Не забірай жыцьцё!
2010 28/05
AAN

AAN

У Камітэце па правах чалавеку ААН зарэгістраваныя паведамленьні дэмакратычных актывістаў Берасьця – Дзяніса Турчаняка, Ірыны Лаўроўскай, Валеры Фамінскага, Рамана Кісьляка. Гэтыя паведамленьні тычацца забароны пікетаваньня ў Берасьці ў студзені 2009 г. 

26 траўня заяўнікам стала вядома, што паведамленьні зарэгістраваныя 18 траўня 2010 г. пад нумарам 1948/2010. Гэта 75-я справа ў Камітэце ў дачыненьні да Беларусі.

Дзяніс Турчаняк, Ірына Лаўроўская, Валеры Фамінскі, Раман Кісляк накіравалі паведамленьні ў Камітэт 21 лістапада 2009 г. Яны заявілі аб парушэньні артыкулаў 14 (1), 19 (2), 21, 26 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, якія тычацца права на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня, права на мірныя сходы, забарону дыскрымінацыі й права на справядлівы суд.

Да накіраваньня паведамленьняў у Камітэт заяўнікі абскардзілі забарону пікетаў 15, 16 і 17 студзеня 2009 г. Старшыні Берасьцейскага  аблвыканкаму і ў суд Ленінскага раёну – безвынікова.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>