2010 15/07
Круглы Стол

Круглы Стол, Менск

Улады Беларусі павінны прывесьці дыфамацыйныя артыкулы Крымінальнага кодэксу ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды прэсы й свабоды выказваньняў. Такі заклік з боку праваабаронцаў прагучаў сёньня на круглым стале “Сытуацыя ў мэдыяпрасторы Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі: рэаліі й пэрспэктывы”.

Вядомыя беларускія журналісты, праваабаронцы й палітыкі зьбіраліся, каб дамовіцца пра выпрацоўку агульнай стратэгіі ўзаемадзеяньня падчас выбараў.

Характарызыючы ролю СМІ падчас выбарчых кампаніяў, старшыня БАЖу Жана Літвіна адзначыла, што ў такой сытуацыі масмэдыі павінны прадстаўляць людзям рознабаковую інфармацыю. Аднак, палітыка ўладаў перашкаджае журналістам выконваць свае абавязкі: недзяржаўныя выданьні пазбаўляюцца магчымасьці распаўсюду праз шапікі, ускладняецца доступ журналістаў да інфармацыі, уводзяцца жорсткія ўмовы акрэдытацыі СМІ. Лідар БАЖу падкрэсліла, што ў недзяржаўных СМІ папросту не хапае сілаў і рэсурсаў.

Кіраўнік БХК Алег Гулак падчас свайго выступу заявіў, што праз абмежаваньне свабоды слова, рэпрэсыўныя мэханізмы ўлады ствараюць такую атмасфэру ў грамадзтве, пры якой страшна быць незалежным і актыўным. І як адну з апошніх перашкодаў у правядзеньні свабодных выбараў праваабаронца адзначыў прэзыдэнцкі ўказ № 60.

У працяг тэмы прадстаўнік ПЦ “Вясна” Сяржук Сыс нагадаў прысутным пра выкарыстаньне дыфамацыйных артыкулаў і законаў, што актывізуецца напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі.

“Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымінальную адказнасьць за абразу й паклёп у адносінах да прэзыдэнта, прадстаўнікоў улады, судзьдзяў, за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Гэта так званыя дыфамацыйныя артыкулы. Указаныя артыкулы неаднаразова ўжываліся на практыцы. І часам даволі эфэктыўна. Зразумела, гэта непакоіць нас зараз, перад выбарамі”, – зазначыў праваабаронца.

Толькі за апошні час па такіх артыкулах были ўзбуджаны справы супраць грамадзкага актывіста з Астраўца, Івана Крука, выдаўца незалежнага бюлетэня “Бойкі Клецак”, Сяргея Панамарова. Абразу й паклёп пракуратура ўгледзела у камэнтарах да артыкулаў на сайце charter97.org, супраць якога таксама ўзбуджана крымінальная справа.

Праваабаронцы ўжо неаднаразова казалі пра тое, што артыкулы Крымінальнага кодэксу РБ – 367 “Паклёп у дачыненьні да Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”, 368 “Зьнявага Прэзыдэнта РБ”, 369 “Зьнявага прадстаўніка ўлады”, 369-1 “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь” – і практыка іхнага прымяненьня супярэчуць палажэньням пункта 1 Артыкулу 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Выкарыстаньне дзяржавай у якасьці мэханізму для рэпрэсыяў дыфамацыйных артыкулаў насамрэч служыць не захаваньню законнасьці ў грамадзтве альбо абароне гонару й годнасьці службоўцаў, а садзейнічае ў зьнішчэньні й падаўленьні незалежнага друку, канстатуюць праваабаронцы.

Падчас свайго выступу Сяржук Сыс таксама ўзгадаў Закон «Аб процідзеяньні экстрэмізму», прыняты ў 2007 годзе:

“На думку праваабаронцаў, гэты закон аказвае досыць негатыўны ўплыў на сытуацыю з свабодай слова ў Беларусі. Бо само вызначэньне тэрмінаў «экстрэмізм», «экстрэмісцкая дзейнасьць» у гэтым законе досыць туманнае й размытае, што дазваляе злоўжываць ім на практыцы. Спэцслужбы пасьпелі ўжо ініцыяваць ўзбуджэньне некалькіх судовых працэсаў супраць друкаваных выданьняў з прымяненьнем закону «Аб процідзеяньні экстрэмізму». Пад ціскам грамадзкасьці гэтыя працэсы былі спыненыя”.

Нагадаем, што ў верасьні 2008 г. суд Іўеўскага раёну прызнаў жнівеньскі нумар “Свабоды” (№ 127) экстрэміcцкім, справа была распачатая на падставе заявы начальніка УКДБ па Гродзенскай вобласьці. А ў лютым 2009 г. нумар 7-8 за 2008 год часопісу ARHE быў прызнаны экстрэмісцкім судом у Брэсьце.

Праваабаронцы заяўляюць, што кожная спроба грубага ціску на незалежныя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку і крымінальны перасьлед па паклёпніцкіх артыкулах, будзе імі расцэньвацца ў кантэксьце палітычнага перасьледу й як ціск на журналістаў падчас падрыхтоўкі й правядзеньня выбарчай кампаніі. Перасьлед незалежных СМІ у гэты час можна трактаваць як частку перадвыбарнай стратэгіі ўлады.

Толькі больш шчыльная кансалідацыя намаганьняў у абароне дэмакратычнай мэдыяпрасторы можа у нейкай ступені абараніць свабоду слова й права грамадзтва на аб’ектыўную й ўсебаковую інфармацыю. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі разьлічваюць і на сумесную працу зььміжнароднымі партнэрамі ў сфэры абароны свободы слова й незалежных СМІ. Таксама дзейснай у такіх умовах праваабаронцы бачуць своечасовую й высокапрафэсыйную дапамогу ахвярам крымінальнага й адміністратыўнага перасьледу.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Власти Беларуси должны привести дифамационные статьи Криминального кодекса в соответствие с международными стандартами в области свободы прессы и свободы высказываний. Такой призыв со стороны правозащитников прозвучал сегодня на круглом столе “Ситуация в медиапространстве Беларуси накануне президентской компании: реалии и перспективы”. Известные беларуские журналисты, правозащитники и политики собирались, чтобы договориться о выработке общей стратегии взаимодействия во время выборов.

Характеризуя роль СМИ во время избирательных компаний, председатель БАЖ Жанна Литвина отметила, что в такой ситуации масмедиа должны представлять людям разностороннюю информацию. Однако политика властей препятствует журналистам исполнять свои обязанности: негосударственные издания лишаются возможности распространения через киоски, усложняется доступ журналистов к информации, вводятся жестокие условия аккредитации СМИ. Лидер БАЖ подчеркнула, что у негосударственных СМИ просто не хватает сил и ресурсов.

Руководитель БХК Олег Гулак во время своего выступления заявил, что через ограничение свободы слова, репрессивные механизмы власти создают такую атмосферу в обществе, при которой страшно быть независимым и активным. И как одну из последних преград в проведении свободных выборов правозащитник отметил президентский указ № 60.

В продолжение темы представитель ПЦ “Весна” Сергей Сыс напомнил присутствующим про использование дифомационных статей и законов, что активизируется накануне президентской компании.

“Криминальный кодекс Республики Беларусь предусматривает криминальную ответственность за оскорбление и клевету в отношении президента, представителей власти, судей, за дискредитацию Республики Беларусь. Это так называемые дифомационные статьи. Указанные статьи неоднократно применялись на практике. И иногда довольно эффективно. Понятно, это беспокоит нас сейчас, перед выборами”, – отметил правозащитник.

Только за последнее время по таким статьям были возбуждены дела против общественного активиста из Островца, Ивана Крюка, издателя независимого бюллетеня “Бойкий Клецк”, Сергея Пономарёва. Поклёп и клевету прокуратура усмотрела в комментариях к статье на сайте charter97.org, против которого тоже возбуждено уголовное дело.

Правозащитники уже неоднократно произносили про то, что статьи Криминального кодекса РБ – 367 “Клевета в отношении Президента Республики Беларусь”, 368 “Унижение Президента РБ”, 369 “Унижение представителя власти”, 369-1 “Дискредитация Республики Беларусь” – и практика их применения противоречат положениям пункта 1 Статьи 19 Международного пакта о гражданских и политических правах. Использование государством в качества механизма репрессий дифомационных статей на самом деле служит не сохранению законности в обществе либо защите чести и достоинства чиновников, а содействует уничтожению и подавлению независимой печати, констатируют правозащитники.

Во время своего выступления Серж Сыс тоже припомнил Закон “О противодействии экстремизму”, принятый в 2007 году:

“По мнению правозащитников, этот закон оказывает достаточно негативное влияние на ситуацию со свободой слова в Беларуси. Ведь само определение терминов “экстремизм”, “экстремистская деятельность” в этом законе достаточно туманное и размытое, что позволяет злоупотреблять им на практике. Спецслужбы успели уже инициировать возбуждение нескольких судебных процессов против печатных изданий с применением закона “О противодействии экстремизма”. Под давлением общественности эти процессы были остановлены”.

Напомним, что в сентябре 2008 г. суд Ивьевского района признал августовский номер “Свободы” (№ 127) экстремистским, справа была предпринятая на основании заявления начальника УКГБ по Гродненской области. А в феврале 2009 г. номер 7-8 за 2008 год журнала ARHE был признан экстремистским судом в Бресте.

Правозащитники заявляют, что каждая попытка грубого давления на независимые средства массовой информации, в том числе и криминальное преследование по клеветническим статьям, будет ими расцениваться в контексте политического преследования и как давление на журналистов во время подготовки и проведения избирательной компании. Преследование независимых СМИ в это время можно рассматривать как часть предвыборной стратегии власти.

Только более тесная консолидация усилий по защите демократического медиапространства может в какой-то степени защитить свободу слова и право общество на объективную и всестороннюю информацию. Представители правозащитного сообщества Беларуси рассчитывают и на совместную работу с международными партнёрами в сфере защиты свободы слова и независимых СМИ. Также действенной в таких условиях правозащитники видят своевременную и высокопрофессиональную помощь жертвам криминального и административного преследования.

Паводле spring96.org,
падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “Праваабаронцы – супраць дыфамацыйных артыкулаў у Крымінальным кодэксe”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>