2010 15/07

12 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомелю слухалася справа па скарзе гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Поплаўнага й Леаніда Судаленкі супраць рашэньня гарвыканкаму, забараніўшага правесьці 1 чэрвеня бягучага году ў Сусьветны дзень абароны дзяцей больш 30 пікетаў у найбольш шматлюдных месцах абласнога цэнтру.

Намесьнік старшыні суду, судзьдзя Сяргей Шыцікаў пагадзіўся з довадамі прадстаўніка гарвыканкаму Ірыны Раманюк аб тым, што перад тым як правесьці пікеты, грамадзянскія актывісты абавязаныя былі скласьці адплатныя дамовы зь міліцыяй на ахову правапарадку, хуткай дапамогаю на аказаньне мэдычных паслугаў і спэцустановаю па санітарнай ачыстцы гораду аб уборцы тэрыторыі пасьля правядзеньня пікетаў.

На пытаньне Анатоля Поплаўнага аб тым, якім чынам, напрыклад, беспрацоўны можа аплаціць дадзеныя паслугі, прадстаўнік гарадзкой улады адказала вельмі ўнікліва – маўляў, гэта ягоная праблемы. Няма грошай – значыцца, няма й права!

Не змагла Ірына Раманюк нічога адказаць і на пытаньне Леаніда Судаленкі, які праўстаўляў у судзе правы й законныя інтэрасы ўсіх іншых заяўнікоў:

– Якім чынам у нашым паўмільённым горадзе магчыма правесьці, напрыклад, дэманстрацыю, якая прадугледжвае шэсьце групы людзей па вуліцы, у то час, як улада ўсталявала адно адзінае месца для любых масавых мэрапрыемстваў – пляцоўку перад ДК “Віпра”? – запытвае праваабаронца.

Суд таксама адмовіў праваабаронцам паставіць ва ўстаноўленым парадку пытаньне аб прызнаньні неканстытуцыйным рашэньня Гомельскага гарвыканкаму, якое вызначае адзінае месца ў горадзе для правядзеньня любых мірных сходаў грамадзянаў і ўскладае на арганізатараў абавязкі па падпісаньні аплачваемых дамоваў з адмысловымі гарадзкімі службамі.

На працягу найбліжэйшых 10 дзён праваабаронцы маюць намер абскардзіць судовае рашэньне ў Гомельскім абласным судзе.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельский горисполком: нет денег – нет и права

12 июля в суде Центрального района Гомеля слушалось дело по жалобе гомельских правозащитников Анатолия Поплавного и Леонида Судаленко против решения горисполкома, запретившего провести 1 июня текущего года во Всемирный день защиты детей более 30 пикетов в наиболее многолюдных местах областного центра.

Заместитель председателя суда, судья Сергей Шитиков согласился с доводами представителя горисполкома Ирины Романюк о том, что перед тем как провести пикеты, гражданские активисты обязаны были заключить возмездные договоры с милицией на охрану правопорядка, скорой помощью на оказание медицинских услуг и спецпредприятием по санитарной очистке города об уборке территории после проведения пикетов.

На вопрос Анатолия Поплавного о том, каким образом, например, безработный может оплатить данные услуги, представитель городской власти ответила весьма уклончиво – мол, это его проблемы. Нет денег – значит, нет и права!

Не смогла Ирина Романюк ничего ответить и на вопрос Леонида Судаленко, представлявшего в суде права и законные интересы всех других заявителей:

– Каким образом в нашем полумиллионом городе возможно провести например демонстрацию, предполагающую шествие группы людей по улице, в то время, как власть установила одно единственное место для любых массовых мероприятий – площадку перед ДК «Випра»? – вопрошает правозащитник.

Суд также отказал правозащитникам поставить в установленном порядке вопрос о признании неконституционным решения Гомельского горисполкома, устанавливающего единственное место в городе для проведения любых мирных собраний граждан и возложения на организаторов обязанностей по заключению оплачиваемых договоров со специальными городскими службами.

В течение ближайших 10 дней правозащитники намерены обжаловать судебное решение в Гомельском областном суде.

Паводле spring96.org,
падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>