2010 20/05
Jezy Buzek

Jezy Buzek

Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк 19 траўня выступіў з заявай, у якой заклікаў беларускія ўлады «неадкладна спыніць рэпрэсіі і перасьлед структур грамадзянскай супольнасьці і вярнуцца на шлях дэмакратызацыі».

Паводле інфармацыі прэсавай службы Эўрапарлямэнту, 18 траўня спадар Бузэк меў сустрэчу з старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і ягоным намесьнікам Яраславам Раманчуком.

У сувязі з «апошнімі паведамленьнямі пра рэпрэсіі і перасьлед структур грамадзянскай супольнасьці» кіраўнік Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк выказаў «сур’ёзную заклапочанасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі».

Таксама старшыня Эўрапарлямэнту расчараваны ходам кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы, якая «не паказала бачных паляпшэньняў у галіне празрыстасьці і выкананьня дэмакратычных стандартаў». Было адзначана і узмацненьне ціску на недзяржаўныя СМІ.

Ежы Бузэк падкрэсьліў, што ў аснове дыялёгу Эўразьвязу і Беларусі палягае шэраг умоваў, асноўныя зь якіх «рэальны прагрэс у галіне дэмакратыі і выразныя сыгналы пра паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека».

Паводле Радыё «Свабода».

Алесь ЛЕТА,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>