2010 30/06
Суд адбыўся, Магілёў

Справу Лідзіі Сагідулінай Чыгуначны райсуд Віцебску скасаваў з прычыны недаказанасьці, а справу Галіны Багданавай — праз адсутнасьць складу правапарушэньня.

Складзеныя два месяцы таму пратаколы за незаконны распаўсюд друкаваных выданьняў судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў ня стаў разглядаць як падставу для пакараньня.

У суд зьявілася толькі Лідзія Сагідуліна. Яе сяброўка Галіна Багданава знаходзіцца ў санаторыі за межамі краіны. Паводле спадарыні Лідзіі, 30 красавіка, у дзень складаньня пратаколу, іх абедзьвюх затрымалі міліцыянты недалёка ад чыгуначнага вакзалу.

Спадарыні вярталіся зь Менску. Міліцэйскі патруль, як паказаў сьведка Ягор Баброўскі, у тую раніцу праводзіў рэйд па барацьбе зь незаконным транспартаваньнем алькаголю. Чаму пад увагу трапілі дзьве жанчыны зь невялікімі плястыкавымі пакетамі, міліцыянт не патлумачыў. Але як толькі ў пакетах былі заўважаны балёнікі зь лягатыпам кампаніі “Гавары праўду” і буклеты з партрэтам Уладзімера Някляева, гаспадыню рэчаў Галіну Багданаву і яе спадарожніцу Лідзію Сагідуліну тут жа даставілі ў Чыгуначны РАУС.

Там і быў складзены пратакол паводле артыкула 22.9 — за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі.

Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў спыніў справы супраць актывістак, нават ня выслухаўшы меркаваньняў Лідзіі Сагідулінай пра тое, што ні буклеты, ні тым больш паветраныя балёнікі пэрыядычнымі друкаванымі выданьнямі не зьяўляюцца. Цяпер спадарыня Сагідуліна плянуе дамагчыся таго, каб міліцыянты вярнулі канфіскаваную агітацыйную прадукцыю кампаніі “Гавары праўду”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Судебные дела витебских активистов “Говори правду” закрыты

Дело Лидии Сагидулиной Железнодорожный райсуд Витебска закрыл вследствие недоказанности, а дело Галины Богдановой – через отсутствие состава правонарушения.

Составленные два месяца тому протоколы за незаконное распространение печатных изданий судья Владислав Шикарёв не стал рассматривать в качестве основания для наказания.

В суд явилась только Лидия Сагидулина. Её подруга Галина Богданова находится в санатории за границей. Согласно Лидии, 30 апреля, в день составления протокола, их обеих задержали милиционеры недалеко от железнодорожного вокзала.

Они возвращались из Минска. Милицейский патруль, как указал свидетель Егор Бобровский, в то утро проводил рейд по борьбе с незаконной транспортировкой алкоголя. Почему под внимание попали две женщины с небольшими пластиковыми пакетами, милиционер не пояснил. Но как только в пакетах были замечены балончики с логотипом компании “Говори правду” и буклеты с портретом Владимира Некляева, хозяйку вещей Галину Богданову и её спутницу Лидию Сагидулину тут же доставили в Железнодорожный РОВД.

Там и был составлен протокол согласно статье 22.9 – за незаконное распространение печатной продукции.

Судья Владислав Шикарёв закрыл дела против активисток, даже не выслушав мнения Лидии Сагидулиной про то, что ни буклеты, ни тем более воздушные болончики периодическими печатными изданиями не являются. Теперь Сагидулина планирует добиться того, чтобы милиционеры возвратили конфискованную агитационную продукцию компании “Говори правду”.

Крыніца: Радыё «Свабода».

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>