2010 09/06
Leanid Sudalenka, Homel

Leanid Sudalenka, Homel

Такая просьба гомельскага праваабаронцы Леаніду Судаленку ўтрымліваецца ў атрыманым 9 чэрвеня адказе з Канстытуцыйнага Суду на заяву прыняць рашэньне, скіраванае на непасрэднае выкарыстаньне судамі агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, а таксама міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь.

Па сутнасьці вынікаў няма. Канстытуцыйны суд лічыць, што ў грамадзянаў Беларусі няма права на ініцыяцыю канстытуцыйнай вытворчасьці й рэкамэндуе праваабаронцам па дадзеным пытаньні зьвярнуцца да Прэзыдэнта, дэпутатаў, у суд альбо ў кабінэт Міністраў.

Мабыць, з мэтай эканоміі паперы, тут утрымліваецца просьба да Л. Судаленкі – азнаёміць з адказам і другога заяўніка А. Паплаўнага.

Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка ўжо рыхтуюць індывідуальныя скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавеку, дзе ставяць пытаньне аб парушэньні іхных праваў на свабоду выказваньня свайго меркаваньня й свабоды правядзеньня мірных сходаў грамадзянаў.

– Накладваючы абмежаваньні на свабоду выказваньня грамадзянамі сваіх меркаваньняў і перакананьняў, а таксама на волю правядзеньня мірных сходаў Гомельскі гарвыканкам у сваім рашэньні не абгрунтаваў, чаму дадзеныя абмежаваньні могуць зьяўляцца неабходнымі для дасягненьня адной з законных мэтаў па сэнсе артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Такім чынам, у тым выпадку, калі б я сыходзіў зь літары нацыянальнага закону аб мірных сходах, а таксама стаў выконваць рашэньне мясцовых уладаў аб правядзеньні дадзенага мірнага сходу грамадзянаў у адзіным месцы, якое вызначанае сталым месцам правядзеньня масавых мэрапрыемстваў у горадзе Гомелі, правядзеньне плянаванага з майго боку мірнага сходу губляла бы ўсялякі сэнс, паколькі асноўнай ягонай мэтаю зьяўлялася выказваньне асабістага стаўленьня па выпадку чарговых угодкаў прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, а таксама прыцягненьне ўвагі гараджанаў да праблемаў правоў чалавека ў Беларусі, – адзначае Анатоль Паплаўны.

Леанід Судаленка лічыць, што прынятае мясцовымі ўладамі рашэньне празьмерна абмежавала саму сутнасьць правоў па сэнсе артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

– Выконваючы рашэньне мясцовых уладаў, любы жадаючы выказаць сваё меркаваньне альбо перакананьне ў абарону грамадзкіх інтэрасаў пры правядзеньні мірных сходаў грамадзянаў абавязаны скласьці адплатныя дамовы, папярэдне аплаціўшы за кошт уласных сродкаў паслугі супрацоўнікаў міліцыі, мэдычных і камунальных службаў.
У справе №628/1995 (Дэ Хун Пак супраць Рэспублікі Карэя) Камітэт ААН па правах чалавека не пагадзіўся з заяваю дзяржавы-удзельніцы аб перадачы прыярытэту нацыянальнаму заканадаўству над правамі грамадзянаў, замацаванымі ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах. У гэтай справе Камітэт палічыў несумяшчальным з палажэньнямі Пакту тую акалічнасьць, што дзяржава-удзельніца аддае прыярытэт у выкарыстаньні свайго нацыянальнага заканадаўства над сваімі абавязальніцтвамі па Пакце, – падвёў рысу праваабаронца.

Нагадаем, 10 сьнежня мінулага году ў Дзень правоў чалавека праваабаронцы плянавалі правесьці ў абласным цэнтры пікеты з нагоды чарговых угодкаў Усеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека. Гарадзкія ўлады забаранілі мітынгаваць з спасылкаю на мясцовае рашэньне аб парадку арганізацыі й правядзеньні мірных сходаў грамадзянаў у горадзе.

У прыватнасьці, дадзеным рашэньнем на арганізатараў масавых мэрапрыемстваў ускладзеныя абавязкі па адплатным афармленьні дамоваў зь міліцыяй, мэдычнай і санітарнай службаю. Акрамя таго, у паўмільённым Гомелі вызначана толькі адно месца для жадаючых памітынгаваць, так званы гомельскі “Бангалёр”, адкрытая пляцоўка перад ДК ЧУП “Віпра”, зьмешчаная ў адным з спальных мікрараёнаў гораду.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

«О результатах рассмотрения просим сообщить А. Поплавному»

Такая просьба гомельскому правозащитнику Леониду Судаленко содержится в полученном 9 июня ответе из Конституционного Суда на заявление принять решение, направленное на непосредственное применение судами общепризнанных принципов и норм международного права, а также международных договоров Республики Беларусь.

По сути результатов нет. Конституционный суд считает, что у граждан Беларуси нет права на возбуждение конституционного производства и рекомендовал правозащитникам по данному вопросу обратиться к Президенту, депутатам, в суд или же в кабинет Министров.

Видимо, с целью экономии бумаги, здесь содержится просьба к Л. Судаленко – ознакомить с ответом и второго заявителя А. Поплавного.

Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко уже готовят индивидуальные жалобы в Комитет ООН по правам человека, где ставят вопрос о нарушении их права на свободу выражения своего мнения и свободу проведения мирных собраний граждан.

– Накладывая ограничения на свободу выражения гражданами своих мнений и убеждений и на свободу проведения мирных собраний Гомельский горисполком в своем решении не обосновал, почему данные ограничения могут являться необходимыми для достижения одной из законной цели по смыслу статей 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах. Следовательно, в том случае, если бы я следовал букве национального закона о мирных собраниях, а также стал выполнять решение местных властей о проведении данного мирного собрания граждан в единственном месте, которое определено постоянным местом проведения массовых мероприятий в городе Гомеле, проведение планируемого с моей стороны мирного собрания теряло бы всякий смысл, поскольку основной его целью являлось выражение личного отношения по случаю очередной годовщины принятия Всеобщей декларации прав человека, а также привлечение внимания горожан к проблемам прав человека в Беларуси, – отмечает Анатолий Поплавный.

Леонид Судаленко считает, что принятое местными властями решение чрезмерно ограничило саму суть прав по смыслу статей 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах.

– Исполняя решение местных властей, любой желающий выразить свое мнение или убеждение в защиту общественных интересов при проведении мирных собраний граждан обязан заключить возмездные договора, предварительно оплатив за счет собственных средств услуги сотрудников милиции, медицины и коммунальных служб.
В деле №628/1995 (Дэ Хун Пак против Республики Корея) Комитет ООН по правам человека не согласился с заявлением государства-участника об отдании приоритета национальному законодательству над правами граждан, закрепленными в Международном пакте о гражданских и политических правах. В этом деле Комитет посчитал несовместимым с положениями Пакта то обстоятельство, что государство-участник отдает приоритет применению своего национального законодательства над своими обязательствами по Пакту, – подвел черту правозащитник.

Напомним, 10 декабря прошлого года в День прав человека правозащитники планировали провести в областном центре пикеты по случаю очередной годовщины Всеобщей Декларации Прав Человека. Городские власти запретили митинговать со ссылкой на местное решение о порядке организации и проведения мирных собраний граждан в городе.

В частности, данным решением на организаторов массовых мероприятий возложены обязанности по возмездному заключению договоров с милицией, медициной и санитарной уборкой. Кроме того, в полумиллионном Гомеле установлено одно единственное место для желающих помитинговать, так называемый гомельский «Бангалор», открытая площадка перед ДК ЧУП «Випра», находящаяся в одном из спальных микрорайонов города.

ДАДАТАК:

Адказ Канстытуцыйнага Суду ад 9 чэрвеня 2010 года, за подпісам А.Каравая

Адказ Канстытуцыйнага Суду ад 9 чэрвеня 2010 года, за подпісам А.Каравая

Пводле spring96.org,
падрыхтаваў Алесь Лета,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>