2010 15/06
Анатоль Паплаўны, Гомель

Анатоль Паплаўны, Гомель

Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны, прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці за ўдзел у акцыі «Ланцуг неабыякавых людзей», накіраваў індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавеку. Праваабаронца просіць устанавіць факт парушэньня з боку Беларусі ягоных правоў на справядлівае судовае разьбіральніцтва, выказваньне меркаваньня й правядзеньне мірнага сходу. (далей – правапіс першакрыніцы)

– Суд не дапусціў да ўдзелу ў справе ў якасці майго прадстаўніка прафесійнага юрыста Леаніда Судаленку, які прысутнічаў на пасяджэнні і гатовы быў абараняць мае правы. Дадзены факт з’яўляецца сур’ёзным парушэннем майго права на справядлівае судовае разбіральніцтва, – перакананы Анатоль Паплаўны. – Акрамя таго, вызначыўшы ў абласным цэнтры адзінае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама усклаўшы на арганізатараў мірных сходаў абавязкі па заключэнні дамоваў на платнай аснове з міліцыяй, медыцынскай і камунальнай службамі горада, улада паставіла пад сумнеў саму сутнасць правоў, гарантаваных кожнаму артыкулам 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Аналагічныя скаргі падалі і іншыя ўдзельнікі акцыі, якая прайшла 7 траўня мінулага года насупраць будынка абласнога УУС з нагоды 10-ай гадавіны знікнення экс-міністра МУС Юрыя Захаранкі. Суд Цэнтральнага раёна Гомеля, акрамя Паплаўнага, асудзіў да буйных адміністратыўных штрафаў Васіля Палякова, Пятра Кузняцова, Юрыя Захаранку. Пятаму ўдзельніку акцыі Уладзіміру Кацору суд адмераў трое сутак арышту.

Аўтары скаргаў спадзяюцца, што Камітэт ААН па правах чалавека рэкамендуе Ураду Беларусі прывесці нормы палажэння нацыянальнага Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у адпаведнасць з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Праваабаронца Анатоль Паплаўны

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Об акции «Цепь неравнодушных людей» узнали в ООН

Гомельский правозащитник Анатолий Поплавный, привлеченный к административной ответственности за участие в акции «Цепь неравнодушных людей», направил индивидуальную жалобу в Комитет ООН по правам человека. Правозащитник просит установить факт нарушения со стороны Беларуси его прав на справедливое судебное разбирательство, выражение мнения и проведение мирного собрания.

– Суд не допустил к участию в деле в качестве моего представителя профессионального юриста Леонида Судаленко, который присутствовал на заседании и готов был защищать мои права. Данный факт является серьезным нарушением моего права на справедливое судебное разбирательство,– убежден Анатолий Поплавный. – Кроме того, установив в областном центре единственное место для проведения массовых мероприятий, а также возложив на организаторов мирных собраний обязанностей по заключению договоров на возмездной основе с милицией, медицинской и коммунальной службами города, власть поставила под сомнение саму суть прав, гарантированных каждому статьей 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах.

Аналогичным образом поступили и другие участники акции, которая прошла 7 мая прошлого года напротив здания областного УВД по случаю 10-летней годовщины исчезновения экс-министра МВД Юрия Захаренко. Суд Центрального района Гомеля, кроме Поплавного, привлек к крупным административным штрафам Василия Полякова, Петра Кузнецова, Юрия Захаренко. Пятому участнику акции Владимиру Кацора суд отмерял трое суток ареста.

Составители жалоб надеются, что Комитет ООН по правам человека рекомендует Правительству Беларуси привести нормы положения национального Закона «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» в соответствие с Международным пактом о гражданских и политических правах.

Паводле spring96.org,

Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

One thought on “Пра акцыю «Ланцуг неабыякавых людзей» даведаліся ў ААН”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>