2010 30/04
Выбарчы Кодэкс і БДІПЧ АБСЭ

Выбарчы Кодэкс і БДІПЧ АБСЭ

Пасольства ЗША заклікае беларускія ўлады «адкрыта і непрадузята» расследаваць выпадкі парушэнняў падчас выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы, перадае БелаПАН.

У каментары БелаПАН прэс‑служба амерыканскай дыпмісіі адзначылі, што «наколькі вядома пасольству, паведамленні пра парушэнні паступалі як у дзень выбараў, так і падчас падрыхтоўкі да выбараў». У прыватнасці, паведамленні пра «запалохванне і націск на незалежных кандыдатаў, абмежаванні на правядзенне перадвыбарнай кампаніі, злоўжыванні падчас датэрміновага галасавання і падліку галасоў, а таксама пра абмежаванне дзейнасці мясцовых і міжнародных назіральнікаў».
«Калі гэтыя скаргі будуць абгрунтаваныя, то мясцовыя выбары стануць упушчанаю магчымасцю для Беларусі і яе народа», — заяўляюць у пасольстве ЗША.

У дыпмісіі нагадалі пра канструктыўнае рашэнне беларускага кіраўніцтва запрасіць вясной 2009 года прадстаўнікоў Бюро АБСЕ, грамадскіх арганізацый і палітычных партый да абмеркавання пытання наконт таго, як наблізіць выбарчае заканадаўства Беларусі да міжнародных і еўрапейскіх стандартаў.
«На жаль, гэта супрацоўніцтва спынілася гэтак жа нечакана, як і пачалося. Выбарчы кодэкс быў прыняты без якога‑небудзь папярэдняга грамадскага абмеркавання», — адзначылі ў пасольстве ЗША.

Амерыканскія дыпламаты выказалі надзею на тое, што «канструктыўны дыялог, пачаты вясной 2009 года, будзе адноўлены і пройдзе адкрыта і празрыста перад правядзеннем наступных выбараў».

Паводле “Нашай Нівы”,
Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>