2008 11/11

Уладзімер Кацора (Гомель)Гомельскі актывіст дэмакратычных сіл Уладзімір Кацора атрымаў адказы з Міністэрства замежных спраў, Міністэрства юстыцыі і Канстытуцыйнага суда Беларусі на сваю адозву ў сувязі з закрыццём грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы”.

Адозву ў названыя інстанцыі У.Кацора накіраваў у кастрычніку гэтага года. У ёй зазначана, што аб’яднанне было ліквідавана на падставе рашэння Гомельскага абласнога суда ў 2003 годзе. Праз тры гады Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што арганізацыя ліквідавана незаконна, з парушэннем права на свабоду асацыяцый, і падлягае аднаўленню.

Паколькі дзейнасць аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы” так і не была адноўлена, У.Кацора, як адзін з яго заснавальнікаў, звярнуўся да ўладаў з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Судаленка, усе тры адказы на адозву — адмоўныя. У прыватнасці, у лісце за подпісам першага намесніка міністра замежных спраў Ігара Петрышэнкі гаворыцца:

– “Меркаванні камітэта па правах чалавека маюць рэкамендацыйны характар, і факультатыўны пратакол не накладвае абавязацельстваў па выкананні рэкамендацый камітэта”.

Пры гэтым чыноўнік зазначае, што “гарантаванае Канстытуцыяй права на зварот у міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў парушана не было”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)
Кацора спрабуе аднавіць “Грамадзянскія ініцыятывы”

Гомельскі актывіст дэмакратычных сіл Уладзімір Кацора атрымаў адказы з Міністэрства замежных спраў, Міністэрства юстыцыі і Канстытуцыйнага суда Беларусі на сваю адозву ў сувязі з закрыццём грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы”.

Адозву ў названыя інстанцыі У.Кацора накіраваў у кастрычніку гэтага года. У ёй зазначана, што аб’яднанне было ліквідавана на падставе рашэння Гомельскага абласнога суда ў 2003 годзе. Праз тры гады Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што арганізацыя ліквідавана незаконна, з парушэннем права на свабоду асацыяцый, і падлягае аднаўленню.

Паколькі дзейнасць аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы” так і не была адноўлена, У.Кацора, як адзін з яго заснавальнікаў, звярнуўся да ўладаў з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Судаленка, усе тры адказы на адозву — адмоўныя. У прыватнасці, у лісце за подпісам першага намесніка міністра замежных спраў Ігара Петрышэнкі гаворыцца:

– “Меркаванні камітэта па правах чалавека маюць рэкамендацыйны характар, і факультатыўны пратакол не накладвае абавязацельстваў па выкананні рэкамендацый камітэта”.

Пры гэтым чыноўнік зазначае, што “гарантаванае Канстытуцыяй права на зварот у міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў парушана не было”.

Паводле odsgomel.org

Алесь Лета,
Liocviny-INFA,
Жодзіна.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>