2010 09/07
Stefan Fule

Stefan Fule

Пра што камісар ЭЗ размаўляў за зачыненымі дзвярыма з Лукашэнкам, не паведамляецца, але пазьней Штэфан Фюле зрабіў заяву.

Прэзыдэнскія выбары, якія маюць адбыцца ў Беларусі ў хуткім часе, павінны быць праведзеныя з поўным выкананьнем дэмакратычных стандартаў, і ад выкананьня гэтых нормаў будуць шмат у чым залежаць далейшыя стасункі Беларусі й Эўразьвязу, лічыць эўракамісар па пытаньнях пашырэньня ЭЗ і Эўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле, перадае «Інтэрфакс».

«Выбары зьяўляюцца своеасаблівай дэмакратычнай пячаткай на міжнародным пашпарце краіны. Беларусі патрэбная гэтая пячатка, каб паказаць гатоўнасьць да супрацоўніцтва з ЭЗ», – заявіў Штэфан Фюле ў пятніцу на прэс-канфэрэнцыі ў Менску. Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра прэзыдэнскія выбары, якія павінны адбыцца ў Беларусі ў хуткім часе.

Фюле дадаў, што апроч гэтага Эўразьвяз, вызначаючыся ў сваіх намерах па далейшым супрацоўніцтве зь Беларусьсю, будзе весьці маніторынг па такіх пытаньнях, як «палітвязьні, свабода сходаў і свабода прэсы, сьмяротнае пакараньне й рэалізацыя рэкамэндацыяў БДІПЧ АБСЭ». «Прагрэсам на шляху да дэмакратыі будзе зьмена стану справаў па ўсіх гэтых ключавых пазыцыях», – сказаў эўракамісар.

У той жа час Фюле адмовіўся паведаміць журналістам пытаньні, якія былі закранутыя на яго сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Эўракамісар заўважыў, што падчас яго візіту ў Менск «пытаньне палітвязьняў» узнімалася некалькі разоў.

Эўракамісар падкрэсліў, што дадзеная яму магчымасьць сустрэчаў ня толькі з прадстаўнікамі ўлады, але й з амбасадарамі Эўразьвязу, акрэдытаванымі ў Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі апазыцыі й грамадзянскай супольнасці дазволіла яму скласьці аб’ектыўную карціну сытуацыі ў Беларусі.

Напачатку восені на разгляд краінаўЭўразвязу будзе пададзены сумесны часовы плян для структурнага дыялёгу ЭЗ зь Беларусьсю ў сфэры палітыкі й эканомікі. Фюле падкрэсліў, што гэты дакумэнт зьяўляецца спробай стварыць праўныя межы двухбаковых стасункаў Беларусі й Эўразьвязу.

«Гэта будзе палітычны, праграмны дакумэнт, пра стварэньне якога згадвалася ў дамове аб партнэрстве паміж рэспублікай і Эўразьвязам, які быў падпісаны раней, але не ратыфікаваны эўрапейскім бокам з-за стану з правамі й свабодамі грамадзянаў у Беларусі», – сказаў ён.

На думку камісара, у межах палітыкі ЭЗ можна зрабіць больш па разьвіцьці стасункаў зь Беларусьсю, каб рэспубліка магла ў поўнай меры выкарыстоўваць увесь патэнцыял, які даецца ў межах палітыкі «Усходняе партнэрства». Пры гэтым ён падкрэсліў, што разьвіцьцё стасункаў павінна быць заснаванае на такіх фундамэнтальных каштоўнасьцях, як дэмакратыя, правы чалавеку й вяршэнства закону.

«Павінен сказаць, што ў апошні час краіны ЭЗ ня бачуць руху наперад (з боку Беларусі). Калі і ёсьць нейкі рух, дык гэта рух назад», — падкрэсьліў эўракамісар.

Прэс-канфэрэнцыя, Менск

Прэс-канфэрэнцыя, Менск

Эўракамісар выразна адзначыў «ключавыя тэзы» свайго пасланьня:

«Мая першая тэза палягае ў тым, што я веру: мы можам пашырыць і паглыбіць нашы дачыненьні параўнальна зь цяперашнім роўнем. Мая другая тэза — наша супрацоўніцтва павінна грунтавацца на цьвёрдай перакананасьці ў тым, што Эўразьвяз і Беларусь могуць кіравацца агульнымі фундамэнтальнымі каштоўнасьцямі правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. Трэцяя тэза — на грунце гэтых каштоўнасьцяў мы гатовыя падтрымаць пляны Беларусі па падвышэньні эфэктыўнасьці кіраваньня, мадэрнізацыі эканомікі і дывэрсыфікацыі рынкаў і садзейнічаньні паездкам беларускіх грамадзян у Эўразьвяз. І чацьвёртая — мы запрашаем Беларусь да рэформаў, якія б дазволілі Беларусі стаць паўнавартасным удзельнікам „Усходняга партнэрства“, уключаючы і двухбаковы ровень. Карысьць ад гэтага магла б быць велізарная».

(Паведамленьне, рас.)

Евросоюз ожидает от властей Беларуси соблюдения демократических стандартов и проведения свободных выборав

Предстоящие в Беларуси в скором времени президентские выборы должны быть проведены с полным соблюдением демократических стандартов, и от соблюдения этих норм будут во многом зависеть дальнейшие отношения Беларуси и Евросоюза, считает еврокомиссар по вопросам расширения ЕС и Европейской политики добрососедства Штефан Фюле.

“Выборы являются своеобразной демократической печатью на международном паспорте страны. Беларуси нужна эта печать, чтобы показать готовность к сотрудничеству с ЕС”, – заявил Ш.Фюле в пятницу на пресс-конференции в Минске. Он уточнил, что речь идет о президентских выборах, которые должны состояться в Беларуси в скором времени.

Ш.Фюле добавил, что помимо этого Евросоюз, определяясь в своих намерениях по дальнейшему сотрудничеству с Беларусью, будет вести мониторинг по таким вопросам, как “политзаключенные, свобода собраний и свобода прессы, смертная казнь и реализация рекомендаций БДИПЧ ОБСЕ”. “Прогрессом на пути к демократии будет изменение состояния дел по всем этим ключевым позициям”, – сказал еврокомиссар.

Ш.Фюле отметил, что удовлетворен итогами своей встречи с президентом Беларуси Александром Лукашенко.

“Разговор с Лукашенко был открытым и откровенным даже и после того, как нас покинули журналисты, и разговор перешел в закрытый режим. Для меня это было очень интересно”, – подчеркнул еврокомиссар. В то же время он отказался сообщить журналистам вопросы, которые были затронуты на этой встрече.

В то же время Ш.Фюле заметил, что в ходе его визита в Минск “вопрос политзаключенных” поднимался несколько раз.

Он заметил, что его приезд в Беларусь никоим образом не связан с проблемными моментами, которые отмечались в последнее время в белорусско-российских отношениях. “Это не ответ на ухудшение отношений Минска и Москвы, которое мы видели в недавнем времени. Москва и ЕС предлагают Беларуси разный товар, и не вижу противоречий в отношениях Беларуси и Евросоюза с одной стороны, и Беларуси и России – с другой. Я хочу, чтобы эти отношения развивались независимо, и мы будем делать для этого все возможное”, – сказал Ш.Фюле.

Еврокомиссар подчеркнул, что предоставленная ему возможность встреч не только с представителями власти, но и с послами Евросоюза, аккредитованными в Беларуси, а также с представителями оппозиции и гражданского общества позволила ему составить объективную картину ситуации в Беларуси.

По мнению комиссара, в рамках политики ЕС можно сделать больше по развитию отношений с Беларусью, чтобы республика могла в полной мере использовать весь потенциал, предоставляемый в рамках политики «Восточное партнерство». При этом он подчеркнул, что развитие отношений должно быть основано на таких фундаментальных ценностях, как демократия, права человека и верховенство закона.

«Должен сказать, что в последнее время страны ЕС не видят движения вперед (со стороны Беларуси). Если и есть какое-то движение, то это движение назад», — подчеркнул еврокомиссар.

Еврокомиссар отчётливо определил «ключевые тезисы» своего послания:

«Мой первый тезис заключается в том, что я верю: мы можем расширить и углубить наши отношения относительно сегодняшнего уровня. Мой второй тезис  — наше сотрудничество должно основываться на твёрдой уверенности в том, что Эвросоюз и Беларусь могут руководствоваться общими фундаментальными ценностями прав чаловека, демократии и верховенства права. Третий тезис — на основе этих ценностей мы готовы поддержать планы Беларуси по повышению эфективности управления, модернизации экономики, диверсификации рынков и содействию паездкам беларуских граждан в Евросоюз. И четвёртый  — мы приглашаем Беларусь к реформам, которые б позволили Беларуси стать полноценным участником „Восточного партнёрства“, выключая и двухсторонний уровень. Польза от этого могла бы быть огромная».

Паводле Інтэрфакс і Радыё Свабода
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>