2010 15/06
Alaksiej Lapicki

Alaksiej Lapicki

Праваабаронцы Жодзіна зьвярнуліся з нагляднай скаргаю да старшыні Менскага абласнога суда Валерыя Крайко, адзначаючы грубыя працэсуальныя парушэньні, ігнараваньне Канстытуцыяй і Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) па справе аб парушэньні права на свабоду мірных сходаў у Жодзіне.

В.а. старшыні Жодзінскага гарадзкога суда, судзьдзя Тацяна Трацюк, вынесла 27.01.2010 адмоўнае рашэньне па гэтае справе. У сувязі з гэтым 01.02.2010 у Менскі абласны суд была пададзена касацыйная скарга.

Аднак, калегія судзьдзяў Менскага абласнога суда пад старшынствам судзьдзі Кулаковай, скарыстоўваючы цалкам аднолькавую з Жодзінскім судом аргумэнтацыю і, нават, тыя ж фразы з неправамерна інтэрпрэтаванай пазыцыяй заяўніка, прадстаўленай у судзе першай інстанцыі – падтрымала гэтую адмоўную пастанову аб забароне мірнага мэрапрыемства, прысьвечанага Дню ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА 10.12.2009 у Жодзіне.

У сваёй нагляднай скарзе ад 12.06.2010 на імя старшыні Менскага абласнога суда, Валерыя Крайко, заяўнік Аляксей Лапіцкі, у прыватнасьці адзначыў, што, калегіяй судзьдзяў «зусім ня ўлічыла дасьледваныя й стаўшыя вядомымі ў судовым працэсе акалічнасьці й факты…», а «дакладная праўная аргумэнтацыя й выкладзеная бокам заяўнікоў пазыцыя… – абыходзіцца ўвагаю й зусім ізымаецца з матэрыялаў справы».

Праваабаронца заўважыў, што ў ходзе судовага разьбіральніцтва ў Жодінскім судзе з пратаколу судовага паседжаньня папросту былі выдалены моцныя й бязспрэчныя праўныя довады заяўнікоў. Замест выкладзенай яснай і зразумелай аргумэнтацыі, альбо нічога не фіксавалася, альбо ўзьнікала нейкая дзіўная «слоўная абракадабра», скажаючая сутнасьць выказанай у спрэчках пазыцыі.

Ствараецца ўражаньне, што такім чынам судом цалкам сьвядома ігнаруецца праўная вартасьць абсалютна зразумелых і ясных Канстытуцыйных нормаў права, умацаваных міжнароднымі стандартамі МПГіПП, якімі абавязаны кіравацца ў сваіх рашэньнях усе суб’екты права ды ўлады ў Беларусі. Ні Канстытуцыя Беларусі, ні МПГіПП, нажаль, не ўспрымаюцца беларускімі судамі як крыніцы праўных імпэратываў, міжнародных ці агульнапрызнаных стандартаў права, якія зьяўляюцца абавязковымі для выкарыстаньня ў нацыянальнай судовай практыцы любой Краіны-Ўдзельніцы Міжнароднага Пакту й Факультатыўнага пратаколу да яго.

У выніку, калегіяй судзьдзяў, без зважаньня на вызначаныя Асноўным законам краіны й Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах былі фактычна апраўданыя тыя ідэалягічна матываваныя, фіскальна-абмежавальныя падыходы, якія ўжываюцца мясцовымі ўладамі Жодзіна для сыстэматычных забаронаў мірных сходаў у горадзе БелАЗаў.

Рэд.: Чаму ж улада, якая ўвесь час на словах толькі й робіць, што праяўляе клопат аб народзе, так відавочна й абсалютна неправамерна абмяжоўвае грамадзянаў Беларусі ў іхных неад’емных канстытуцыйных правах і свабодах, так мэтанакіравана й пасьлядоўна прыніжае беларусаў?!

Аляксей Лапіцкі:
– Сапраўды, можна падумаць, што мы, грамадзяне Беларусі, не такія, як грамадзяне іншых Эўрапейскіх краінаў, якія жывуць з пачуцьцём чалавечае годнасьці й праз выбарныя мэханізмы з дапамогаю грамадзка-палітычных суб’ектаў і адпаведныя дзейсныя працэдуры кантралююць службоўцаў ва ўладзе. А кантраляваць ёсьць што й каго! І гэта зусім не ўлада, а маючае адпаведныя правы й свабоды грамадзтва павінна кантраляваць абіраемых і падсправаздачных яму службоўцаў. Апошнія ж абавязаныя безумоўна, у адпаведнасьці з Асноўным законам краіны й цалкам імплемэнтаванымі ў нацыянальнае заканадаўства міжнароднымі стандартамі права, гарантавана садзейнічаць у рэалізацыі грамадзянамі ўсяго спэктру неад’емных канстытуцыйных правоў і свабодаў.

Толькі ў такіх варунках насамрэч можна казаць, што ўлада ёсьць “ня панам на шыі ў грамадзтва”, а “службоўцам, працуючым на ўсё “дзяржаўнае прадпрыемства”. І – дзеля ягонага гаспадара, народа.

- Чаму ж у нас ня так як у людзей!? Мы ж Эўрапейцы!

– У беларускіх выканкамах ідэалягічныя пасады сёньня займаюць асобы з мэнталітэтам часоў “застою”. Яны ўпарта й “дабрасумленна”, зыходзячы з уласнага разуменьня дзяржаўных прыярытэтаў і стабільнасьці ў грамадзтве (а не патрабаваньняў права), працягваюць “верна служыць ідэалам” “адзінаправільнага аўтарытарызму” ў краіне – кантраляваць, разьмяркоўваць і нават “прыгандлёўваць” неад’емным канстытуцыйным правам грамадзянаў, цалкам парушаючы Асноўны закон і высокія міжнародныя дамовы краіны ў галіне грамадзянскіх і палітычных тандартаў права.

Ідэолягі абараняюць існуючы рэжым ад залішніх хваляваньняў, прыніжаючы пры гэтым і “абіраючы да апошняга шэлега” народ. Бо, “права Чалавекам звацца”, для любога паважаючага сябе й сваю краіну грамадзяніна – ёсьць тым натуральным падмуркам, на якім толькі й магчыма пабудова свабоднага й цывілізаванага, працаздольнага й стваральнага соцыюму.

Каму ж можа замінаць свабодны, паважаючы сябе й сваю дзяржаву грамадзянін? Каму можа пагражаць ягоная, скіраваная на рэалізацыю канстытуцыйнага права пазыцыя? Каго могуць напалохаць мірныя сходы грамадзянаў?

Адкрытая й публічная дыскусыя ў грамадзтве на падобныя простыя, але надзвычай важкія для ўстойлівага разьвіцьця соцыюму тэмы – нават і не распачыналася. У нас навогул дыскутуюць толькі пра тое, што дазволена й тыя, каму дазволена.

Мы жывем у час няспынных правільных маналёгаў і бязконцых, аплочаных з народнага бюджэту аднаасобных піяр-кампаніяў, інфармацыйных забаронаў і татальнага ідэалягічна-каманднага дыктату, які абапіраецца на страх кожнага чалавека згубіць сродкі для фізычнага існаваньня ва ўмовах распашырэньня эканамічна-сацыяльнай залежнасьці ад манапольна кіруемых сродкаў вытворчасьці й крыніцаў фінансаваньня …

- Дык ці магчыма быць па-чалавецку годнымі, творчымі й, навогул, счаслівымі ў падобным чынам зарганізаванай прасторы, якая на практыцы працуе зусім на іншыя мэты?! І хто пасьля пазбаўленьня народа (кожнага з нас) элемэнтарнага й неад’емнага чалавечага права, замацаванага ў Канстытуцыі краіны, яшчэ здольны заяўляць пра сваю адзінаасобную місыю па абароне гэткім чынам абабранага й запалоханага народу?

– Экстрапаляцыя на іншыя рэгіёны Беларусі нэгатыўнага досьведу (напрыклад, Жодзінскага) сыстэматытчных забаронаў на практычную рэалізацыю грамадзка-палітычнага права адкрывае поўную карціну ўсёй дыскрымінацыйнай сыстэмы ідэалягічна-каманднага дыктату, якая дзейнічае безперапынна й супрацьпастаўлена прыярытэтам канстытуцыйнага ладу, заснаванага на важкіх праўных імпэратывах (а не на “тэлефонным праве” й “правільных паняцьцях”), на адпаведным правапарадку й законнасьці ў краіне.

Сапраўды, сёньня сфэра грамадзка-палітычнага права й гарантаваных Канстытуцыяй дэмакратычных свабодаў у Беларусі фактычна апынулася пад жорсткім ідэалягічным кантролем. У дадзеных умовах, зусім не прадстаўляецца рэальным разьлічваць на дзейнасьць такіх важкіх і паказальных дэмакратычных мэханізмаў, як выбарчыя. Свабодны й асэнсаваны выбар ва ўмовах поўнага абмежаваньня права на свабоду мірных сходаў, асацыяцыяў, безперашкоднага распаўсюду інфармацыі – не магчымы, як і не магчыма дзейнасьць праўных мэханізмаў ва ўмовах ідэалягічна-каманднай манаполіі й культываваньня падманных, цалкам ложных намэнклятурна-бюракратычных каштоўнастных прыярытэтаў у грамадзтве.

Праўны нігілізм – разбэшчвае ўладу трымаючых. Яна становіцца ўсё больш цынічнай і нахабнай у сваёй безпакаранасьці. А судовая й праваахоўная сыстэма, як і прыналежная да яе эліта – паступова дэградуюць. Прадажныя ці залежныя ад разбэшчанага высокага клану службоўцаў «слугі закону» становяцца ўсё больш прафэсыйна непрыдатнымі. Бо служыць яны пачынаюць не закону й праву, а ідэалягічным догмам і страціўшым усялякае сумленьне праўладным аўтарытэтам.

Аляксей Лапіцкі асобна адзначае:

Праваабарончы маніторынг парушэньня правоў мусіць быць ня простым адсочваньнем ці канстатацыяй неправамерных фактаў, але адным зь інструмэнтаў у працэсе імплемэнтацыі стандартаў права, скіраваным на зьмены ў заканадаўстве й выключэньне неправамернай практыкі, разьвіцьцё праўнай сьвядомасьці й культуры у грамадзтве. Ён павінен акрамя артыкуляцыі праблемаў і парушэньняў утрымліваць аналіз і адпаведныя высновы, плянаваньне далейшых дзеяньняў, скіраваных на станоўчыя перамены.

Паляпшэньне праўнага стану ў грамадзтве можна дасягнуць праз далейшы распаўсюд інфармацыі, пасьлядоўнае й настойлівае прасоўваньне адпаведных інтарэсаў. Дэмакратычнае грамадзтва мае здольнасьці скарыстоўваць падобную зваротную сувязь і актыўнасьці дзеля ўстойлівага разьвіцьця й дасягненьня свайго ж прагрэсу.

Але падобныя зьмены, асабліва ў сфэры грамадзка-палітычных правоў, для аўтарытарна-каманднай сыстэмы, якая сьвядома ўціскае дэмакратычныя свабоды – справа амаль невырашальная. Прымаць зьмены й удасканальвацца на карысьць грамадзтва здольная толькі тая сыстэма кіраваньня, якой кіруюць адказныя перад грамадзтвам і рэальна абраныя ім людзі, якія на самой справе выконваюць свае абавязкі. Толькі ў варунках рэалнага абраньня й грамадзкага кантролю, кіруючая эліта рэальна здольная гарантаваць сваім грамадзянам на практыцы ўсе агульнапрызнаныя ў цывілізаваным сьвеце каштоўнасьці права, свабоды й дэмакратычнага плюралізму.

Перакананы, што за падобным выяўленьнем наяўнай праблематыкі павінна ісьці асэнсаваньне грамадзтвам неабходнасьці станоўчых пераменаў, наступная пастаноўка адпаведных задачаў і пошук прыймальных практычных шляхоў для іхнага найлепшага вырашэньня. Супольнае й кансалідаванае грамадзянскае дзеяньне, скіраванае на агульныя мэты – найлепшы рухавік станоўчых і эфэктыўных пераменаў, у якіх адбываецца паяднаньне нацыі й рэалізуецца патэнцыял грамадзтва на шляху дасягненьня цывілізаваных стандартаў эканамічнага й дэмакратычнага разьвіцьця.

Аднак, Беларусь, даўно чакае свайго часу …

І ўжо сёньня – варта ня страціць свой шанец. Трэба ўрэшце выбрацца з пасткі посттаталітарнага канфрантацыйнага мысьленьня, аб’яднацца вакол свабоды, дэмакратыі й незалежнасьці ўласнай краіны.

Бацькаўшчына адзьдзячыць кожнага. Бо, атрымаўшы роўнае з грамадзянамі свабоднага сьвету права й сапраўдную свабоду, кожны беларус урэшце адчуе сябе сапраўдным удзельнікам вялікай супольнай будоўлі свайго ўласнага ўтульнага дзяржаўнага дому. Вызваленая з кайданак няспыннага ідэалягічнага дыктату й забаронаў стваральная грамадзянская актыўнасьць і энэргія – здольныя ўтварыць цуда.

Павага да продкаў, самапавага й вера ў сябе, свае сілы, у свой народ, апора на здабыткі мінуўшчыны – нараджаюцца вызваленьнем ад падману, падаўленасьці й самапрыніжэньня, стэрыятыпаў рабскага мысьленьня й пачуцьця варожасьці … У вольнай і праўнай краіне для стваральнае працы знойдзецца месца для ўсіх грамадзянаў, якія змогуць рэалізаваць свой творчы патэнцыял і здольнасьці на ніве пабудовы й разьвіцьця сваёй эўрапейскай краіны.

А пакуль, толькі й застаецца крок за крокам спрабаваць даводзіць да лягічнага выніку распачатыя стратэгічныя судовыя цяжбы, скіроўваць свае намаганьні на спыненьне дыскрымінацыйнай практыкі мясцовае “вэртыкалі”, сыстэматычныя перашкоды ў рэалізацыі права на свабоду асацыяцыяў, мірныя сходы, безперашкодны распаўсюд інфармацыі, свабоду выказваньняў і перакананьняў …

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Аляксей Лапіцкі: “Каго могуць напалохаць мірныя сходы грамадзянаў?”

Правозащитники Жодино обратились с надзорной жалобой к председателю Минского областного суда Валерию Крайко, отмечая грубые процессуальные нарушения, пренебрежение Конституцией и Международным Пактом о гражданских и политических правах (МПГиПП) по делу о наруршении права на свабоду мирных собраний в Жодино.

И.о председателя Жодинского городского суда, судья Татьяна Тротюк, вынесла 27.01.2010 отрицательное решение по этому делу. В связи с этим 01.02.2010 в Минский областной суд была подана кассационная жалоба.

Однако, коллегия судей Минского областного суда под председательством судьи Кулаковой, применяя полностью схожую с Жодинским судом аргументацию и, даже, те же фразы с неправомерно интерпретированной позицией заявителя, предоставленной в суде первой инстанции – поддержала это отрицательное постановление о запрете мирного мероприятия, посвящённого Дню ПРАВ ЧЕЛОВЕКА 10.12.2009 в Жодино.

В своей надзорной жалобе от 12.06.2010 на имя председателя Минского областного суда, Валерия Крайко, заявитель Алексей Лапицкий, в частности отметил, что, коллегия судей совсем не учла исследованные, ставшие известными в судебном процессе обстоятельства и факты…”, а “точная правовая аргументация и изложенная стороной заявителя позиция… – обходится вниманием и совсем изымается из материалов дела”.

Правозащитник заметил, что в ходе судебного разбирательства в Жодинском суде из протокола судебного заседания попросту были удалены сильные и бесспорные правовые доказательства заявителей. Вместо изложенной ясной и понятной аргументации, либо ничего не фиксировалось, либо возникала какая-то странная “словесная абракадабра”, искажающая сущность высказанной в спорах позиции.

Создается впечатление, что таким образом судом полностью сознательно обходится правовая значимость абсолютно понятных и ясных Конституционных норм права, закреплённых международными стандартами МПГиПП, которыми должны руководствоваться в своих решениях все субъекты права и власти в Беларуси. Ни Конституция Беларуси, ни МПГиПП, увы, не воспринимаются беларускими судами как источники правовых императивов, международных или общепризнанных стандартов права, которые являются обязательными для использования в национальной судебной практике любой Страны-Участницы Международного Пакта и Факультативного протокола к нему.

В результате, коллегией судей, без обращения внимания на определенные Основным законом страны и Международным Пактом о гражданских и политических правах были фактически оправданы те идеологически мотивированные фискально-ограничительные подходы, которые употребляются местными властями Жодино для систематических запретов мирных собраний в «городе БелАЗов».

Ред.: Почему же власть, которая всё время на словах только и делает, что проявляет заботу о народе, так очевидно и абсолютно неправомерно ограничивает граждан Беларуси в их неотъемлемых конституционных правах и свободах, так целенаправленно и последовательно унижает человеческое достоинство беларусов?!

Алексей Лапицкий:

– Действительно, можно подумать, что мы, граждане Беларуси, не такие, как граждане других Европейских стран, которые живут с чувством человеческого достоинства и через избирательные механизмы посредством гражданско-политических субъектов, используя соответствующие действенные процедуры контролируют чиновников во власти. А контролировать есть что и кого! И это совсем не власть, а имеющее соответствующие права и свободы общество должно контролировать выбираемых и подотчётных ему чиновников. Последние же обязаны безусловно, в соответствии с Основным законом страны и полностью имплементированными в национальное законодательство международными стандартами права, гарантированно содействовать в реализации гражданами всего спектра неотъемлемых конституционных прав и свобод.

Только в таких условиях на самом деле можно говорить, что власть это «не барин на шее у общества», а «служащий, работающий на всё государственное предприятие”. И – ради его хозяина, народа.

- Почему же у нас не так как у людей!? Мы же Европейцы!

– В беларуских исполкомах идеологические должности сегодня занимают лица с менталитетом времён “застоя”. Они упрямо и “добросовестно”, исходя из собственного понимания государственных приоритетов и стабильности в обществе (а не требований права), продолжают “верно служить идеалам” “единственно правильного авторитаризма” в стране – контролировать, распределять и даже “приторговывать” неотъемлемым конституционным правом граждан, полностью нарушая Основной закон и высокие международные соглашения страны в области гражданских и политических стандартов права.

Идеологи защищают существующий режим от излишних волнений, принижая при этом и “обирая до последней полушки” народ. Ведь, “право Человеком называться”, для любого уважающего себя и свою страну гражданина – является тем натуральным фундаментом, на котором только и возможно построение свободного и цивилизованного, трудоспособного и созидательного социума.

Кого же может раздражать свободный, уважащий себя и своё государство гражданин? Кому может угрожать его, направленная на реализацию конституционного права позиция? Кого могут напугать мирные собрания граждан?

Откровенная и публичная дискуссия в обществе на подобные простые, но чрезвычайно важные для устойчивого развития социума темы – даже и не начиналась. У нас вообще дискутируют только про то, что разрешено и те, кому разрешено.

Мы живем во время беспрестанных правильных монологов и бесконечных, оплачиваемых из народного бюджета единоличных пиар-компаний, информационных запретов и тотального идеологически-командного диктата, который опирается на страх каждого человека утратить средства для физического существования в условиях распространения экономично-социальной зависимости от монопольно управляемых средств производства и источников финансирования …

- Так возможно ли быть по-человечески достойными, творческими и, вообще, счастливыми в подобным образом организованном пространстве, которое на практике работает совсем на другие цели?! И кто после лишения народа (каждого из нас) элементарного и неотъемлемого человеческого права, закрепленного в Конституции страны, ещё способен заявлять про свою единоличную миссию по защите таким образом обокраденного и запуганного народа?

– Экстраполяция на другие регионы Беларуси негативного опыта (например, Жодинского) систематических запретов на практическую реализацию общественно-политического права открывает полную картину всей дискриминационной системы идеологично-командного диктата, которая действует беспрерывно и противопоставленна приоритетам конституционного строя, основанного на важных правовых императивах (а не на “телефонном праве” и “правильных понятиях”), на соответствующем правопорядке и законности в стране.

Действительно, сегодня сфера общественно-политического права и гарантированных Конституцией демократических свобод в Беларуси фактически оказалась под жестким идеологическим контролем. В данных условиях, совсем не представляется реальным рассчитывать на деятельность таких весомых и показательных демократических механизмов, как избирательные.

Свободный и осмысленный выбор в условиях полного ограничения права на свободу мирных собраний, ассоциаций, беспрепятственное распространение информации – не возможен, как и не возможна деятельность правовых механизмов в условиях идеологически-командной монополии и культивирования обманных, полностью ложных номенклатурно-бюрократических ценностных приоритетов в обществе.

Правовой нигилизм – развращает власть предержащих. Она становится всё более циничной и наглой в своей безнаказанности. А судебная и правоохранительная система, как и принадлежащая к ней элита – постепенно деградируют. Продажные или зависимые от развращенного высокого клана чиновников “слуги закона” становятся всё более профессионально непригодными. Ведь служить они начинают не закону и праву, а идеологическим догмам и утратившим всякую совесть «провластным авторитетам».

Алексей Лапицкий отдельно отмечает:

Правозащитный мониторинг нарушения прав должен быть не простым отслеживанием или констатацией неправомерных фактов, а одним из инструментов в процессе имплементации стандартов права, направленном на изменения в законодательстве и исключение неправомерной практики, развитие правового сознания и культуры в обществе. Он должен помимо артикуляции проблем и нарушений содержать анализ и соответствующие выводы, планирование дальнейших действий, направленных на положительные перемены.

Улучшение правового состояния в обществе можно достичь через дальнейшее распространение информации, последовательное и настойчивое продвижение соответствующих интересов. Демократическое общество имеет способности применять падобную обратную связь и активность ради устойчивого развития и достижения своего же прогресса.

Но подобные изменения, в особенности в сфере общественно-политических прав, для авторитарно-командной системы, которая осознанно ущемляет демократические свободы – дело почти неразрешимое. Принимать изменения и совершенствоваться для пользы общества способна только та система управления, которой управляют ответственные перед обществом и реально выбранные им люди, которые на самой деле исполняют свои обязанности. Только в условиях реальной выборности и общественного контроля, правящая элита реально способна гарантировать своим гражданам на практике все общепризнанные в цивилизованном мире ценности права, свободы и демократичного плюрализма.

Убежден, что за подобным выяснением имеющейся проблематики должно идти осознание обществом неабходимости положительных перемен, последующая постановка соответствующих задач и поиск приемлемых практических путей для их наилучшего решения. Единое и консолидированное гражданское действие, направленное на общие цели – наилучший двигатель положительных и эффективных перемен, в которых происходит единение нации и реализуется потенциал общества на пути достижения цивилизованных стандартов экономичного и демократичного развития.

Однако, Беларусь, давно ждет своего времени …

И уже сегодня – стоит не потерять свой шанс. Необходимо наконец выбраться с ловушки посттоталитарного конфронтационного мышления, объединиться вокруг свободы, демократии и независимости собственной страны.

Отечество отблагодарит каждого. Ведь, получив равное с гражданами свободного мирового сообщества право и действительную свободу, каждый беларус наконец почувствует себя настоящим участником большого общего строительства по созданию своего собственного уютного государственного дома. Освобожденная из оков беспрестанного идеологического диктата и запретов созидательная гражданская активность и энергия – способны сотворить чудо.

Уважение к предкам, самоуважение и вера в себя, свои силы, в свой народ, опора на достояние ценный опыт прошлого – рождаются через освобождение от обмана, состояния падавленности и самоунижения, стереотипов рабского мышления и чувства враждебности… В свободной и правовой стране для созидательной работы найдётся место для всех граждан, которые смогут реализовать свой творческий потенциал и способности на поприще построения и развития своей европейской страны.

А пока, только и остается шаг за шагом пытаться добиться логичного итога начатой стратегической судебной тяжбы, направлять свои усилия на прекращение дискриминационной практики со стороны местной “вертикали”, систематических препятствий в реализации права на свободу ассоциаций, мирные собрания, безпрепятственное распространение информации, свободу высказываний и убеждений …

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>