2010 07/06
Выбарчы Кодэкс і БДІПЧ АБСЭ

Выбарчы Кодэкс і БДІПЧ АБСЭ

Праўкі да беларускага выбарчага кодэксу выклікаюць супярэчлівую рэакцыю ў БДІПЧ АБСЭ і Венецыянскай камісыі Рады Эўропы.

Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве двух ведамстваў, апублікаванай 4 чэрвеня, паведамляе ІА “Рэгнум”.

Прынятыя ў студзені бягучага году папраўкі былі скіраваныя на ліквідацыю шэрагу недахопаў у выбарчым заканадаўстве краіны, аднак яны не змаглі зьняць заклапочанасьць з нагоды таго, што структура беларускай заканадаўчай базы ў дадзенай вобласьці ня зможа стацца асноваю для правядзеньня вольных дэмакратычных выбараў, гаворыцца ў дакумэнце.

“Праўкі ўтрымліваюць шэраг значных удасканаленьняў, якія адпавядаюць тым рэкамэндацыям, якія мы давалі ў аглядах папярэдніх выбараў і падчас адкрытых і канструктыўных кансультацыяў зь беларускімі ўладамі”, – заявіў дырэктар БДІПЧ Янеэ Лянарчыч.

Аднак, па ягоным меркаваньні, некаторыя моманты ў папраўках патрабуюць наступнай дапрацоўкі. “Да прыкладу, магчымы пазітыўны эфэкт ад шэрагу паправак можа быць абнулены недахопамі працэдуры падліку галасоў, якая засталася ранейшай”, – лічыць Лянарчыч.

У сваю чаргу, сакратар Венецыянскай камісыі Рады Эўропы Томас Маркерт заявіў, што само па сабе заканадаўства, якім бы яно ні было, ня можа гарантаваць таго, што выбары будуць праведзеныя ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі. “Якасьць будучых выбараў у Беларусі будзе залежыць ня толькі ад стану заканадаўчае базы, але й ад ажыцьцяўленьня ейных пастулатаў у жыцьцё”, – лічыць службовец.

У заяве таксама гаворыцца аб заклапочанасьці шэрагам пытаньняў, у прыватнасьці, тым, што падлік галасоў па-ранейшаму не адрозьніваецца належнай празрыстасьцю, і што назіральнікі могуць быць у шэрагу момантаў пазбаўленыя рэальнай магчымасьці для ажыцьцяўленьня маніторынгу. БДІПЧ і Венецыянская камісыя таксама выяўляюць гатовасьць аказаць беларускім уладам садзеяньне ў ажыцьцяўленьні рэформы выбарчага заканадаўства.

Папраўкі ў Выбарчы кодэкс былі прыняты ў сьнежні 2009 года.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

БДИПЧ и Венецианская комиссия высказали недоверие беларускому избирательному законодательству и практике ЦИК

Поправки к белорусскому избирательному кодексу вызывают противоречивую реакцию у БДИПЧ ОБСЕ и Венецианской комиссии Совета Европы.

Об этом говорится в совместном заявлении двух ведомств, обнародованном 4 июня, сообщает ИА «Регнум».

Принятые в январе текущего года поправки были направлены на устранения ряда недостатков в избирательном законодательстве страны, однако они не смогли разрешить озабоченности по поводу того, что структура белорусской законодательной базы в данной области не сможет стать основой для проведения свободных демократических выборов, говорится в документе.

«Поправки содержат ряд значимых усовершенствований, которые соответствуют тем рекомендациям, которые мы давали в обзорах предыдущих выборов и в ходе открытых и конструктивных консультаций с белорусскими властями», — заявил директор БДИПЧ Янез Ленарчич.

Однако, по его мнению, некоторые моменты в поправках требуют дальнейшей доработки. «К примеру, возможный позитивный эффект от ряда поправок может быть обнулен недостатками процедуры подсчета голосов, которая осталась прежней», — считает Ленарчич.

В свою очередь, секретарь Венецианской комиссии Совета Европы Томас Маркерт заявил, что само по себе законодательство, каким бы оно ни было, не может гарантировать того, что выборы будут проведены в соответствии с международными стандартами. «Качество будущих выборов в Беларуси будет зависеть не только от состояния законодательной базы, но и от претворения ее постулатов в жизнь», — считает чиновник.

В заявлении также говорится об озабоченности рядом вопросов, в частности, тем, что подсчет голосов по-прежнему не отличается должной прозрачностью, и что наблюдатели могут быть в ряде моментов лишены реальной возможности для осуществления мониторинга. БДИПЧ и Венецианская комиссия также выражают готовность оказать белорусским властям содействие в осуществлении реформы избирательного законодательства.

Поправки в Избирательный кодекс были приняты в декабре 2009 года.

Паводле charer97.org,
падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>