Не забірай жыцьцё!
2008 13/11

КПЧ ААН, ЖэнэваЯк стала вядомым рэдакцыі Праўнага Парталу з першакрыніцы на сайце odsgomel.org зьявіўся матэрыял пра скаргу, адасланую з Гомеля ў Жэнэву, у якой размова ідзе пра ўціск права на свабоду распаўсюду інфармацыі …

Рэгіянальная інфакрыніца паведамляе, што актывістка дэмсілаў Марыя Тульжэнкова ня згодная з высновамі беларускіх судоў, якія прыцягнулі яе да адміністратыўнай адказнасьці, аштрафавалі на суму 350 тысячаў рублёў за распаўсюд улётак.

У сакавіку, напярэдадні Дня Волі дзяўчына распаўсюджвала ў горадзе ўлёткі, што заклікалі грамадзянаў прыняць удзел у сьвяткаваньні 90-х угодкаў утварэньня БНР (Беларускай Народнай Рэспублікі – што ў сучаснай гісторыі раўназначна пачатку дзяржаўнай незалежнасьці цяперашняе Беларусі). Яна адразу ж была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі, якія высунулі ёй абвінавачваньне ў парушэньні ўстаноўленага парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства.

Прайдзя ўсе нутраныя сродкі праўнай абароны, улічваючы й Вярхоўны суд, Марыя Тульжэнкова паскардзілася ў ААН.
Маладая дзяўчына ўпэўнена ў тым, што і супрацоўнікі міліцыі й суд не зьдзейсьнілі аніякіх спробаў для ўстанаўленьня прычынаў таго, чаму абмежаваньне права на распаўсюд інфармацыі ў ейным выпадку можа зьяўляцца неабходным для дасягненьня адной з устаноўленых стандартам законных мэтаў, па сэнсу артыкула 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

– У адсутнасьць якога-небудзь абаснаванага тлумачэньня, што апраўдала бы высновы супрацоўнікаў міліцыі й суда, лічу, што прыцягненьне мяне да адміністратыўнай адказнасьці за распаўсюд улётак аб будучым мірным сходзе грамадзянаў не зьяўляецца неабходным для інтарэсаў нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны нораваў, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў – піша ў ААН маладзёвая актывістка.

Нагадаем, што ў адпаведнасьці зь Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (артыкул 19) прызнаецца права кожнага на свабоду распаўсюду інфармацыі. Карыстаньне гэтым правам накладае асаблівыя абавязкі й асаблівую адказнасьць, і як сьлед зьвязанае зь некаторымі абмежаваньнямі, якія павінны быць устаноўлены Законам і зьяўляюцца неабходнымі для павагі правоў і рэпутацыі іншых асобаў, для аховы дзяржаўнай бясьпекі, грамадзкага парадку, здароўя ці нораваў насельніцтва.

Пусть рассудит Женева (рус.)

Как стало известно редакции сайта odsgomel.org из Гомеля в Женеву направлена жалоба о подавлении права на свободу распространения информации. Активистка демсил Мария Тульженкова не согласна с выводами белорусских судов, которые привлекли ее к административной ответственности на сумму 350000 тысяч рублей за распространение листовок.

В марте, накануне Дня Воли девушка распространяла в городе листовки, призывающие граждан принять участие в празднике оппозиции. Она тут же была задержана сотрудниками милиции, которые предъявили обвинение в нарушении установленного порядка организации и проведения массового мероприятия.

Пройдя все внутренние средства правовой защиты, включая Верховный суд Мария Тульженкова пожаловалась в ООН.
Молодая девушка уверена, что и сотрудники милиции и суд не предприняли никаких попыток для установления причин, почему ограничение права на распространение информации в ее случае может являться необходимым для достижения одной из законной цели, по смыслу статьи 19 Международного пакта о гражданских и политических правах.

– В отсутствие какого-либо обоснованного разъяснения, оправдывающего выводы сотрудника милиции и суда, считаю, что привлечение меня к административной ответственности за распространение листовок о предстоящем мирном собрании граждан не являлось необходимым в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц – пишет в ООН молодежная активистка.

Напомним, что в соответствии с Международным пактом о гражданских и политических правах (статья 19) признается право каждого на свободу распространения информации. Пользование этим правом налагает особые обязанности и особую ответственность, и следовательно сопряжено с некоторыми ограничениями, которые должны быть установлены Законом и являться необходимыми для уважения прав и репутации других лиц, для охраны государственной безопасности, общественного порядка, здоровья или нравственности населения.

Паводле паведамленьня першакрыніцы,
з матэрыялаў партнэраў.

Пераклад і дапрацоўка:
Алесь Лета,
Licviny-INFA.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>