2010 20/05
БАЖ

БАЖ

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» абураная грубым наступам на свабоду слова ў Беларусі, чарговая хваля якога пачалася 18 траўня з «рэйду» міліцыі і спецслужб па офісах і кватэрах грамадскіх актывістаў.

Як стала вядома 20 траўня каля 16.00, сябра Праўлення нашай арганізацыі, галоўны рэдактар газеты «Товарищ» Сяргей Вазняк застаецца пад вартай. Пра гэта паведаміла адвакат журналіста, якая прысутнічала сёння на яго чарговым допыце ў Ленінскім РУУС. Па яе словах, абвінавачання Вазняку не прад’яўлялася, але ён па-ранейшаму з’яўляецца падазраваным па крымінальнай справе, заведзенай паводле арт. 250 ч.1 аб «распаўсюдзе заведама ілжывай інфармацыі». Разам з Сяргеем Вазняком пад вартай знаходзяцца яшчэ двое актывістаў — Уладзімір Някляеў і Андрэй Дзмітрыеў.

Сярод тых, хто падпаў пад ператрусы, затрыманні і допыты, акрамя Вазняка, аказаліся яшчэ некалькі сябраў ГА «БАЖ»: Юрый Алейнік, Юрый Варонежцаў, Ларыса Насановіч, Аляксандр Уліцёнак, Аляксандр Фядута.

Журналісцкая арганізацыя разглядае апошнія падзеі ў кантэксце ранейшых, аналагічных. У першую чаргу ўзгадваецца масавая «зачыстка» ў кватэрах і офісах журналістаў па ўсёй краіне вясной 2008 года нібыта на падставе расследавання крымінальнай справы аб паклёпе на кіраўніка дзяржавы, а таксама сёлетнія ператрусы і допыты журналістаў на падставе расследавання крымінальнай справы аб паклёпе на высокую службовую асобу з КДБ. 19 траўня па гэтай справе ў чарговы раз выклікалі ў міліцыю журналістак Наталлю Радзіну, Святлану Калінкіну і Марыну Коктыш, якім вось ужо некалькі месяцаў не аддаюць забраных у іх камп’ютэраў.

На думку ГА «БАЖ», фармальныя падставы для гэткіх дзеянняў — усяго толькі прыкрыццё для расправы з іншадумствам. Зацікаўленні следчых, як правіла, выходзяць за межы згаданых крымінальных спраў. Якія, да таго ж, вельмі хутка адыходзяць на другі план пасля гвалтоўнага атрымання доступу да гэткай «неабходнай» для следства інфармацыі.
Журналісцкая арганізацыя ўпэўненая, што галоўная мэта гэтых «рэйдаў» больш глабальная — перашкодзіць свабоднаму абарачэнню інфармацыі ў беларускім грамадстве.
ГА «БАЖ» патрабуе тэрміновага вызвалення затрыманых, вяртання забранай у іх маёмасці і забеспячэння дзяржавай канстытуцыйнага права кожнага на свабоду выказвання і свабоду думкі.
Заклікаем беларускае грамадства і міжнародную супольнасць выказаць пратэст супраць гвалту над свабодай слова ў Беларусі.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

ОО «БАЖ» требует прекратить насилие над свободой слова

ОО «Белорусская ассоциация журналистов» возмущено грубым наступлением на свободу слова в Беларуси, очередная волна которого началась 18 мая с «рейда» милиции и спецслужб по офисам и квартирам общественных активистов.

Как стало известно 20 мая около 16.00 член Правления нашей организации, главный редактор газеты «Товарищ» Сергей Возняк остается под стражей. Об этом сообщила адвокат журналиста, присутствовавшая сегодня на очередном допросе в Ленинском РУВД. По словам адвоката, обвинение Возняку не предъявлялось, но он по-прежнему остается подозреваемым по уголовному делу, заведенному на основании ст.250 ч.1 УК РБ о «распространение заведомо ложной информации». Вместе с Сергеем Возняком под стражей находятся еще двое активистов — Владимир Некляев и Андрей Дмитриев.

Среди тех, кто попал под обыски, задержания и допросы, оказались еще несколько членов ОО «БАЖ»: Юрий Олейник, Юрий Воронежцев, Лариса Насанович, Александр Улитенок, Александр Федута.

Журналистская организация рассматривает происходящее в контексте предыдущих аналогичных происшествий.

В первую очередь вспоминается массовая «зачистка» в квартирах и офисах журналистов по всей стране весной 2008 года якобы на основании расследования уголовного дела о клевете на главу государства, а также обыски и допросы журналистов в нынешнем году в рамках уголовного дела о клевете на высокопоставленное служебное лицо из КГБ.

19 мая по этому делу в очередной раз вызывали в милицию журналисток Наталью Радину, Светлану Калинкину и Марину Коктыш, которым уже несколько месяцев не возвращают изъятые у них компьютеры.

По мнению ОО «БАЖ» формальные основания для этих действий — всего только прикрытие для расправы с инакомыслием. Интересы следователей, как правило, выходят за рамки упомянутых уголовных дел. Которые, к тому же, очень быстро отходят на второй план после насильственного получения доступа да этой «необходимой» для следствия информации.

Журналистская организация уверена, что главная цель этих «рейдов» более глобальна — воспрепятствовать свободному обращению информации в белорусском обществе.

ОО «БАЖ» требует срочно освободить всех задержанных, вернуть им изъятую у них собственность и обеспечить конституционное право каждого на свободу слова и свободу мысли.

Призываем белорусское общество и международную общественность высказать протест насилию над свободой слова в Беларуси.

Крыніца: Прэс-служба БАЖ

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>