2008 19/11

Рыгор ВаіслевічУчора, 18.11.2008 года з Жодзіна адпраўлена чарговая скарга ў Генэральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, непасрэдна на імя Генпракурора Васілевіча Р.А.

У ёй заяўнікі, Сьвятлана Лапіцкая й Аляксей Лапіцкі, аспрэчваюць бязьдзейнасьць кіраўніцтва Жодзінскай, Менскай абласной і супрацоўнікаў Генэральнай пракуратураў па факце неправамернага выдаленьня з памяці іхнае прыватнае фотакамэры 23.03.2008г. у Жодзіне каля 50 фотаздымкаў, якія былі зробленыя на вуліцах гораду ўчасе сьвяткаваньня 90-х угодкаў БНР альбо беларускага Дня Волі.

Нагадаем, што ў гэты дзень на вачах прысутных міліцыянтаў у форме двое невядомых на той момант праваабаронцам асобаў, агрэсыўна-аб’ёмнай “канфігурацыі” й правінцыйна-спартовае зьнешнасьці, выхапілі з рук Аляксея Лапіцкага фотакамэру, схавалі яе й доўгі час не аддавалі абратна пакуль не зьнішчылі з памяці ўсе фотаздымкі.

Пры гэтым, прысутныя міліцыянты не рэагавалі на звароты пацярпелых і не спынілі правапарушэньні, не затрымалі правапарушальнікаў …

У далейшым, прадстаўленыя пацярпелымі ў Жодзінскі ГАЎС і Пракуратуру заявы – не атрымалі належнай па законе рэакцыі. Пракуратура адмовілася прымаць меры пракурорскага рэагаваньня, дасьледваць заяўленыя рэчавыя доказы й апытваць прадстаўленых сьведкаў … , бо акты нападу й прычыненьня шкоды грамадзянам на вуліцах Жодзіна, аказваецца, як потым высьветлілася, учынілі перапранутыя ў цывільную й спартовую вопратку загадчык адзьдзелу крыімнальнага вышуку Жодзінскага ГАЎС – сам сп. Гайдук і ягоны падначалены апэратыўны супрацоўнік гэтага адзьдзелу – сп. Каралёў.

Апошнія ў сваё апраўданьне адразу, практычна з ходу й ледзь не пад дыктоўку … выдалі апраўдальную вэрсыю “здарэньня” … Аказваеца, усё адбывалася па іншаму: ім падалося, што “страшэнны апазыцыянэр” Лапіцкі здымае менвіта іх на фотакамэру й можа скарыстаць гэта потым у сваіх, невядомых ім, верагодна “правакацыйных мэтах” – што гэта быццам бы ён сам, без аніякага раптоўнага нападу, дабраахвотна перадаў ім (незнаёмцам) сваю фотакамэру для вынішчэньня здымкаў (пры гэтым, нават “пачарапаўшы” “начальніку руку” – !?) і, раптоўна закрычаўшы “Паліцаі! … Паліцаі! …” (аўт.: ледзь не ўпрыскок – як “храмы Панікоўскі” …) – кінуўся ўцякаць … і зьнік у натоўпе … (аўт.: ледзь не за даляглядам). Бедным апэратыўнікам (якіях па вэрсыі – пацярпелы цудоўна ведаў у твар), з іхных жа словаў – прыйшлося шукаць небараку (аўт.: як цімураўцам), каб аддаць яму ягоную рэч абратна … (аўт.: спэцы яўна “абчыталіся” кніжак).

Можна было б, канешне, прымусіць сябе паверыць ва ўсю “гэтую …” гісторыю. Аднак, для гэтага прыйшлось бы ўявіць сабе, што на месцы апісанай міліцыянтамі, цалкам неўраўнаважанай асобы “патэнцыйнага правакатара”, быў – не праваабаронца зь юрыдычным досьведам і ведамі, не лідар Партыі БНФ і экскандыдат у Парлямэнт РБ у Жодзіне …, Аляксей Лапіцкі, у якога ў здабытках і залаты мэдаль за сярэднюю адукацыю, і дзьве вышэйшыя адукацыі (тэхнічная й эканамічная), і вайсковая катэдра інстытуту (званьне афіцэра запасу Чыгуначных войскаў), спартовы рэйтынг (КМС па настольным тэнісе) і шмат яшчэ чаго такога, што не маглі ўявіць сабе актывісты мясцовае “праваахоўнае ўстановы”, а – экзальтаваны, слаба разумеючы, што адбываецца навокал , пацыент псыхіятрычнае клінікі з адпаведным дыягназам у стадыі абвастрэньня …

І што вы думалі!? У гэтую “апраўдальна-афіцыйную вэрсыю”, нават без патрабаваньня рэчавых доказаў і сьведчаньняў … – адразу “уверавала” (даверлівая ў падобных выпадках) пракуратура (!?). Відавочная абсурднасьць і недарэчнасьць паказаньняў супрацоўнікаў Жодзінскага ГАЎС, не прымусіла яе “ўсумніцца” ў прапануемай ёй відавочна “фантастычнай гісторыі”.

Акрамя таго, у афіцыйных адказах пракуратуры вельмі проста нават прачытваліся элемэнты пагрозаў у бок саміх пацярпелых-заяўнікоў – гэткіх “НЕРАДЗІВЫХ” апазыцыянэраў-іншадумцаў, ад якіх можна было б (на салідарную думку чыноўнікаў) чакаць усяго, што заўгодна … (!?)

Напалоханасьць дадзенай катэгорыі грамадзянаў, што знаходзяцца (паміж іншым) пры выкананьні службовых абавязкаў… – зразумець можна: “ідэалягічныя прамыўкі”, замест нормаў права “правільныя законы без паняцьцяў” ды ўсё “такое” … Можа, нават, і “дах паехаць” – ня цяжка так, выбачайце, і да “галюнікаў” “дакаціцца” … Усё зразумела – пастаянны стрэсавы стан, адказнасьць “па вэртыкалі”, ідэалягічны “кантроль” як падчас “госпрыёмкі” … – усе перадумовы для разьвіцьця “хваробы”.

Аднак, што б там не казалі “правільна зарыентаваныя па жыцьці таварышы”, бандытызму не павінна быць месца ў грамадзтве! І не істотна ўжо, у якую вопратку апранаецца гэткая “ваяўнічая бязглуздасьць” ці невуцтва ў сукупнасьці з “рэцыдыўна-правільным” аўтарытарызмам, але правапарушальнік (у пагонах ці без пагонаў) – павінен несьці адказнасьць па законе!

Пры гэтым, апошняя цэнтральна-БэТэ-шная РЫТОРЫКА нянавісьці й агрэсыўнасьці, разьлічаная на НУТРАНАЕ спажываньне, за якой праглядаецца зусім акрэсьленая, дзікунская бездань “праўнага бязьмежжа” й “гвалт па загаду” … – павінна атрымаць свой тэрміновы й адэкватны ПРЫСУД, калі не па праву СІЛЫ ЗАКОНА (бо – не дачакаемся), дык па ПРАВУ свабоднай і непадпарадкаванай дыктату – ЧАЛАВЕЧАЙ ГОДНАСЬЦІ, па ПРАВУ – ЧАЛАВЕЧАЙ САЛІДАРНАСЬЦІ Й СУМЛЕНЬНЯ …

Бо, “ПРАЦОЎНЫЯ ЛАГЕРА” для “НЕРАДЗІВАГА” БЫДЛА*, для якога (натуральна, у такім выпадку) ня можа стаяць аніякага пытаньня пра ПРАВЫ “Чалавека” (!?) – ужо “падрыхтаваныя”, намаляваныя ў запалённым уяўленьні кожнага “палымянага змагара” зь “нерадзівасьцю” і чакаюць сваіх “кантынгентаў”! (* глядзі спасылку пра новы пастулат – “паняцьце” ад “правадыра”) Засталося высьветліць – хто пад дадзеную катэгорыю ўжо трапляе …!? Хто можа патрапіць наступным!? Хто ў якой ступені “нерадзівы” альбо ужо-“быдла”, аўтаматычна пазбаўленае правоў і свабодаў!? А хто “яшчэ-небыдла” і цешыць сябе з гэтае нагоды спадзяваньнем на тое, што менавіта яго гэтая небясьпека (стаць “ужо-быдлам”) – канешне ж абміне …

Няўжо незнаёмы сюжэтец …!? Ау-у, ПРА-КУ-РАТ … …

У любым выпадку, кіраўнік Генэральнае пракуратуры РБ атрымаў яшчэ адзін шанец праявіць сябе й паказаць ўласныя прафэсыйныя якасьці, праўныя падыходы й прынцыпы, якімі ён карыстаецца, якія дазвалялі яму да нядаўняга часу даволі доўгі час узначальваць Канстытуцыйны Суд РБ …

Аднак, ці прыме Генэральная пракуратура РБ належныя па законе меры пракурорскага рэагаваньня да “правапарушальнікаў у пагонах”, якія грубым чынам парушылі правы жодзінцаў на свабодны збор, захаваньне й распаўсюд інфармацыі …, а таксама якія прадэманстравалі злачынную службовую бязьдзейнасьць па зваротах пацярпелых … ўчасе Пасхальна-сьвяточных гуляньняў 23.11.2008 году ў Жодзіне? Час пакажа. І мы даведаемся пра гэта – першымі.

* Вытрымкі з “цытаты дня ўчорашняга” (у простым і пераносным сэнсе) ад самаго “правадыра” – адносна “нерадзівых бацькоў”: “Якія ім правы чалавека” (!!? …) “Яны ж горш за быдла” (!!! …) “І абыходжаньне зь імі павінна быць адпаведным” (!! …)

P/S
Некаторыя называюць гэта ўжо новым “… -ізмам” ці зусім іншым “па глыбіні й якасьці” пастулатам дзейснага ў Беларусі да сёньняшняга дня “проста аўтарытар-ызма” … Гэткі заклік да намэнклятуры быў “абалдзела” (верагодна, ад страху) наўпрост і на ўсю краіну трансляваны 18.11.2008 году па БТ …

*
*

(Артыкул, рас.)

Мяч – на половине Генпрокуратуры! ТАК ПРАВО ИЛИ ПОНЯТИЯ!? И – сколько же можно “футболить” …!?

Вчера, 18.11.2008 года с Жодино была отправлена очередная жалоба в Генеральную прокуратуру Республики Беларусь, непосредственно на имя Генпрокурора Василевича Г.А. В ней заявители, Светлана Лапицкая и Алексей Лапицкий, оспаривают бездействие руководства Жодинской, Минской областной и сотрудников генеральной прокуратуры по факту неправомерного удаления с памяти их частной фотокамеры 23.03.2008г. в Жодино около 50 фотоснимков, которые были сделанны на улицах города в час празднования 90-ой годовщины БНР – беларуского Дня Свободы.

Напомним, что в этот день на глазах присутствующих милиционеров в форме двое неизвестных на тот момент правозащитникам особ, агрессивно-объёмной “конфигурации” и провинциально-спортивново вида, выхватили с рук Алексея Лапицкого фотокамеру, спрятали ее и долгое время не отдавали обратно пока не удалили с памяти все фотоснимки.

При этом, присутствующие милиционеры не реагировали на обращения потерпевших и не остановили правонарушение, ни задержали правонарушителей … В дальнейшем, предоставленные потерпевшими в Жодинский ГОВД и Прокуратуру заявления – ни получили надлежащей по закону реакции. Прокуратура отказалась принимать меры прокурорского реагирования, исследовать заявленные вещественные доказательства и опрашивать предоставленных свидетелей… , ведь акты нападения и причинения вреда гражданам на улицах Жодино, оказывается, как потом узнали, совершили переодетые в штатскую и спортивную одежду заведующий отделения уголовного розыска Жодинского ГОВД – гражданин Гойдук и его подчиненный оперативный сотрудник этого же отделения – гражданин Королёв.

Последние в своё оправдание сразу, практически схода и чуть-было не под диктовку … выдали оправдательную версию “случившегося” …

Оказывается, все произошло по другому: им показалось, что “очень опасный оппозиционер” Лапицкий снимает именно их на фотокамеру и может применить это потом в своих, неизвестных им, влзможно “провокационных целях” – что это вроде бы он сам, без никакого неожиданного нападения, добровольно передал им (незнакомцам) свою фотокамеру для удаления съемок (при этом, даже “поцарапавши” “начальнику руку” – !?) и, внезапно закричав “Полицаи! … Полицаи! …” (аут.: но не в прискок – как “храмой Паниковский” …) – бросился убегать … и скрылся в толпе … (аут.: чуть не “за горизонтом”).

Бедным оперативникам (каких по версии – потерпевший чудесно знал в лицо), с их же слов – пришлось искать беднягу (аут.: как тимуровцам), чтобы отдать ему его вещь обратно … (аут.: специ явно “обчитались” книжек).

Можно было бы, конечно, заставить себя поверить во всю “эту …” историю. Однако, для этого пришлось бы вообразить себе, что на места описанной милиционерами, целиком неуравновешенной личности “потенциального провокатора”, был – не правозащитник с юридическим опытом и знаниями, не лидер Партии БНФ и экскандидат в Парламент РБ в Жодино …, Алексей Лапицкий, у которого в запасе и золотой медаль за среднее образование, и два высших образования (техническое и экономическое), и военная кафедра института (звание офицера запаса Железнодорожных войск), спортивный рейтинг (КМС по настольному теннису) и много еще чего такого, что ни могли вообразить себе активисты местного “правоохранительного учреждения”, а – какой-то экзальтированный, слабо понимающий, что происходит вокруг, пациент психиатричной клиники с соответствующим диагнозом в стадии обострения …

И что б вы думали!? В эту “оправдательно-официальную версию”, даже без требования вещественных доказательств и показаний … – сразу же “уверовала” (доверчивая в таких случаях) прокуратура (!?). Очевидная обсурдность и несуразность показаний сотрудников Жодинского ГОВД, ни принудила ее “усомниться” в предлагаемой ей очевидно “фантастичной истории”.

Помимо того, в официальных ответах прокуратуры очень просто даже прочитывались элементы угроз в сторону самих потерпевших-заявителей – таких “НЕРАДИВЫХ” опозицианеров-инакомыслящих, от которых можно было бы (исходя из солидарного мнения чиновников) ждать всего, чего угодно … (!?)

Напуганность данной категории граждан, что находятся (между прочим) при выполнении служебных обязанностей…- понять можно: “идеологические промывки”, вместо норм права “правильные законы без понятий” и все “такое”. Может, даже, и “крыша поехать” – не тяжело так, извините, и до “глюков” “докатиться” … Все понятно – постоянное стрессовое состояние, ответственность “по вертикали”, идеологический “контроль”, как во время “госприёмки” … – все предпосылки для развития “болезни”.

Однако, что бы там ни произносили “правильно сориентированные по жизни товарищи”, бандитизму не должно быть места в обществе!

И уже не существенно, в какую одежду одевается этокая “воинствующая глупость” либо невежество в совокупности с “рецидивно-правильным” авторитаризмом, но правонарушитель (в погонах или без погон) – должен нести ответственность по закону!

При этом, последняя центрально-БэТэ-шная РИТОРИКА ненависти и агрессивности, рассчитанная для ВНУТРЕННЕГО употребления, за которой просматривается совершенно очерченная, дикая бездна “правового безпредела” и “насилие по приказу” … – должна получить свой своевременный и адекватный ПРИГОВОР, если уж не по праву СИЛЫ ЗАКОНА (ведь – не дождёмся), так по ПРАВУ свободной и непвластной диктату – ЧЕЛОВЕЧЕСКОЙ ЧЕСТИ, по ПРАВУ – ЧЕЛОВЕЧЕСКОЙ СОЛИДАРНАСЬТИ И СОВЕСТИ …

Ведь, “РАБОЧИЕ ЛАГЕРЯ” для “НЕРАДИВОГО” БЫДЛА, для которого (естественно, в таком случае) не может стоять никакого вопроса про ПРАВА “Человека” (!?) – уже “подготовлены”, нарисованы в запалённом представлении каждого “пламенного борца” с “нерадивостью” и ждут своих “контингентов”! (* смотри ссылку про новый постулат – “понятие” от “вождя”). Осталось выяснить – кто под данную категорию уже попадает …!? Кто может попасть следующим!? Кто в какой степени “нерадивый” либо уже-“быдло”, автоматически лишенное прав и свобод!? А кто “еще-небыдло” и тешит себя по этому поводу надеждой на то, что именно его эта опасность (стать “уже-быдлом”) – канечно же непременно минует …

Неужели незнакомый сюжетец…!? Ау-у, ПРО-КУ-РАТ … …

В любом случае, руководитель Генеральной прокуратуры РБ получил еще один шанс проявить себя и показать собственные профессиональные качества, правовые подходы и принципы, какими он пользуется, которые позволяли ему до недавнего времени довольно долгое время возглавлять Конституционный Суд РБ …

Однако, примет ли Генеральная прокуратура РБ надлежащие по закону меры прокурорского реагирования к “правонарушителям в погонах”, какие грубым образом нарушили права жодинцев на свободный сбор, сохранение и распространение информации …, а также которые продемонстрировали преступное служебное бездейсвие по обращениям потерпевших … во время Пасхально-праздничных гуляний 23.11.2008 года в городе Жодино? Время покажет. И мы узнаем про это – первыми.

* Выдержки из “цитаты дня вчерашнего” (в простом и переносном смысле) от сомого “вождя” – относительно “нерадивых отцов”: “Какие им права человека” (!!? …) “Они же хуже быдла” (!!! …) “И обхождение с ними должно быть соответствующим” (!! …)

P/S
Некоторые называют это уже новым “… -измом” или совсем другим “по глубине и качеству” постулатом действующего в Беларуси по сей дзень “просто авторитаризма” … Такой призыв к номенклотуре был “обалдело” (возможно, от страха) на прямую и на всю страну транслирован 18.11.2008 года по БТ …

Матэрыял па тэме і мінулую заяву ў Генпракуратуру можна ўбачыць тут

Алесь Вольны,
Licviny-INFA,
Жодзіна.

6 thoughts on “Мяч – на палове Генпракуратуры! ДЫК ПРАВА АЛЬБО ПАНЯЦЬЦІ!? І – колькі ж можна “футболіць” …!?”

  1. Санек says:

    Я тoже вoрдпресс себе на блoг пoставил )

  2. Прекраснo написанo! Читается на oднoм дыхании.

  3. Барон says:

    Блин читаю с КПК немнoгo тяжелo…. Мoжет шрифт пoкрупнее вам сделать ?

  4. Ефим says:

    Скажите плз где скин такoй классный скачали ?

  5. SoorgeTog says:

    Читал про это уже на каком то другом сайте, но у вас гораздо прикольней написано ;)

  6. Генчик says:

    Предлагаю вам oбмен тематическими ссылками. Пишите на мылo.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>