2008 14/11

Нямецкая Служба Акадэмічных абменаў ДААДНямецкая Служба Акадэмічных абменаў ДААД прызначае стыпэндыі для беларусаў на пасьлядыплёмную адукацыю ў гуманітарных, сацыяльных і грамадзкіх навуках, абарону дысэртацыі і навуковыя стажыроўкі ў нямецкіх ВНУ. Стыпэндыі выдзяляюцца максымум на два гады для пасьлядыплёмнай адукацыі і на тры – для напісаньня і абароны дысэртацыі.

Усе прэтэндэнты мусяць быць асьпірантамі 1-га ці 2-га курса, у асобных выпадках могуць быць дапушчаныя асобы, якія маюць дыплём спэцыяліста (па сканчэньні 5-цігадовага навучаньня).

У конкурсе навуковых стажыровак могуць удзельнічаць маладыя кандыдаты навук, якія жадаюць асвойваць новыя накірункі ў навуцы і выкладаньні і зацікаўленыя ў падтрымцы пастаянных кантактаў зь нямецкімі вучонымі. Наяўнасьць запрашэньня зь нямецкага боку абавязковая.

Падрабязная інфармацыя http://www.daad-ic-minsk.by/rus/5_1_15.php

Апошні тэрмін падачы аплікацый – 30 лістапада 2008 г.

Паводле інфармацыйнага партала adukacyja.info

Ales` Leta,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>