Не забірай жыцьцё!
2010 07/07
Ales Bialacki, Miensk

Aлесь Бяляцкі, Mенск

Сёньня – роўна 10 год, як бязсьледна зьнік у Беларусі тэлеапэратар “ОРТ” Зьміцер Завадзкі. Праваабаронца Алесь БЯЛЯЦКІ кажа ў інтэрвію Euramost.org, што ў гэтай справы “няма тэрміна даўніны, міжнародная грамадзкасьць будзе дасьледваць праблему, пакуль не ўстановіць праўду”.

Асабістае справа

Зьміцер Завадзкі нарадзіўся 28 жніўня 1972 году.
З 1994 па 1997 год – асабісты апэратар А.Г.Лукашэнкі. З студзеня 1997 году – апэратар Грамадзкага расейскага тэлебачаньня (“ОРТ”).

Увесну 1997 года быў арыштаваны разам з журналістам “ОРТ” Паўлам Шараметам за рэпартаж аб празрыстасьці беларуска-літоўскай мяжы ды ўмоўна асуджаны на паўтары гады пазбаўленьня волі.

З кастрычніку 1999 году па травень 2000 году працаваў у Чачэніі, дзе разам з Паўлам Шараметам здымаў для “ОРТА” фільм “Чачэнскі дзёньнік”.

7 ліпеня 2000 года зьнік пры нявысьветленых акалічнасьцях па дарозе ў аэрапорт “Менск-2″.

Выкраданьне Зьміцера Завадзкага афіцыйна лічыцца раскрытым. Аднак цела Зьміцера дагэтуль ня знойдзена.

“Вэрсыяў ёсьць некалькі, але я схіляюся да таго, што чыньнікам выкраданьня стаўся фільм “Чачэнскі дзёньнік”, – распавяла “Салідарнасьці” жонка зьніклага тэлеапэратара Сьвятлана Завадзкая. – Ён павінен быў выйсьці на “ОРТ” 10 ліпеня 2000 года. Па тэлебачаньні круціўся анонс гэтага фільму, зь якога вынікала, што ягоным аўтарам зьяўляецца Шарамет. Магчыма, наверсе спалохаліся. Супаставілі інтэрвію Дзімы “БДГ”, дзе ён сказаў аб сувязі беларусаў з чачэнцамі, з тым, што Шарамет і Завадзкі любяць адкапаць што-небудзь цікавае пра Лукашэнку й кіраўніцтва. Ёсьць вэрсыя, што 7 ліпеня Дзіму ўзялі, каб даведацца аб зьмесьце фільма, даведацца ці будзе там нешта аб Беларусі, каб потым не пусьціць праграму ў эфір. Але Дзіма, калі сядзеў у Менску, праграму змантаваць, вядома, ня мог. Магчыма, яго катавалі, а калі ўбачылі, што ня змогуць схаваць сьлядоў, забілі”.

– Надзея на тое, што справа будзе раскрытая, вядома, ёсьць, – кажа Алесь Бяляцкі. – Але ёсьць і разуменьне таго, што гэта будзе ня сёньня. Цяпер нешта не асабліва заўзята працуюць па раскрыцьці гэтае справы, што б не заяўлялася публічна. Некалькі магчымых даволі ключавых сьведак па гэтае справе не дапытаныя. А гэта ўжо наводзіць на вызначаныя разважаньні. Так што, па нашым меркаваньні, справа мае палітычны падтэкст.

– Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі працягваюць сачыць за разьвіцьцём падзеяў па зьніклых у Беларусі вядомых людзях?

– Безумоўна. Навогул, праблема зьніклых палітыкаў у сьвеце зьяўляецца адным з найважнейшых пытаньняў для розных міжнародных структураў. У тым ліку, і для Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Нажаль, Беларусь у гэтым пляне – не выключэньне, а таму створаны адмысловы мэханізм па зьніклых людзях, і ў прынцыпе тэрміну даўнасьці па гэтых справах няма. Яны дасьледуюцца роўна да таго моманту, пакуль не вызначаецца нейкая праўда. І справы доўжацца дзесяцігодзьдзямі. Ёсьць прыклады разсьледваньняў у Лацінскай Амэрыцы, калі судовыя працэсы адбываліся праз дзясяткі гадоў. Гэта сьведчыць аб тым, што справы застаюцца актуальнымі датуль, пакуль ёсьць магчымасьць вызначыць істыну. І, паўтаруся, беларускія справы таксама фігуруюць у розных міжнародных дакумэнтах. І ААН, і АБСЭ, і Рада Эўропы, і Эўразьвяз неаднаразова казалі, што трэба знайсьці праўду.

– 4 ліпеня аб Зьміцеры Завадзкім і іншых зьніклых у Беларусі людзях паказваў фільм расейскі тэлеканал НТБ …

– Думаю, што гэты сюжэт ня мог зьявіцца ў эфіры без адмашкі ў Крамлі. Хоць, па вялікім рахунку, нічога асабліва новага для сябе мы там і не пачулі. Аб усім гэтым ужо ня раз гаварылася, быў даклад Пургурыдэса. Хоць тое, што праблему паднялі й расейцы, гэта вельмі добра. Такія справы грамадзкасьць не павінна забываць…

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Алесь Беляцкий: «Срока давности по таким делам нет»

Сегодня – ровно 10 лет, как бесследно исчез в Беларуси телеоператор ОРТ Дмитрий Завадский. Правозащитник Алесь БЕЛЯЦКИЙ говорит в интервью Euramost.org, что у этого дела «нет срока давности, международная общественность будет исследовать проблему, пока не установят правду».

Личное дело

Дмитрий Завадский родился 28 августа 1972 года.
С 1994 по 1997 год – личный оператор А.Г.Лукашенко. С января 1997 года – оператор Общественного российского телевидения (ОРТ).
Весной 1997 года был арестован вместе с журналистом ОРТ Павлом Шереметом за репортаж о прозрачности белорусско-литовской границы и условно осужден на полтора года лишения свободы.
С октября 1999 года по май 2000 года работал в Чечне, где вместе с Павлом Шереметом снимал для ОРТ фильм “Чеченский дневник”.
7 июля 2000 года исчез при невыясненных обстоятельствах по дороге в аэропорт «Минск-2».
Похищение Дмитрия Завадского официально считается раскрытым. Однако тело Дмитрия до сих пор не найдено.

«Версий есть несколько, но я склоняюсь к тому, что причиной похищения стал фильм «Чеченский дневник», – рассказала «Солидарности» супруга пропавшего телеоператора Светлана Завадская. – Он должен был выйти на ОРТ 10 июля 2000 года. По телевидению крутился анонс этого фильма, из которого следовало, что его автором является Шеремет. Возможно, наверху испугались. Сопоставили интервью Димы «БДГ», где он сказал о связи белорусов с чеченцами, с тем, что Шеремет и Завадский любят отрыть что-нибудь интересное про Лукашенко и руководство. Есть версия, что 7 июля Диму взяли, чтобы узнать о содержании фильма, узнать будет ли там что-то о Беларуси, чтобы потом не пустить программу в эфир. Но Дима, сидя в Минске, программу монтировать, конечно, не мог. Возможно, его пытали, а когда увидели, что не смогут скрыть следов, убили».

– Надежда на то, что дело будет раскрыто, конечно, есть, – говорит Алесь Беляцкий. – Но есть и понимание того, что это будет не сегодня. Сейчас что-то не особенно рьяно работают по раскрытию этого дела, что бы не заявлялось публично. Несколько возможных довольно ключевых свидетелей по этому делу не допрошены. А это уже наводит на определенные размышления. Так что, по нашему мнению, дело имеет политический подтекст.

– Международные правозащитные организации продолжают следить за развитием событий по пропавшим в Беларуси известным людям?

– Безусловно. Вообще, проблема исчезнувших политиков в мире является одним из самых важных вопросов для разных международных структур. В том числе, и для Организации Объединенных Наций. К сожалению, Беларусь в этом плане – не исключение, а поэтому создан специальный механизм по исчезнувшим людям, и в принципе срока давности по этим делам нет. Они исследуются ровно столько, пока не устанавливается какая-то правда. И дела длятся десятилетиями. Есть примеры расследований в Латинской Америке, когда судебные процессы происходили через десятки лет. Это свидетельствует о том, что дела остаются актуальными до тех пор, пока есть возможность установить истину. И, повторюсь, белорусские дела тоже фигурируют в разных международных документах. И ООН, и ОБСЕ, и Совет Европы, и Евросоюз неоднократно говорили, что нужно установить правду.

– 4 июля о Дмитрие Завадском и других пропавших в Беларуси людях показывал фильм российский телеканал НТВ…

– Думаю, что этот сюжет не мог появиться в эфире без отмашки в Кремле. Хотя, по большому счету, ничего особенно нового для себя мы там и не услышали. Обо всем этом уже не раз говорилось, был доклад Пургуридеса. Хотя то, что проблему подняли и россияне, это очень хорошо. Такие дела общественность не должна забывать…

Паводле Еўрамост,

падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

БПП, by.prava-by.info.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>