Не забірай жыцьцё!
2010 02/08
Мікалай Кулеш, Менск

Мікалай Кулеш, Менск

Парушыўшы права на адукацыю для беларускамоўнага падлетка ў Жодзіне, высокія служоўцы сыстэмы адукацыі робяць выгляд, што быццам бы нічога не здарылася. Прайшоў амаль год, як Янка Лапіцкі вымушана не навучаецца ў адзінай на рэгіён жодзінскай Гімназыі №1. А ў астатнім, сапраўды, як аказваецца на паперы – усё даволі добра. Так, у сваім афіцыйным адказе кіраўніку ТБМ імя Ф.Скарыны, Алегу Трусаву, в.а. начальніка Ўпраўленьня Адукацыі Менскага аблвыканкаму, сп. М.Кулеш, нават спрабуе пераканаць апошняга ў тым, што праблемы ў Жодзіне не йснуе.

Пры гэтым, службовец зь Менску не забывае яшчэ й распавесьці пра пэўныя дасягненьні й прыводзіць агульныя лічбы пра паказальна выдатны стан зь беларускамоўнай адукацыяй у Менскай вобласьці.

У прыватнасьці, спадар М.Кулеш паведамляе таксама, што “у г.Жодзіна існуе магчымасьць атрымоўваць адукацыю на адной з дзяржаўных моваў” (рэд.: прыходзіцца здагадвацца, на якой жа гэта такой – адной?), і “адзьдзелам адукацыі г.Жодзіна, адміністрацыяй дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназыя №1 г.Жодзіна” прапанавана некалькі варыянтаў для працягу навучаньня Лапікага Яна на беларускай мове” (…?).

Сапраўды, ствараецца ўражаньне, што праблемы з закрыцьцём у 2009 годзе адзінай беларускамоўнай мініклясы ў Гімназыі №1 у Жодзіне быццам бы й зусім не йснавала, ці яна ўжо вырашаная станоўча, а беларускамоўны падлетак мае магчымасьць спакойна працягваць гімназычную адукацыю на роднай мове.

У сувязі з гэтым, старшыня ТБМ імя Ф.Скарыны, Алег Трусаў, відавочна, папрасіў бацькоў Янкі Лапіцкага, паведаміць у ТБМ пра сытуацыю на месцы – гл. ліст А.Трусава у дадатку №2. Назіраючы за падзеямі ў Жодзіне, за дыскрымінацыйнымі актамі мясцовае ўлады ў дачыненьні да беларускмоўных грамадзянаў ды іхных дзяцей, якіх мэтанакіравана напрацягу 2009-2010 навучальнага году прымушаюць адмовіцца ад права на выбар мовы адукацыі й адпаведных перакананьняў, – становіцца вельмі сумна.

Той жа самы службовец, чыё імя прысутнічае ў лісьце з патрабаваньнем закрыцьця беларускамоўнае клясы ў Жодзіне, які быў скіраваны кіраўніцаю ГУА Менаблвыканкаму Т.Данілевіч да старшыні Жодзінскага выканкаму В.Грышчанкі, у сваім адказе ў ТБМ сёньня распавядае пра бурлівую “мэтанакіраваную працу” ў Менскай вобласьці “па папулярызацыі й пашырэньні сфэры выкарыстаньня беларускае мовы ў жыцьці грамадзтва”, а таксама адзначае, што “Менская вобласьць лідзіруе па колькасьці клясаў з беларускай мовай навучаньня”.

ЗАСТАЕЦЦА толькі спытаць самаго беларускамоўнага падлетка, Янку Лапіцкага, ды ягоных бацькоў аб тым, ці сапраўды ўсё так добра ў адукацыі для беларусаў у Жодзіне?

Alaksiej Lapicki

Alaksiej Lapicki

У сувязі з гэтым, бацька Янкі Лапіцкага, Аляксей Лапіцкі, адзначыў, што пасьля прымусовага закрыцьця з пачатку 2009 навучальнага году 8-е гімназычнае беларускамоўнае клясы ў Гімназыі №1 горада Жодзіна, дзе 7 год вучыўся наш сын Янка, – сытуацыя зусім не зьмянілася. Яна – як была неправамернай і дыскрымінацыйнай, гэтак і застаецца на сёньня.

– Пасьля нашага апошняга звароту ў Гімназыю й Жодзінскі ГАА (рэд.: гл. артыкул і адказы тут), у якім мы прасілі правесьці паўнавартаснае гімназычнае навучаньне для сына хаця б у апошняй чвэрці, падрыхтаваць яго й правесьці належную атэстацыю за 2009-2010 навучальны год, дагэтуль аніякіх зваротаў да нас ці нейкіх адэкватных прапановаў па аднаўленьні беларускамоўнага навучаньня й атэстацыі Яна з гэтых установаў не паступала. За апошні час таксама аніякіх кантактаў з прадстаўнікамі гэтых установаў не было.

– Мінулыя ж прапановы кіраўніцтва Гімназыі (У.Каршун) і Жодзінскага ГАА (Я.Гарыд) аб навучаньні беларускамоўнага гімназыста, які меў ангельскамоўную спэцыялізацыю, зводзіліся да прапановаў навучацца па-расейску – у Гімназыі №1, альбо па-беларуску – дзе-небудзь ў бліжэйшае вёсцы, у Жодзінскай школе-інтэрнаце, у хатніх умовах (у 2009 годзе) ці зусім самастойна па індывідуальнай праграме з кансультацыйнымі сустрэчамі й здачай выніковых залікаў у Гімназыі ў 2010 годзе. Яны ня могуць лічыцца адэкватнымі й правамернымі ў існуючай сытуацыі – ва ўмовах ужо даўно зробленага беларускамоўнага й гімназычнага выбару з боку бацькоў ды самаго вучня.

– Усе яны, у тым ліку й апошняя, адзіная на сёньня беларускамоўная прапанова вучыцца па-беларуску самастойна, зусім не вырашаюць створанай службоўцамі праблемы, а толькі дэманструюць адсутнасьць разуменьня адказнымі службоўцамі ў Жодзіне й Менску сутнасьці Канстытуцыйнага права й адпаведных уласных абавязкаў па гарантаваным і безумоўным забесьпячэньні гэтага асноўнага й неад’емнага права граждан.

Вырашэньне пытаньня – толькі ў адмене незаконнай пастановы й вяртаньні прымусам адабранага Канстытуцыйнага права.

– Любыя спробы падмяніць гэтае права й з дапамогаю ўціску, падману ці любымі іншымі спосабамі прымусіць бацькоў адмовіцца ад уласнага выбару й перакананьняў ёсьць абсалютна неправамернымі й павінны адпаведна карацца па законе.

– Такія дзеяньні, натуральна, ня здольныя й зусім не вырашаюць створаную самімі ж службоўцамі праблему. – Нельга лічыць законнай і правамернай ні гвалтоўна-прымусовую ліквідацыю адзінае й апошняе ў Жодзіне беларускамоўнае гімназычнае мініклясы, дзе навучаўся наш сын Ян, ні тую сытуацыю, у якой напрацягу больш як календарнага году працягваецца парушэньне нашага неад’емнага Канстытуцыйнага права на выбар мовы й тыпу адукацыі для нашага беларускамоўнага сына.

Такім чынам, створаная на роўным месцы праўная праблема ў Жодзіне, у чарговы раз ужо напрацягу года – проста не вырашаецца.

І гэта пры тым, што сапраўды, зусім не выклікае сумненьня, што кожны белаурус у сваёй Беларусі мае законнае Канстытуцыйнае права атрымліваць якасную (у нашым выпадку – гімназычную) адукацыю й вучыцца па-беларуску там, куды ён паступіў ад самага пачатку й там, дзе жыве з бацькамі, у сваім родным горадзе, у сваёй роднай краіне.

Чаму ж пры гэтым адказныя прызначэнцы кіруючае ўладнае “вэртыкалі” у Менску й Жодзіне так адкрыта ігнаруюць гэтую відавочную аксыёму!? Куды глядзіць вышэйшае кіраўніцтва Мінадукацыі краіны? Дзе падзеліся праваахоўныя ворганы, сьледчыя й пракуроры? Дзе наш самы справядлівы ў сьвеце беларускі суд?!

Дык навогул – хто ў “беларускае хаце – гаспадар”?! Чалавек і ягонае Канстытуцыйнае права, грамадзянін, Народ, ці «купка … функцыянэраў», якія нават не ўстане ўразумець сутнасьць праблемы й уласнае месца ва «ўладным атачэньні»?!

Бо, што б не адбывалася ў рэгіёнах, на ўзроўні чалавека, ягоных штодзённых патрэбаў, правоў і свабодаў …, якія б зьдзекі не вытрымлівала заціснутае ў кайданах страху й татальнай намэнклятурна-бюракратычнай безадказнасьці грамадзтва, яны працягваюць весела “рапартаваць” адно й тое ж: “УСЁ ДОБРА, ЦУДОЎНАЯ МАРКІЗА!” …

Але рэальнасьць – прымушае рабіць зусім адваротныя высновы …

*

*
(Паведамленьне, рас.)

Нарушив право на образование для беларускоязычного подростка в Жодино, высокие чиновники системы образования делают вид, что вроде бы ничего не случилось. Прошёл почти год, как Янка Лапицкий вынужденно не обучается в единственной на регион жодинской Гимназии №1. А в остальном, действительно, как оказывается на бумаге – всё довольно хорошо.

Так, в своём официальном ответе руководителю ТБМ имя Ф.Скорины, Олегу Трусову, и.о. начальника Управления Образования Минского облисполкома, г-н. М.Кулеш, даже пытается убедить последнего в том, что проблемы в Жодино не существует.

При этом, чиновник из Минска не забывает ещё и рассказать про определенные достижения и приводит общие числа про показательно отличное состояние с беларускоязычным образованием в Минской области.

В частности, господин М.Кулеш сообщает тоже, что “в г.Жодино существует возможность получать образование на одном из государственных языков” (ред.: приходится догадываться, на каком же это таком – одном?), и “отделением образования г.Жодино, администрацией государственного учреждения образования “Гимназия №1 г.Жодино” предложено несколько вариантов для продолжения обучения Лапицкого Яна на беларуском языке” (…?).

Действительно, создается впечатление, что проблемы с закрытием в 2009 году единственного беларускоязычного миникласса в Гимназии №1 в Жодино вроде бы и совсем не существовало, или она уже решена положительно, а беларускоязычный подросток имеет возможность спокойно продолжать гимназическое образование на родном языке.

В связи с этим, председатель ТБМ имя Ф.Скорины, Олег Трусов, очевидно, попросил родителей Янки Лапицкого, сообщить в ТБМ про ситуацию на месте – см. письмо А.Трусова в приложении №2.

Наблюдая за событиями в Жодино, за дискриминационными актами местной власти в отношении беларускоязычных граждан и их детей, которых целенаправленно напротяжении 2009-2010 учебного года заставляют отказаться от права на выбор языка образования и соответствующих убеждений, – становится очень печально.

Тот же сомый чиновник, чьё имя присутствует в письме с требованием закрытия беларускоязычного класса в Жодино, которое было направлено начальником ГУО Миноблисполкома Т.Данилевич председателю Жодинского исполкома В.Грищенко, в своём ответе в ТБМ сегодня рассказывает про бурную “целенаправленную работу” в Минской области” по популяризации и расширению сферы использования беларуского языка в жизни общества”, а также отмечает, что “Минская область лидирует по числу классов с беларуским языком обучения”.

ОСТАЁТСЯ только спросить самого беларускоязычного подростка, Янку Лапицкого, и его родителей о том, действительно ли всё так хорошо в образовании для беларусов в Жодино?

В связи с этим, отец Янки Лапицкого, Алексей Лапицкий, отметил, что после принудительного закрытия с начала 2009 учебного года 8-ого гимназического беларускоязычного класса в Гимназии №1 города Жодино, где 7 лет учился наш сын Янка, – ситуация совсем не изменилась. Она – как была неправомерной и дискриминационной, так и остается на сегодня.

– После нашего последнего обращения в Гимназию и Жодинский ГОО (ред.: см. статью и ответы здесь), в котором мы просили провести полноценное гимназическое обучение для сына хотя бы в последней четверти, подготовить его и провести надлежащую аттестацию за 2009-2010 учебный год, поныне никаких обращений к нам или каких-то адекватных предложений по возобновлении беларускоязычного обучения и аттестации Яна с этих учреждений не поступало. За последнее время тоже никаких контактов с представителями этих учреждений не было.

Прошлые же предложения руководства Гимназии (В.Коршун) и Жодинского ГОО (Я.Гарыд) об обучении беларускоязычного гимназиста, который имел англоязычную специализацию, сводились к предложениям обучаться по-русски – в Гимназии №1, либо по-беларуски – где-нибудь в ближайшей деревне, в Жодинской школе-интернате, в домашних условиях (в 2009 году) или совсем самостоятельно по индивидуальной программе с консультационными встречами и сдачей итоговых зачётов в Гимназии в 2010 году. Все они не могут считаться адекватными и правомерными в существующей ситуации – в условиях уже давно сделанного беларускоязычного и гимназического выбора со стороны родителей и самого ученика.

Все они, в том числе и последнее, единственное на сегодня беларусскоязычное предложение учиться по-беларуски самостоятельно, совсем не решают созданной чиновниками проблемы, а только демонстрируют отсутствие понимания ответственными чиновниками в Жодино и Минске сути Конституционного права и соответствующих их собственных обязанностей по гарантированному и безусловному обеспечению этого основного и неотъемлемого права граждан.

Решение вопроса – только в отмене незаконного постановления и возвращении насильно отобранного Конституционного права.

Любые попытки подменить это право и посредством давления, обмана или любыми другими способами принудить родителей отказаться от собственного выбора и убеждений являются абсолютно неправомерными и должны соответственно наказываться по закону.

Такие действия, естественно, не способны и совсем не решают созданную самими же чиновниками проблему.

Нельзя считать законной и правомерной ни насильственно-принудительную ликвидацию единственного и последнего в Жодино беларусскоязычного гимназического миникласса, где обучался наш сын Ян, ни ту ситуацию, в которой на протяжении более чем календарного года продолжается нарушение нашего неотъемлемого Конституционного права на выбор языка и типа образования для нашего беларусскоязычного сына.

Таким образом, созданная на ровном месте правовая проблема в Жодино, в очередной раз уже на протяжении целого года – просто не решается.

И это при том, что действительно, совсем не вызывает сомнения, что каждый белаурус в своей Беларуси имеет законное Конституционное право получать качественное (в нашем случае – гимназическую) образование и учиться по-беларуски там, куда он поступил с самого начала и там, где живет с родителями, в своём родном городе, в своей родной стране.

Почему же при этом ответственные назначенцы правящей властной “вертикали” в Минске и Жодино так откровенно игнорируют эту очевидную аксиому!? Куда смотрит высшее руководство Минобразования страны? Где подевались правоохранительные органы, следователи и прокуроры? Где наш самый справедливый в мире беларуский суд?!

Так вообще – кто в “беларуском доме – хозяин”?! Человек и его Конституционное право, гражданин, Народ, или “кучка … функционеров”, которые даже не в состоянии уяснить суть проблемы и собственное место во “властном окружении”?!

Ведь, что бы ни происходило в регионах, на уровне человека, его ежедневных нужд, прав и свобод …, какие бы издевательства ни выдерживала сжатое в оковах страха и тотальной номенклатурно-бюрократической безответственности общество, они продолжают весело “рапортовать” одно и то же: “ВСЁ ХОРОШО, ПРЕКРАСНАЯ МАРКИЗА!” …

Но реальность – заставляет делать совсем обратные выводы …

Дадаткі:

1) Адказ в.а. начальніка Галоўнага Ўпраўленьня Адукацыі Менаблвыканкаму, М.Кулеша

2) Адказ старшыні ТБМ імя Ф.Скарыны, А.Трусава

3) Ліст з патрабаваньнем закрыцьця беларускае клясы ў Гімназыі №1 г.Жодзіна, падпісаны Т.Данілевіч, падрыхтаваны М.Куляшом (?)

орлорлор

Дакумэнт, які зьнік з матэрыялаў справы ў Жодзінскім гарадзкім судзе ...

* * Алесь Вольны, Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ, by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*