2010 30/07
Ales Ramanovich, Pinsk

Алесь Рамановіч, Пінск

Судовае паседжаньне па адміністратыўнае справе сябра партыі БНФ і актывіста Руху “За свабоду” Алеся Рамановіча адкладзена на 10 жніўня (пачатак – а 10-ай гадзіне). Учора, 29 ліпеня, Суд Пінскага раёну й гораду Пінску пачаў новы разгляд справы – пасьля таго, як Брэсцкі абласны суд адмяніў ранейшае судовае рашэньне й накіраваў справу іншаму судзьдзі. (далей – правапіс першакрыніцы)

Перанос разгляду справы звязаны з тым, што ўчора ў суд не з’явіліся следчы і ўчастковы, якія выступаюць у якасці сведак, а таксама сведка з боку Алеся Рамановіча.

Нагадаем, што 16 чэрвеня гарадскі суд пакараў грамадскага актывіста штрафам у 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў) за “незаконны выраб друкаванай прадукцыі”. Алесь Рамановіч не пагадзіўся з гэтым судовым рашэннем і з дапамогай праваабаронцаў падрыхтаваў касацыйную скаргу і накіраваў яе ў Брэсцкі абласны суд.

Па рашэнні аблсуду справа Рамановіча накіраваная на перагляд новаму суддзі – Дзмітрыю Свіціну.

– Учора на пачатку судовага паседжання я заявіў хадайніцтва аб тым, каб гэту справу закрылі, паколькі ўжо сыйшлі ўсе тэрміны адміністратыўнай адказнасці, – распавядае А.Рамановіч. – Аднак на гэта суддзя мне адказаў, што з моманту адмены рашэння абласным судом тэрміны яшчэ не прайшлі.

Грамадскі актывіст таксама распавёў, што заявіў суддзі адвод, паколькі, на яго думку, сп.Свіцін альбо не ведае КаАП, альбо з’яўляецца зацікаўленай асобай. Але адвод актывіста аказаўся безвыніковым.

– Паседжанне ўчора цягнулася каля трох гадзінаў, з-за таго, што суддзя пачаў дэтальна разглядаць і распытваць мяне па кожнай раздрукоўцы з жорсткага дыску і па кожнай копіі газет, сканфіскаваных у мяне падчас красавіцкага ператрусу, – кажа Рамановіч.- Я неаднаразова звяртаў яго ўвагу на тое, што ўсім гэтым матэрыялам больш за год і ўсе тэрміны даўно сышлі. У рэшце рэшт я сказаў, што не буду адказваць на пытанні. На гэта суддзя адказаў мне “ваша права” і пачаў дапытваць іншых. Відавочна, што з мяне хочуць спагнаць штраф, тым больш, што маю справу курыруе КДБ.
*
*
(Паведамленьне, рас.)

Судебное заседание по административному делу члена партии БНФ и активиста Движения “За свободу” Алеся Рамановича отложено на 10 августа (начало – в 10 часов). Вчера, 29 июля, Суд Пинского района и города Пинска начал новое рассмотрение дела – после того, как Брестский областной суд отменил прежнее судебное решение и направил дело другому судье.

Перенос рассмотрения дела связан с тем, что вчера в суд не явились следователь и участковый, которые выступают в качества свидетелей, а также свидетель со стороны Александра Рамановича.

Напомним, что 16 июня городской суд наказал общественного активиста штрафом в 30 базовых величин (1 млн. 50 тыс. рублей) за “незаконный выпуск печатной продукции”. Александр Раманович не согласился с этим судебным решением и посредством правозащитников подготовил кассационную жалобу и направил её в Брестский областной суд.

По решению облсуда дело Рамановича направлено на пересмотр новому судье – Дмитрию Свитину.

– Вчера на в начале судебного заседания я заявил ходатайство о том, чтобы это дело закрыли, поскольку уже прошли все сроки административной ответственности, – рассказывает А.Раманович. – Однако на это судья мне ответил, что с момента отмены решения областным судом сроки ещё не прошли.

Общественный активист также сообщил, что заявил судье отвод, поскольку, по его мнению, г-н. Свитин либо не знает КоАП, либо является заинтересованным лицом. Но отвод активиста оказался нерезультативным.

Заседание вчера продолжалось около трех часов, из-за того, что судья начал детально рассматривать и расспрашивать меня по каждой распечатке с жёсткого диска и по каждой копии газет, конфискованных у меня во время апрельского обыска, – говорит Раманович.

– Я неоднократно обращал его внимание на то, что всем этим материалам более чем год и все сроки давно прошли. В конце концов я сказал, что не буду отвечать на вопросы. На это судья ответил мне “ваше право” и начал допрашивать других. Очевидно, что с меня хотят взыскать штраф, тем более, что моё дело курирует КГБ.

Паводле spring96.org,

падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>