2008 12/11

БаразенкаКрымінальная справа ў дачыненьні да актывіста апазыцыі Аляксандра Баразенка перададзена ў суд Цэнтральнага раёну Менску. Аб гэтым БЕЛАПАНу паведаміў адвакат А.Баразенкі Павал Сапелка.

Зь ягоных словаў, на працягу двух тыдняў павінна быць прызначаная дата судовага разгляду, а на працягу месяца – адбыцца суд. Вядома, што судзіць А.Баразенка будзе судзьдзя Валер Есьман.

Цяпер А.Баразенка знаходзіцца ў сьледчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. П.Сапелка падаваў хадайніцтва аб зьмене меры ўтрыманьня для маладога чалавека, аднак адказу на гэта пакуль не атрымаў.

Нагадаем, грамадзкі актывіст А.Баразенка быў узяты пад варту ў Менску й зьмешчаны ў СІЗА 27 кастрычніка. Ён зьяўляецца адным з абвінавачанных па справе, узбуджанай па арт. 342 КК (арганізацыя й падрыхтоўка дзеяньняў, груба парушаючых грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) у адносінах да ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў сталіцы 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Аляксандар Стральцоў, Аляксандар Чарнышоў, Тацьцяна Тышкевіч, Міхась Субач ды Павал Вінаградаў былі асуджаныя да абмежаваньня волі на два года без накіраваньня ў выпраўленчыя ўстановы. Антон Койпіш ды Ўладзімер Сяргеяў – аштрафаваныя на 100 базавых велічыняў. Непаўнагадовы Максім Дашук асуджаны на паўтары гады абмежаваньня волі, Андрэй Кім – да пазбаўленьня волі на паўтары гады з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму па двух артыкулах: гвалт у стаўленьні супрацоўніка міліцыі ды ўдзел у групавых дзеяньнях, груба парушаючых грамадзкі парадак. 20 жніўня А.Кім быў вызвалены на падставе ўказу прэзыдэнта аб памілаваньні.

А.Баразенка падчас сьледзтва знаходзіўся ў Польшчы. Ён студэнт Вроцлаўскага ўнівэрсытэту.

(Паведамленьне, рас.)
Уголовное дело в отношении активиста оппозиции Александра Борозенко передано в суд Центрального района Минска.
Об этом БелаПАН сообщил адвокат А.Борозенко Павел Сапелко.

По его словам, в течение двух недель должна быть назначена дата судебного разбирательства, а в течение месяца — состояться суд. Известно, что судить А.Борозенко будет судья Валерий Есьман.

Сейчас А.Борозенко находится в следственном изоляторе № 1 на улице Володарского в Минске. П.Сапелко подавал ходатайство об изменении меры пресечения молодому человеку, однако ответа на него пока не получил.

Напомним, общественный активист А.Борозенко был взят под стражу в Минске и помещен в СИЗО 27 октября. Он является одним из обвиняемых по делу, возбужденному по ст. 342 УК (организация и подготовка действий, грубо нарушающих общественный порядок, либо активное участие в них) в отношении участников акции протеста предпринимателей, которая прошла в столице 10 января 2008 года.

За участие в этой акции Алексей Бондарь, Артем Дубский, Михаил Кривов, Михаил Пашкевич, Александр Стрельцов, Александр Чернышев, Татьяна Тишкевич, Михаил Субоч и Павел Виноградов были приговорены к ограничению свободы на два года без направления в исправительные учреждения. Антон Койпиш и Владимир Сергеев — оштрафованы на 100 базовых величин. Несовершеннолетний Максим Дашук приговорен к полутора годам ограничения свободы, Андрей Ким — к лишению свободы на полтора года с отбыванием наказания в колонии общего режима по двум статьям: насилие в отношении сотрудника милиции и участие в групповых действиях, грубо нарушающих общественный порядок.

20 августа А.Ким был освобожден на основании указа президента о помиловании. А.Борозенко во время следствия находился в Польше. Он студент Вроцлавского университета.

Паводле odsgomel.org

Ales` Leta,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>