2010 17/07
Васіль Палякоў, Гомель

Васіль Палякоў, Гомель

На адной з сустрэчаў беларускіх праваабаронцаў паўстала дыскусыя з нагоды мэтазгоднасьці падачы індывідуальных скаргаў у Камітэт ААН па правах чалавеку, падчас якой вызначылася два асноўных падыходы – пэсымістычны й аптымістычны. Не адмаўляючы карысьці выкарыстаньня дадзенага мэханізму праваабароны цалкам, пэсымісты аргумэнтавалі сваю пазыцыю тым, што магчымасьці Камітэта вельмі абмежаваныя, справы разглядаюцца доўга, да таго ж урад Беларусі лічыць прынятыя рашэньні не абавязковымі для выкананьня.

Адпаведна, няма неабходнасьці шырока зьвяртацца да падачы скаргаў у Камітэт ААН па правах чалавеку й выкарыстаць дадзены мэханізм толькі ў выключных выпадках.

Прыхільнікі аптымістычнага падыходу зыходзілі з таго, што зварот у Міжнародную інстанцыю стварае дадатковыя стымулы для працы грамадзкіх актывістаў, для якіх сам факт прызнаньня Камітэтам парушэньня іхнага права дае дадатны эмацыйны зарад, а эфэкт перамогі распаўсюджваецца й на іншую дзейнасьць. Акрамя таго, падачы скаргі папярэднічае вялікая падрыхтоўчая праца, у якой задзейнічаныя й праваабаронцы, і грамадзкія актывісты, і дзяржаўныя ворганы, і суды, што ўжо само па сабе вельмі важна для актуалізацыі праблемы правоў чалавеку, стварэньня глебы для зьмены сытуацыі ў далейшым.

У сувязі з гэтым хацелася б больш падрабязна спыніцца на дзейнасьці, якая папярэднічае падачы скаргі ў ААН-аўскі Камітэт, якая, нажаль, не заўсёды бачная іншаму назіральніку, але значнасьць якой складана пераацаніць.

Сапраўды, падрыхтоўка і падача скаргі – гэта заключны этап досыць складанага шляху па ўзнаўленьні парушанага права. Азначэньне звароту ў Камітэт ААН у якасьці аднаго з этапаў праваабароны ўжо першапачаткова патрабуе цалкам іншага падыходу да працы, а таксама ейнай сплянаванасьці й сыстэмнасьці.

Па-першае, сутыкнуўшысь з пэўнай справай, праваабаронца ацэньвае ейныя пэрспэктывы ў міжнародных інстанцыях і, адпаведна, вызначае нормы міжнароднага права, у першую чаргу Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, парушэньне якіх можа быць зафіксаванае.

Па-другое, падобны аналіз прымушае ўжо на пачатковым этапе перакладаць зносіны з нацыянальнымі судовымі й дзяржаўнымі ворганамі на мову міжнароднага права.

Па-трэцяе, аргумэнтацыя, заснаваная на нормах міжнароднага права, значна ўзмацняе пазыцыі заяўніка, бо на гэтым фоне нацыянальнае заканадаўства, да якога апэлюе процілеглы бок у асобе тых альбо іншых дзяржаўных ворганаў, выглядае больш чым сьціпла.

І, нарэшце, нельга забываць аб тым, што праца з міжнародным правам у нацыянальных судах робіць відавочным для ўсіх удзельнікаў працэсу недасканаласьць тых нарматыўна-праўных актаў, якія рэглямэнтуюць рэалізацыю таго альбо іншага права, ствараючы пры гэтым не дадатковыя магчымасьці, а хутчэй перашкоды, часта непераадольныя.

Гэта, вядома, не азначае, што вынік судовага разгляду пры такім падыходзе будзе ў карысьць заяўніка. Пакуль практыка такая, што аднавіць у нацыянальных судах любое з парушаных палітычных, і нават большасьці грамадзянскіх правоў, папросту немагчыма.

Але нельга адмаўляць той факт, што ствараецца новая сытуацыя пры прыняцьці судовых рашэньняў, новая практыка, пры якой судзьдзі вымушаныя ігнараваць нормы міжнароднага права, ня маючы пры гэтым магчымасьці іх аспрэчыць. Іншымі словамі, прадстаўнікам судовай сыстэмы прыходзіцца “пераскокваць” праз міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі ў галіне правоў чалавеку, аб існаваньні якіх яны зусім нядаўна, верагодней за усё, ня чулі, і спасылацца на артыкулы нацыянальных законаў ды падзаконных актаў, што зусім не вытрымліваюць крытыкі.

Калі зьвярнуцца да прыкладаў, то ў першую чаргу можна ўзгадаць справы, датычныя права на свабоду мірных сходаў. Калі, напрыклад, Гомельскі гарвыканкам забараняе правядзеньне заяўленага пікету, дык з пункту гледжаньня дзейснага Закону “Аб масавых мэрапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” праблемы, здавалася б, і не йснуе. Гарвыканкам мае права забараняць масавыя мэрапрыемствы, можа вызначаць пералік месцаў, адведзеных для іхнага правядзеньня, вызначаць умовы аплаты выдаткаў, парадак узгадненьня з гарадзкімі службамі й гэтак далей. У такой сытуацыі, здавалася б, зварот у суд ня мае практычнага сэнсу, бо гарвыканкам усе прэтэнзыі лёгка зможа “адбіць” спасылкамі на нормы дзейснага заканадаўства, асабліва ўлічваючы іхную сэнсоўную размытасьць і неадназначнасьць.

Але цалкам па-іншаму будуць ісьці справы, калі зьвярнуцца ў дадзенай сытуацыі да міжнародных стандартаў правоў чалавеку. Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах ня толькі вызначае права на свабоду мірных сходаў, але й акрэсьлівае межы ўсіх магчымых абмежаваньняў дадзенага права.

Адказаць на пытаньне, якую пагрозу дзяржаўнай альбо грамадзкай бясьпецы, а таксама ахове здароўя, правам і свабодам іншых асобаў можа ўяўляць грамадзянін падчас правядзеньня пікету супраць адмены ільготаў, ня проста складана, а адназначна не магчыма. Таму й выходзяць з гомельскіх судовых інстанцыяў рашэньні, якія складаюцца з двух няўзгодненых частак.

Першая ўтрымлівае палажэньні скаргі заяўніка з важкай аргумэнтацыяй, заснаванай на міжнародным праве правоў чалавеку, а другая – адарваная ад яе канстатацыя нібы адбыўшагася парушэньня Закону “Аб масавых мэрапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. А гэта й ёсць тая фактычная сытуацыя, калі судзьдзі, вывучаючы довады заяўніка, рыхтуюць сябе да працы ў некалькі іншай сыстэме каардынатаў, заснаванай на павазе правоў чалавеку, і фармуюць для сябе кірунак, па якім трэба рухацца ў найбліжэйшае пэрспэктыве.

*
*
(Паведамленьне, рас.)


Международные механизмы защиты прав человека как фактор национальной правоприменительной практики

На одной из встреч белорусских правозащитников возникла дискуссия по поводу целесообразности подачи индивидуальных жалоб в Комитет ООН по правам человека, в ходе которой определилось два основных подхода – пессимистический и оптимистический. Не отрицая полезности использования данного механизма правозащиты в целом, пессимисты аргументировали свою позицию тем, что возможности Комитета крайне ограничены, дела рассматриваются долго, к тому же правительство Беларуси считает принятые решения не обязательными для исполнения. Соответственно, нет необходимости широко прибегать к подаче жалоб в Комитет ООН по правам человека и использовать данный механизм только в исключительных случаях.

Сторонники оптимистического подхода исходили из того, что обращение в Международную инстанцию создает дополнительные стимулы для работы общественных активистов, для которых сам факт признания Комитетом нарушения их права дает положительный эмоциональный заряд, а эффект победы распространяется и на другую деятельность. Кроме того, подаче жалобы предшествует большая подготовительная работа, в которой задействованы и правозащитники, и общественные активисты, и государственные органы, и суды, что уже само по себе очень важно для актуализации проблемы прав человека, создания почвы для изменения ситуации в дальнейшем.

В связи с этим хотелось бы более подробно остановиться на деятельности, которая предшествует подаче жалобы в ООН-овский Комитет, которая, к сожалению, не всегда видна стороннему наблюдателю, но значение которой сложно переоценить.

Действительно, подготовка и подача жалобы – это заключительный этап достаточно сложного пути по восстановлению нарушенного права.

Определение обращения в Комитет ООН в качестве одного из этапов правозащиты уже изначально требует совершенно иного подхода к работе, а также ее спланированности и системности.

Во-первых, столкнувшись с конкретным делом, правозащитник оценивает его перспективы в международных инстанциях и, соответственно, определяет нормы международного права, в первую очередь Международного пакта о гражданских и политических правах, нарушение которых может быть зафиксировано.

Во-вторых, подобный анализ заставляет уже на начальном этапе переводить общение с национальными судебными и государственными органами на язык международного права.

В-третьих, аргументация, основанная на нормах международного права, значительно усиливает позиции заявителя, так как на этом фоне национальное законодательство, к которому апеллирует противоположная сторона в лице тех или иных государственных органов, выглядит более чем скромно.

И, наконец, нельзя забывать о том, что работа с международным правом в национальных судах делает очевидным для всех участников процесса несовершенство и угловатость тех нормативно-правовых актов, которые регламентируют реализацию того или иного права, создавая при этом не дополнительные возможности, а скорее препятствия, часто непреодолимые.

Это, конечно, не означает, что исход судебного разбирательства при таком подходе будет в пользу заявителя. Пока практика такова, что восстановить в национальных судах любое из нарушенных политических, и даже большинства гражданских прав, попросту невозможно.

Но нельзя отрицать тот факт, что создается новая ситуация при принятии судебных решений, новая практика, при которой судьи вынуждены игнорировать нормы международного права, не имея при этом возможности их опровергнуть. Иными словами, представителям судебной системы приходится «перепрыгивать» через международные обязательства Беларуси в области прав человека, о существовании которых они совсем недавно, вероятнее всего, не слышали, и ссылаться на не выдерживающие критики статьи национальных законов и подзаконных актов.

Если обратится к примерам, то в первую очередь можно вспомнить дела, касающиеся права на свободу мирных собраний. Когда, например, Гомельский горисполком запрещает проведение заявленного пикета, то с точки зрения действующего Закона «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» проблемы, казалось бы, и не существует. Горисполком имеет право запрещать массовые мероприятия, может устанавливать перечень мест, отведенных для их проведения, определять условия оплаты расходов, порядок согласования с городскими службами и так далее.

В такой ситуации, казалось бы, обращение в суд не имеет практического смысла, так как горисполком все претензии легко сможет «отбить» ссылками на нормы действующего законодательства, особенно учитывая их смысловую размытость и неоднозначность.

Но совершенно по-иному будут обстоять дела, если обратиться в данной ситуации к международным стандартам прав человека. Международный пакт о гражданских и политических правах не только устанавливает право на свободу мирных собраний, но и очерчивает пределы всех возможных ограничений данного права.

Ответить на вопрос какую угрозу государственной или общественной безопасности, а также охране здоровья, правам и свободам других лиц может представлять гражданин во время проведения пикета против отмены льгот, не просто сложно, а однозначно не возможно. Поэтому и выходят из гомельских судебных инстанций решения, состоящие из двух несогласованных частей. Первая содержит положения жалобы заявителя с веской аргументацией, основанной на международном праве прав человека, а вторая – оторванная от нее констатация якобы имеющего место нарушения Закона «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь». А это и есть та фактическая ситуация, когда судьи, изучая доводы заявителя, готовят себя к работе в несколько иной системе координат, основанной на уважении прав человека, и формируют для себя направление, по которому надо двигаться в ближайшей перспективе.

Васіль Палякоў (Гомель).

Матэрыял падрыхтаваў

Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>