Не забірай жыцьцё!
2010 17/05
КС Белаурсі

Разважаньні праваабаронцы …

Я, як праваабаронца, павінен стала сачыць за зьменамі нашага заканадаўства. І, натуральна, узрадваўся, калі Канстытуцыйны Суд Беларусі, пачуўшы шматлікія звароты беларускіх праваабаронцаў, 15 чэрвеня 2007 года нарэшце вынес рашэньне й прапанаваў Палаце прадстаўнікоў НС РБ занесьці зьмены ў ПВКаАП і зрабіць роўнымі правы на абарону пацярпелых і асобаў, у дачыненьні да якіх вядзецца адміністратыўны працэс, а менавіта – прадставіць права на прадстаўніка (рэд.: у судовым працэсе).

Мінуў год, другі, пачаўся трэці з моманту прыняцьця КС гэтага рашэньня, у ПВКаАП уносіліся зьмены 13 разоў, але заканадаўцы гэтак і не заўважалі абмежаваньня права на абарону асобаў, у дачыненьні да якіх вядзецца адміністратыўны працэс.

Трэба адзначыць, што ў адпаведнасьці з артыкулам 40[1] Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” рашэньне Канстытуцыйнага Суду падлягае выкананьню неадкладна пасьля апублікаваньня, калі іншыя тэрміны адмыслова ў ім не абумоўленыя.

9 красавіка 2010 года я зьвярнуўся да старшыні пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў НС Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве й судова-праўных пытаньнях Самасейкі М.Л. з наступным пытаньнем, чаму рашэньне Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2007г. № Р-200/2007 дагэтуль застаецца не імплемэнтаваным у ПВКаАП Рэспублікі Беларусь, ня гледзячы на сталыя зьмены.

27 красавіка я атрымаў адказ з пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў НС Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве й судова-праўных пытаньнях за подпісам старшыні камісіі Самасейкі М.Л. У адказе гаворыцца, што на сёньняшні дзень заканадаўцы толькі прапрацоўваюць магчымасьць занесьці адпаведныя карэтывы ў ПВКаАП. І самы апошні сказ, які прымушае задумацца – “Канчатковае рашэньне па дадзеным пытаньні будзе прынятае пасьля ўзгадненьня законапраекта з усімі зацікаўленымі – у тым ліку, зь Вярхоўным судом РБ, Вышэйшым Гаспадарчым Судом РБ, Радай Міністраў РБ, і Адміністрацыяй Прэзыдэнта РБ”.

Такім чынам, атрымліваецца, што рашэньне КС само па сабе нічога не значыць, і тое, што амаль 3 гады асобы ў дачыненьні да якіх вядзецца адміністратыўны працэс уціскаюцца ў праве на абарону нікога не хвалюе.

Але самае дзіўнае ў гэтай гісторыі, што на галоўнай старонцы сайту Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь напісана наступнае: “Канстытуцыйны Суд забясьпечвае вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ейнае непасрэднае дзеяньне, ажыцьцяўляе канстытуцыйны кантроль нарматыўных праўных актаў дзяржаўных ворганаў, сцвярджае законнасьць у норматворчасьці й праваўжываньні. Пры гэтым адной з галоўных задачаў Канстытуцыйнага Суду была й застаецца абарона канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў.”

Узьнікае пытаньне, навошта патрэбен Канстытуцыйны Суд у Беларусі, калі да ягоных рашэньняў ніхто не прыслухоўваецца?

Сяргей Усьцінаў

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Конституционный Суд, зачем он нужен?

Разважаньні праваабаронцы …

Я, как правозащитник, должен постоянно следить за изменениями нашего законодательства. И, естественно, обрадовался, когда Конституционный Суд Беларуси, услышав множественные обращения белорусских правозащитников, 15 июня 2007 года наконец-то вынес решение и предложил Палате представителей НС РБ внести изменения в ПИКоАП и уравнять права на защиту потерпевших и лиц, в отношении которых ведется административный процесс, а именно – предоставить право на представителя (ред.: в судебном процессе).

Прошел год, второй, начался третий с момента принятия КС этого решения, в ПИКоАП вносились изменения 13 раз, но законодатели так и не замечали ущемленного права на защиту лиц, в отношении которых ведется административный процесс.

Нужно отметить, что в соответствии со статьей 40[1] Закона Республики Беларусь «О Конституционном Суде Республики Беларусь» решение Конституционного Суда подлежит исполнению безотлагательно после опубликования, если иные сроки специально в нем не оговорены.

9 апреля 2010 года я обратился к председателю постоянной комиссии Палаты Представителей НС Республики Беларусь по законодательству и судебно-правовым вопросам Самосейко Н.Л. со следующим вопросом, почему решение Конституционного Суда Республики Беларусь от 15 июня 2007 г. № Р-200/2007 до сих пор остаётся не имплементировано в ПИКоАП Республики Беларусь, не смотря на постоянные изменения.

27 апреля я получил ответ из постоянной комиссии Палаты Представителей НС РБ по законодательству и судебно-правовым вопросам за подписью председателя комиссии Самосейко Н.Л.. В ответе говориться, что на сегодняшний день законодатели только лишь прорабатывают возможность внести соответствующие корректировки в ПИКоАП. И самое последнее предложение, которое заставляет задуматься – «Окончательное решение по данному вопросу будет принято после согласования законопроекта со всеми заинтересованными – в том числе, с Верховным судом РБ, Высшим Хозяйственным Судом РБ, Советом Министров РБ, и Администрацией Президента РБ».

Таким образом, получается, что решение КС само по себе ничего не значит, и то, что почти 3 года лица в отношении которых ведется административный процесс ущемлены в праве на защиту никого не волнует.

Но самое поразительное в этой истории, что на главной странице сайта Конституционного Суда Республики Беларусь написано следующее: «Конституционный Суд обеспечивает верховенство Конституции Республики Беларусь и ее непосредственное действие, осуществляет конституционный контроль нормативных правовых актов государственных органов, утверждает законность в нормотворчестве и правоприменении. При этом одной из главных задач Конституционного Суда была и остается защита конституционных прав и свобод граждан.»

Возникает вопрос, зачем нужен Конституционный Суд в Беларуси, если к его решениям никто не прислушивается?

Сергей Устинов

ДАДАТАК:

Адказ з НС Рэспублікі Беларусь ад сп. Самасейкі М.Л.

Падрыхтаваў матэрыял Алесь Вольны,
Беларускі Праўны ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>