкаў катаваньняў і іншых бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжання і пакараньня, і забясьпячэньні адпаведнасьці нацыянальнага заканадаўства міжнародным стандартам справядлівага суда і прыцягненьня да адказнасьці супрацоўнікаў спецслужбаў, датычных да выпадкаў гвалтоўных зьнікненьняў, пазасудовых пакараньняў сьмерцю і катаваньняў шляхам неперадузятага і аб’ектыўнага расследаваньня.

Нашыя арганізацыі заклікаюць урад Беларусі зрабіць неадкладныя захады па выкананьні прынятых ёй рэкамендацыяў. Нашыя арганізацыі будуць уважліва сачыць за гэтым працэсам.

Менск – Жэнева, 20 траўня 2010 году

Паводле spring96.org,

Алесь ЛЕТА,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>