2008 18/11

Alaksiej LapickiАляксей Лапіцкі
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Судаленка з Гомеля, усе тры адказы на звароты аб выкананьні меркаваньняў Камітэту па правах чалавека ААН і аднаўленьні рэгістрацыі “Грамадзянскіх ініцыятываў” у Гомелі, атрыманыя з розных дзяржаўных інстанцыяў Беларусі — адмоўныя. У прыватнасьці, у лісьце за подпісам першага намесьніка міністра замежных справаў Ігара Петрышэнкі гаворыцца наступнае:


– “Меркаванні камітэта па правах чалавека маюць рэкамендацыйны характар, і факультатыўны пратакол не накладвае абавязацельстваў па выкананні рэкамендацый камітэта”.

Пры гэтым чыноўнік адзначае, што “гарантаванае Канстытуцыяй права на зварот у міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў” не парушаецца.

Камэнтаваць падобныя “навэлы” у галіне міжнароднага права, што выпрацоўвае “фабрыка думак” у беларускім МЗС на сёньня – безсэнсоўна. Выглядае так, што яны “зьяўляюцца на белы сьвет” прадумана й зусім невыпадкова. Кожная зь іх – санкцыяваная з самага верху “вэртыкалі ўлады” …

Таму, падобныя адказы (асабліва з МЗС РБ) – вельмі паказальныя. Яны выяўляюць сапраўднае НЭГАТЫЎНАЕ стаўленьне кіраўніцтва РБ да міжнародных нормаў права ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў, да саміх гэтых правоў, а таксама да неабходнасьці абавязковага й безумоўнага выкананьня адпаведных міжнародных дамоваў, падпісаных Рэспублікай Беларусь ў гэтае сфэры.

З гэтай пазыцыі – лёкка “выводзіцца формула”, зь якой вынікае ўся наступная, вядомая ўжо кожнаму актывісту грамадзянскай супольнасьці дый простаму выбарніку – непавага да міжнародных стандартаў права. Бо гэтыя стандарты супярэчаць уяўленьням кіраўніцтва “вэртыкалі ўлады” – яны не ўпісваюцца ў парамэтры той “правільнай дэмакратыі” і тых “нутраных палажэньняў альбо правілаў” у Беларусі, якія быццам бы заснаваныя на нейкіх іншых, адрозных ад ЭЎРАПЕЙСКІХ – “ўласных традыцыях і нацыянальна-псыхалягічных асаблівасьцях” Беларусаў … (!?)

Падобную фармулёўку й тлумачэньне выкарыстоўваў у сваім інтэрвію па БТ напрыканцы Менскага міжнароднага саміта адзін з афіцыйных прадстаўнікоў МЗС РБ. Пры гэтым, чыноўнік відавочна спрабаваў трансляваць пазыцыю кіраўніцтва краіны адносна цьвёрдасьці намераў “правільнага рэжыму” адносна тых “папярэдніх умоваў”, якія выстаўляюцца Захадам беларускаму рэжыму для працягу нармалізацыі й распашырэньня ўзаемных кантактаў, дамоўных узаемаадносінаў у розных сфэрах міжнароднага супрацоўніцтва …

Любому хлапчуку (і ня толькі з Жодзіна) вядома, што міжнародных адносінаў без адпаведных дамоваў – не існуе. А партнэры, альбо выконваюць дамовы й маюць прадказальна высокі аўтарытэт і імідж, альбо – не выконваюць гэтыя дамовы й дыпляматычныя РЭКАМЭНДАЦЫІ квазісудовых міжнародных інстытуцыяў – і ня маюць гэткага аўтарытэту, які варты вельмі значных інвэстыцыяў, здабыткаў і – адпаведнага ўзроўню жыцьця.

І тут відавочна, што добры імідж – шмат чаго каштуе. Дэмакратычная й паважаючая сябе, свае дамоўныя абавязкі й правы сваіх грамадзянаў краіна … – сапраўды становіцца ЗАМОЖНАЙ і КВІТНЕЮЧАЙ краінаю. Бо, як кажуць, ня трэба мець 100 РУБЛЁЎ, а трэба мець 100 СЯБРОЎ! І ў міжнародна-праўнай прасторы – гэтае правіла працуе таксама – на ўсе 100 %, як залаты прынцып альбо – вядомая кожнаму аксыёма.

Таму, у МЗС цудоўна ведаюць, што патрабаваньні Эўразьвязу ці ЗША (іншых салідных суб’ектаў міжнароднага ўзаемадзеяньня) да Беларусі як суб’екта міжнародных зносінаў – ГЭТА ПАТРАБАВАНЬНІ БЕЗУМОЎНАГА ВЫКАНАНЬНЯ АГУЛЬНАПРЫЗНАНЫХ ПРЫНЦЫПАЎ І СТАНДАРТАЎ ПРАВА – у тым ліку па падпісаных раней дамовах.

І ніякіх тут дадатковых “папярэдніх ўмоваў” няма. Бо гэта – тыя стандарты права, тыя палажэньні міжнародных дамоваў, якія Беларусь і без таго АБАВЯЗАНАЯ даўно і БЕЗУМОЎНА выконваць, для таго, каб важныя і цывілізаваныя міжнародныя суб’екты (альбо салідныя міжнародныя інвэстары) успрымалі яе ў якасьці сур’ёзнага й прадказальнага, дабрасумленнага партнэру.

У сувязі з гэтым, зварот Уладзімера Кацоры (Гомель), зь якім ён зьвярнуўся ў суд на падобны адказ МЗС і выказанае такім чынам адкрытае непрызнаньне паўнамоцтваў Камітэту па правах чалавека ААН беларускімі ўладамі – ёсьць цалкам лягічным і заканамерным крокам у стратэгіі эфэктыўнае і адзіна магчымае ў нашых умовах праваабароны.

Любыя падобныя, відавочна АДВОЛЬНЫЯ й цалкам НЕДАПУШЧАЛЬНЫЯ інтэрпрэтацыі нормаў права (як з боку МЗС РБ, гэтак і з боку іншых суб’ектаў права ў Беларусі) – як мага хутчэй павінны знаходзіць сваю кваліфікаваную праўную ацэнку і (калі спатрэбіцца) на экспэртным узроўні спыняцца сілаю права, бо яны пасьпяваюць нанесьці шмат шкоды грамадзтву, самім грамадзянам як асноўным нозьбітам правоў і свабодаў у дзяржаве, іміджу й аўтарытэту краіны ў сьвеце.

Таму, распачынаньне падобнай судовай справы й давядзеньне (у выпадку неабходнасьці) яе да КАМІТЭТУ* па правах чалавека ААН у Жэнэве … – было б вельмі адэкватным адказам на гэткае ДЭМАНСТРАТЫЎНА НЕПАВАЖЛІТВАЕ невыкананьне кіруючым рэжымам Рэспублікі Беларусь Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, на абсалютна БЕЗАДКАЗНАЕ стаўленьне да афіцыйных заключэньняў і меркаваньняў КПЧ ААН па канкрэтных фактах парушэньня міжнародных стандартаў у галіне правоў і свабодаў чалавека.

Licviny-INFA,
Жодзіна

P/S

*Камітэт па правах чалавека ААН (КПЧ ААН, Жэнэва) – утвораны для рэгуляваньня падобных калізыяў і садзеяньня ў імплемэнтацыі міжнародных нормаў права ў нутраныя заканадаўствы й судовыя практыкі Краінаў-Удзельніцаў адзначанай вышэй важнай міжнароднай дамовы ў галіне правоў чалавека. КПЧ ААН ёсьць на дадзены момант (Беларусь не ўваходзіць у Раду Эўропы) адзіным міжнародным праўным квазісудовым інстытутам і інструмэнтам, які здольны выносіць высако аўтарытэтныя й абавязковыя для Беларусі экспэртныя меркаваньні й высновы па фактах парушэньня ей сваіх дамоўных абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека …

Дадатак: ліст ад першага намесьніка міністра замежных справаў Ігара Петрышэнкі

*
*
*

(Артыкул, рас.)

Правомерность позиции МИД Беларуси будет объективно рассматривать суд!?

Алексей Лапицкий

Как сообщил БЕЛАПАН правозащитник Леонид Судаленко из Гомеля, все три ответа на обращения о выполнении заключений Комитета по правам человека ООН и обновлении регистрации “Гражданских инициатив” в Гомеле, полученные с разных государственных инстанций Беларуси – отрицательные. В частности, в листе за подписью первого заместителя министра иностранных дел Игоря Петришенки говорится следующее:

– “Мнения комитета по правам человека имеют рекомендательный характер, и факультативный протокол не накладывает обязательств по выполнению рекомендаций комитета”.
При этом чиновник отмечает, что “гарантированное Конституцией право на обращение в международные организации с целью защиты своих прав” не нарушается.

Комментировать подобные “новеллы” в сфере международного права, что вырабатывает “фабрика мысли” в беларуском МИД на сегодня – бессмысленно. Выглядит так, что они “появляются на белый свет” продуманно и совсем неслучайно. Каждая из них – санкционирована с самого верха “вертикали власти” …

Поэтому, такие ответы (в особенности из МИД РБ) – очень показательны. Они выявляют настоящее НЕГАТИВНОЕ отношение руководства РБ к международных нормам права в сфере гражданских и политических прав, к самим этим правам, а также к неабходимости обязательного и безусловного выполнения соответствующих международных соглашений, подписанных Республикой Беларусь в этой сфере.

С этой позиции – легко “выводится формула”, с которой проистекает всё последующее, известное уже каждому активисту гражданского сообщества и рядовому избирателю – неуважение к международным стандартам права. Ведь эти стандарты противоречат представлениям руководства “вертикали власти” – они не вписываются в параметры тот “правильной демократии” и тех “внутренних положений либо правил” в Беларуси, которые вроде бы основанны на каких-то других, отличающихся от ЕВРОПЕЙСКИІХ – “собственных традициях и национально-психологичиских особеностях” Беларусов … (!?)

Похожую формулировку и объяснение использовал в своем интервью по БТ взавершение Минского международного саммита один из официальных представителей МИД РБ. При этом, чиновник очевидно пытался транслировать позицию руководство страны относительно твёрдости намерений “правильного режима” относительно тех “предварительных условий”, которые выставляются Западом беларускому режиму для продолжения нормализации и расширения взаимных контактов, договорных взаимоотношений в разных сферах международного сотрудничества …

Любому пацану (и не только с Жодино) известно, что международных отношений без соответствующих соглашений – не существует. А партнёры, либо исполняют соглашения и имеют предсказуемо высокий авторитет и имидж, либо – не исполняют эти соглашения и дипломатические РЕКОМЕНДАЦИИ квазисудовых международных институтов – и не имеют такого авторитета, который стоит очень значительных инвестицый, приобретений и – соответствующего уровню жизни.

И тут очевидно, что хороший имидж – очень многово стоит. Демократическая и увожающая себя, свои договорные обязательства и права своих граждан страна … – действительно становится ЗАЖИТОЧНОЙ и ЦВЕТУЩЕЙ страною. Ведь, как говорят, не имей 100 РУБЛЕЙ, а имей 100 ДРУЗЕЙ! И в международно-правовом пространстве – это правило работает тоже – на все 100 %, как золотой принцип либо – известная каждому аксиома.

Поэтому, в МИД чудесно знают, что требования Евросоюза либо США (других солидных субъектов международного взаимодействия) к Беларуси как субъекту международных отношений – ЭТО ТРЕБОВАНИЯ БЕЗУСЛОВНОГО ИСПОЛНЕНИЯ ОБЩЕПРИЗНАННЫХ ПРИНЦИПОВ И СТАНДАРТОВ ПРАВА – в том числе по подписанным ранее соглашениям.

И никаких тут дополнительных “предварительных условий” нет. Ведь это – те стандарты права, те положения международных соглашений, каторые Беларусь и без того ОБЯЗАНА давно и БЕЗУСЛОВНО исполнять, для того, чтобы важные и цивилизованные международные субъекты (либо солидные международные инвесторы) воспринимали ее в качестве серьёзного и предсказуемого, добросовестного партнёра.

В связи с этим, обращение Владимера Кацоры (Гомель), с которым он обратился в суд на данный ответ МИД и высказанное таким образом откровенное непризнание полномочий Комитета по правам человека ООН беларускими властями – явяется полностью логическим и закономерным шагом в стратегии эффективной и единственно возможной в наших условиях правозащиты.

Любые похожие, очевидно ПРОИЗВОЛЬНЫЕ и целиком НЕДОПУСТИМЫЕ интерпретации норм права (как со стороны МИД РБ, так и со стороны других субъектов права в Беларуси) – как можно скорей должны находить свою квалифицированную правовую оценку и (если понадобится) на экспертном уровне пресекаться силой права, ведь они успевают нанести много вреда обществу, самим гражданам как основным носителям прав и свобод в государстве, имиджа и авторитета страны в мире.

Потому, начало похожего судебного дела и доведение (в случае необходимости) его до рассмотрения КОМИТЕТОМ* по правам человека ООН в Женеве … – было бы очень адекватным ответом на такое ДЕМОНСТРАТИВНО НЕУВАЖИТЕЛЬНОЕ неисполнение действующим режимом Республики Беларусь Международного Пакта о гражданских и политических правах, на абсолютно БЕЗОТВЕТСТВЕННОЕ отношение к официальным заключениям и рассуждениям КПЧ ООН по конкретным фактам нарушения международных стандартов в сфере прав и свобод человека.

Licviny-INFA,
Жодино.

P/S
* – Комитет по правам человека ООН (КПЧ ООН, Женева) – создан для регулирования похожих кализий и содействия в имплементации международных норм права во внутренние законодательства и судебную практику Стран-Участниц указанного выше важного международного соглашения в сфере прав человека. КПЧ ООН является на данный момент (Беларусь не входить в Совет Европы) единственным международным правовым квазисудебным институтом и инструментом, какой способен выносить высокоавторитетные и обязательные для Беларуси экспертные мнения и выводы по фактам нарушения ей своих договорных обязательств в сфере прав человека …

4 thoughts on “Правамернасьць пазыцыі МЗС Беларусі будзе аб’ектыўна разглядаць суд!?”

  1. Прикольный у вас дизайн на блоге. Заказывали где то или это бесплатный ?

  2. sutiajnik says:

    Алесь! Рэспект! +100%

  3. Виджин says:

    Совершенно случайно наткнулся на ваш сайт. Очень понравилось у вас.

  4. nea says:

    Праўда – прабіваецца да сонца промнем надзеі й любові да жыцьця вечнага … Яна – у нас, у нашых сэрцах і венах … – яна перамагае тхлявую й брыдкую здраду там, дзе апошняя самазадаволена сьвяткуе ўласную ўседазволенасьць і безпрабуднае нахабства …

    Той, хто імкнецца ў нябёсы – атрымае КРЫЛЫ ЛЮБОВІ Й СВАБОДЫ!
    Таго, хто схіляецца на калені ў здрадзе перад сабою – паглынае БЕЗПРАСЬВЕТНАЯ ЦЕМРА СТРАХА Й РАБСТВА!

    АЛЕ кожнаму – сваё!
    Ды па любові тваёй – будзе дадзена табе!

    Таму, кожны атрымае сваё й будзе ў гэтым сабою …
    І Мы – будзем разам у Любові й Свабодзе …
    А БЕЛАРУСЬ – БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!

    Абсалютная істына … на зямлі – менавіта ў гэтым.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>