Не забірай жыцьцё!
2010 07/07
Зьміцер Завадзкі

Зьміцер Завадзкі

Роўна дзесяць гадоў таму бязсьледна зьнік вядомы беларускі апэратар Дзьмітры Завадзкі.
Раніцай 7 ліпеня 2000 года Завадзкі, які ў той час працаваў на расейскім тэлеканале ОРТ (зараз — Першы канал), адправіўся ў Нацыянальны аэрапорт “Менск” сустракаць свайго калегу — журналіста Паўла Шарамета. З таго часу апэратара ніхто ня бачыў. Яго аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце. (далей – правапіс першакрыніцы)

У 2002 годзе Мінскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданні Завадскага групу былога байца спецпадраздзялення МУС “Алмаз” Валерыя Ігнатовіча. Два ўдзельнікі гэтай групы, у тым ліку сам Ігнатовіч, прыгавораныя да пажыццёвага зняволення.

У сакавіку 2004 года рэспубліканская пракуратура прыпыніла расследаванне справы аб выкраданні Завадскага “ў сувязі з невыяўленнем асобы, якая знікла без вестак”. У 2005 годзе расследаванне было адноўлена, але ў красавіку 2006-га — зноў прыпынена.

“Мы неаднаразова патрабавалі аднаўлення крымінальнай справы, бо група Ігнатовіча была абвінавачаная толькі ў выкраданні Завадскага і незаконным яго пазбаўленні волі, — заявіў БелаПАН юрыст і праваабаронца Гары Паганяйла. — Але іх не абвінавацілі ў забойстве Завадскага, і фармальна ў яго смерці яны невінаватыя. Аднак усе нашы просьбы засталіся без адказу. Калі Дзмітрый Завадскі прызнаны памерлым, то хтосьці павінен адказваць за яго смерць. Аднак пакуль за гэта ніхто не адказаў”. У чэрвені 2008 года генпракурор Рыгор Васілевіч заявіў, што сітуацыя са справамі аб “гучных знікненнях” знаходзіцца на кантролі ў пракуратуры. На пытанне аб тым, як прасоўваецца следства па справах аб знікненні Дзмітрыя Завадскага, бізнесмена Анатоля Красоўскага, былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і палітыка Віктара Ганчара, генпракурор адказаў: “Пытанне аб вышуку зніклых без вестак — адно з галоўных для нас. Мы яго разглядалі на міжведамаснай камісіі. Але хачу зазначыць, што за апошнія пяць ці сем гадоў зніклі без вестак больш за 48 тысяч людзей. З іх 99% урэшце аб’явіліся самі”. “Але, безумоўна, гэтае пытанне ў полі зроку пракуратуры”, — падкрэсліў генпракурор.

1 чэрвеня 2009 года Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскім СМІ выказаў версію знікнення Завадскага, які ў свой час працаваў асабістым аператарам прэзідэнта. “Была ваенізаваная група ў Беларусі на чале з нейкім Ігнатовічам, вельмі падрыхтаваныя хлопцы са спецназу СССР. Яны паехалі ў Чэчню падчас вайны і ваявалі на баку Масквы. Яны лазілі па скалах, сядзелі ў засадах, наводзілі страх на сепаратыстаў. Гэта была вельмі моцная, апорная група. Паваявалі і вярнуліся дамоў. Прыязджаюць да іх Шарамет і Завадскі здымаць сюжэт для расійскага тэлебачання. У гэтым сюжэце было сказана, што вось гэтыя беларускія грамадзяне ваююць на баку чэчэнскіх сепаратыстаў супраць федэральных войскаў. Узялі інтэрв’ю ў гэтага Ігнатовіча, а потым сказалі, што ён ваяваў супраць рускіх. Шарамет выкруціўся, а Завадскага злавілі. Пачалі з мужчынскіх разбораў: “Навошта ж ты нас абылгаў?” І забілі Завадскага. Ігнатовіч атрымаў пажыццёвае зняволенне і знаходзіцца ў нашай калоніі. Загінуў аператар, а гэты правакатар Шарамет сядзіць у Маскве і піша ўсялякія брыдоты пра Беларусь”, — заявіў Лукашэнка.

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае ўсіх неабыякавых запаліць сёння апоўдні свечкі ў памяць пра Дзмітрыя Завадскага і абвясціць 10 хвілін маўчання — па хвіліне за кожны год з часу яго знікнення.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

10 лет назад исчез белорусский журналист Дмитрий Завадский

Рано утром 7 июля 2000 года дмитрий Завадский, который в то время работал на российском телеканале ОРТ (сейчас — Первый канал), отправился в Национальный аэропорт «Минск» встречать своего коллегу — журналиста Павла Шеремета. С тех пор Дмитрия никто не видел. Его автомобиль был обнаружен в аэропорту.

В 2002 году Минский областной суд признал виновной в похищении Завадского группу бывшего бойца спецподразделения МВД «Алмаз» Валерия Игнатовича. Два участника этой группы, в том числе сам Игнатович, приговорены к пожизненному заключению. В марте 2004 года республиканская прокуратура приостановила расследование дела о похищении Завадского «в связи с необнаружением безвестно исчезнувшего лица».

В 2005 году расследование было возобновлено, но в апреле 2006-го — вновь приостановлено.

«Мы неоднократно требовали возобновления уголовного дела, поскольку группа Игнатовича была обвинена только в похищении Завадского и незаконного его лишения свободы, — заявил БелаПАН юрист и правозащитник Гарри Погоняйло. — Но им не вменили убийство Завадского, и формально в его смерти они невиновны. Однако все наши просьбы остались без ответа. Если Дмитрий Завадский признан умершим, то кто-то должен отвечать за его смерть. Однако пока за это никто не ответил».

В июне 2008 года генпрокурор Григорий Василевич заявил, что ситуация с делами о «громких исчезновениях» находится на контроле у прокуратуры.

На вопрос о том, как продвигается следствие по делам об исчезновении Дмитрия Завадского, бизнесмена Анатолия Красовского, бывшего министра внутренних дел Юрия Захаренко и политика Виктора Гончара, генпрокурор ответил: «Вопрос о розыске безвестно исчезнувших — один из главных для нас. Мы его рассматривали на межведомственной комиссии. Но хочу отметить, что за последние пять или семь лет безвестно исчезло более 48 тысяч людей. Из них 99% в конце концов объявились сами. Но, безусловно, этот вопрос в поле зрения прокуратуры».

1 июня 2009 года Александр Лукашенко в интервью российским СМИ высказал версию исчезновения Завадского, который в своем время работал личным оператором президента.

«Была военизированная группа в Беларуси, возглавляемая неким Игнатовичем, — очень подготовленные ребята из спецназа СССР. Они поехали в Чечню во время войны и воевали на стороне Москвы. Они лазали по скалам, сидели в засадах, наводили страх на сепаратистов. Это была очень сильная, опорная группа. Повоевали и вернулись домой. Приезжают к ним Шеремет и Завадский снимать сюжет для российского телевидения. В этом сюжете было сказано, что вот эти белорусские граждане воюют на стороне чеченских сепаратистов против федеральных войск. Взяли интервью у этого Игнатовича, а потом сказали, что он воевал против русских. Шеремет выкрутился, а Завадского поймали. Начали с мужских разборок: «Зачем же ты нас оболгал?». И убили Завадского. Игнатович получил пожизненное заключение и находится в нашей колонии. Погиб оператор, а этот провокатор Шеремет сидит в Москве и пишет всякие гадости о Беларуси», — заявил Лукашенко.

Белорусская ассоциация журналистов призывает всех неравнодушных зажечь сегодня в полдень свечи в память о Дмитрии Завадском и объявить 10 минут молчания — по минуте за каждый год с момента его исчезновения.

Крыніцы: БелаПАН і “Белорусские новости”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>