2010 08/07
Асамблея НДА Беларусі

Асамблея НДА Беларусі

5-6 ліпеня ў Менску адбылася канфэрэнцыя Нацыянальнага Форуму грамадзянскае супольнасьці “Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі”. У Форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш як 100 арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.

З канкрэтнымі прапановамі па разьвіцьці праграмы Ўсходняга партнэрства, якія могуць быць у далейшым вынесеныя на высокі эўрапейскі ўзровень, выступілі шэраг аб’яднаньяў, сярод якіх Асамблея НДА, БАЖ, АГТ-ЦСІ, “Альтэрнатыўная моладзевая палітыка” ды інш.

Двухдзённая канфэрэнцыя – гэта апошняе буйное мерапрыемства беларускіх НДА напярэдадні Форуму грамадзянскае супольнасьці праграмы Ўсходняе партнэрства, які адбудзецца ў Бэрліне ў лістападзе бягучага году. Мерапрыемства скончылася ухваленьнем рэзалюцыі, якая падсумавала рэкамэндацыі 4-х рабочых груп, і прадстаўленьнем сьпісу грамадзкіх аб’яднаньняў, рэкамэндаваных для ўдзелу ў другім Форуме грамадзянскае супольнасьці.

Падчас працы ў рабочай групе “Дэмакратыя, правы чалавека, належнае дзяржаўнае кіраваньне і стабільнасьць” Асамблея НДА прапанавала чарнавы варыянт дарожнай мапы, які б спалучаў узмацненьне практыкаў належнага кіраваньня праз разьвіцьцё стасункаў паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасьцю. “Сэнс нашай прапановы – ня толькі паставіць мэты і задачы, але і вызначыць шкалу, па якой можна будзе вымярыць прагрэс у той ці іншай галіне. Напрыклад, празрыстасьць, дасяг да інфармацыі, грамадзянскі ўдзел і г.д. Апроч таго, мы адразу прадумалі, якім чынам можна далучыць іншыя краіны-ўдзельніцы, дзе існуюць падобныя да нашых праблемы. У нашым праекце прадугледжанае месца для ўсіх ўдзельнікаў УП”, — распавёў старшыня Рабочае группы Асамблеі Сяргей Мацкевіч.

У аснову прапанаванага дакумэнта была пакладзеная Канцэцпыя спрыяньня органамі ўлады разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, якая была распрацаваная Асамблеяй НДА у мінулым годзе і прайшла праз шырокае абмеркаваньне сярод грамадзкіх актывістаў. Прапановы Асамблеі, сярод іншых, былі ўключаныя ў канчатковую рэзалюцыю канфэрэнцыі Нацыянальнага Форуму.

У цэлым, Нацыянальны Форум пакінуў ва ўдзельнікаў неадназначныя меркаваньні. У прыватнасьці, заяўленая форма мерапрыемства – абмеркаваньне ў фармаце “дарожных мапаў” – было выкананае не да канца.

Прынятая рэзалюцыя ўключала збольшага пажаданьні, а не рэальныя крокі па разьвіцьці грамадзянскае супольнасьці ў межах Усходняга партнэрства. “Прадстаўнікі грамадзянскае супольнасьці Беларусі, амбітна стартаваўшы год таму на Брусэльскім форуме, ня здолелі, на жаль, пераўтварыць добрыя стартавыя пазыцыі ў рэальны ўплыў.”, — падкрэсьліў юрыст Юрый Чавусаў.

“Разам з тым, вельмі добры сам факт правядзеньня Нацыянальнага Форуму. І тое, што Беларусь — першая сярод краінаў-удзельніц ладзіць падобнае мерапрыемства, а таксама настойвае на тым, каб Форум грамадзянскае супольнасьці быў пастаянна дзейснай плятформай і складнікам Усходняга партнэрства”, — заўважае галоўны рэдактар мультымедыя-часопісу “34” Ірына Віданава.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

5-6 июля в Минске прошла конференция Национального Форума гражданского сообщества”Дорожная карта Восточного партнёрства для Беларуси”. В Форуме взяли участие представители более чем 100 организаций гражданского сообщества.

С конкретными предложениями по развитию программы Восточного партнёрства, которые могут быть в дальнейшем вынесены на высокий европейский уровень, выступил ряд объединений, среди которых Ассамблея НГО, БАЖ, АГТ-ЦСИ, “Альтернативная молодежная политика” и др.

Двухдневная конференция – это последнее крупное мероприятие беларуских НГО накануне Форума гражданского сообщества программы “Восточное партнёрство”, который пройдёт в Берлине в ноябре текущего года. Мероприятие закончилось принятием резолюции, которая подытожила рекомендации 4-х рабочих групп, и представлением списка общественных объединений, рекомендованных для участия во втором Форуме гражданского сообщества.

Во время работы в рабочей группе “Демократия, права человека, надлежащее государственное управление и стабильность” Ассамблея НГО предложила черновой вариант дорожной карты, который бы сочетал усиление практики надлежащего управления через развитие отношений между государством и гражданским обществом. “Смысл нашего предложения – не только поставить цели и задачи, но и определить шкалу, по которой можно будет измерить прогресс в той или иной сфере. Например, прозрачность, доступ к информации, гражданское участие и т. д. Помимо того, мы сразу продумали, каким образом можно присоединить другие страны-участницы, где существуют похожие с нашими проблемы. В нашем проекте предусмотрено место для всех участников УП”, – сообщил председатель Рабочей группы Ассамблеи Сергей Мацкевич.

В основу предложенного документа была положена Концепция благоприятствования органами власти развитию гражданского общества, которая была разработана Ассамблеей НГО в прошлом году и прошла через широкое обсуждение среди общественных активистов. Предложения Ассамблеи, вместе с другими, были приобщены к окончательной резолюции конференции Национального Форума.

В целом, Национальный Форум оставил у участников неоднозначные мнения. В частности, заявленная форма мероприятия – обсуждение в формате “дорожных карт” – было выполнено не до конца.

Принятая резолюция включала отчасти пожелания, а не реальные шаги по развитию гражданского общества в границах Восточного партнёрства. “Представители гражданского общества Беларуси, амбициозно стартовав год потому на Брюссельском форуме, не сумели, к сожалению, преобразовать хорошие стартовые позиции в реальное влияние”, – подчеркнул юрист Юрий Чаусов.

“Вместе с тем, очень хорош сам факт проведения Национального Форума. И то, что Беларусь – первая среди стран-участниц проводит подобное мероприятие, а также настаивает на том, чтобы Форум гражданского сообщества был постоянно действующей платформой и слагаемым Восточного партнёрства”, – замечает главный редактор мультимедиа-журнала “34” Ирина Виданова.

Паводле Асамблея НДА,

Алесь ЛЕТА

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>