Не забірай жыцьцё!
2010 04/08
Leanid Sudalenka, Homel

Леанід Судаленка, Гомель

Свабода выказваньня меркаваньня складае аснову палітычных правоў, замацаваных у артыкуле 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтае неад’емнае права ўключае ў сябе свабоду безперашкодна прытрымлівацца сваіх меркаваньняў, шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю ды ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова альбо пасродкам друку альбо мастацкіх формаў выказваньня, альбо іншымі спосабамі на свой выбар.

Карыстаньне правам на свабоду выказваньня меркаваньня накладае адмысловыя абавязкі й адказнасць. Яно можа быць, такім чынам, спалучана з некаторымі абмежаваньнямі, якія павінны быць устаноўлены законам і зьяўляцца неабходнымі:
для павагі правоў і рэпутацыі іншых асобаў, аховы дзяржаўнай бясьпекі, грамадзкага парадку, здароўя альбо маральнасьці насельніцтва.

Літаральны аналіз дадзенай нормы міжнароднага права паказвае, што любыя абмежаваньні на свабоду выказваньня меркаваньня ня толькі павінны быць “устанўленыя законам” але й павінны быць “неабходнымі” для павагі правоў і рэпутацыі іншых асобаў, аховы дзяржаўнай бясьпекі, грамадзкага парадку, здароўя альбо маральнасьці насельніцтва. Больш таго, любое абмежаваньне гэтага права павінна служыць у дасягненьні адной з законных мэтаў, згаданых у пункце 3 (а) альбо (b) артыкула 19 Пакту. Менавіта з сукупнасьці ўсіх пералічаных патрабаваньняў зыходзіць Камітэт ААН па Правах Чалавеку пры разглядзе скаргаў аб парушэньні права на свабоду выказваньня меркаваньня, гарантаваную Пактам.

Артыкул 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і практыка ягонага выкарыстаньня сёньня зьяўляецца найбольш актуальнай для беларускіх журналістаў пры рэалізацыі свайго неад’емнага права на свабоду выказваньня меркаваньня. Ён стаўся асноваю для шматлікіх індывідуальных паведамленьняў грамадзянаў Беларусі ў Камітэт ААН па Правах Чалавеку. І хоць практыка Камітэту ААН па свабодзе выказваньня меркаваньня пакуль не ведае выпадкаў, калі б той ці іншы беларускі журналіст абараніў на міжнародным узроўні гэтае сваё права, лічу, што аналіз ніжэйпрыведзеных справаў дапаможа кожнаму правільна зразумець дапушчальныя абмежаваньні свабоды на выказваньне меркаваньня.

Адным з беларускіх “першапраходцаў”, справа якога аб парушэньні права на выказваньне свайго меркаваньня была разгледжаная Камітэтам ААН па Правах Чалавеку, яшчэ ў 1997 годзе стаў жыхар Магілёва Ўладзімер Лапцевіч.

23 сакавіка 1997 года ён распаўсюджваў у цэнтры горада Магілёва ўлёткі, прысьвечаныя ўгодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Падчас распаўсюджваньня ўлётак да аўтара падыйшлі супрацоўнікі Цэнтральнага раённага адзьдзелу нутраных справаў горада Магілёва, канфіскаваўшыя 37 пакінутых у аўтара асобнікаў улётак, а затым прад’явілі аўтару абвінавачваньне па артыкуле 172, частка 3, Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях за распаўсюджваньне ўлётак, якія ня мелі выпускных дадзеных. На падставе гэтага абвінавачваньня адміністрацыйная камісыя аштрафавала аўтара на суму 390 000 рублёў. Аўтар абскардзіў гэтае рашэньне ў судзе Цэнтральнага раёну Магілёва, які адхіліў яго скаргу. Наступныя скаргі ў абласны й Вярхоўны суд таксама былі адхіленыя. Пасьля вычарпаньня ўсіх наяўных нутраных сродкаў праўнай абароны аўтар падаў супраць Беларусі індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па Правах Чалавеку.

У скарзе аўтар сьцьвярджаў, што ён зьяўляецца ахвяраю парушэньня ягонага права на вольнае выказваньне свайго меркаваньня, замацаванага ў пункце 2 артыкула 19. Аўтар заяўляў, што прынятыя супраць яго санкцыі незаконныя, паколькі ў яго выпадку артыкул 172, частка 3, Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях не дастасавальны. Ён адзначыў, што ва ўлётцы ўтрымлівалася інфармацыя аб тыражы й назьве арганізацыі, якая яе выпусьціла, а тыраж у 200 асобнікаў быў паказаны на ўлётцы менавіта для таго, каб было ясна бачна, што Закон аб друку на дадзенае выданьне не распаўсюджваецца. Акрамя таго, адзначыў, што ўлёткі не зьяўляюцца ні пэрыядычнымі выданьнямі, ні выданьнямі, прызначанымі для продажу, і што ім ня можа быць прысвоены сэрыйны нумар, індэкс альбо рэгістрацыйны нумар. Зрабіў таксама спасылку на артыкулы 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія гарантуюць права на свабоду меркаваньняў, перакананьняў і іхнае свабоднае выказваньне й права на распаўсюджваньне інфармацыі.

Урад Беларусі прадставіў Камітэту ААН свае заўвагі па сутнасьці паведамленьня аўтара. Ва ўступнай частцы Ўрад адзначыў, што аўтар не аспрэчвае таго факту, што ён распаўсюджваў друкаваныя ўлёткі, якія ўтрымлівалі ня ўсе выходныя дадзеныя, што патрабуюцца паводле Закону аб друку. Пры гэтым ён зьдзейсьніў правапарушэньне ў адпаведнасьці з артыкулам 172, частка 3 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях. Урад Беларусі адзначыў, што “у зьмесьце улётак, якія распаўсюджваліся аўтарам, скажаецца гісторыя станаўленьня беларускай дзяржавы, паказваецца на акупацыю бальшавікамі, якая быццам бы мела месца, аб узброеным змаганьні беларусаў супраць “акупантаў”, утрымліваецца заклік браць за прыклад “гэтае змаганьне” за незалежнасьць Беларусі ў цяперашні час”. Урад таксама сьцвярджаў, што беларускае заканадаўства й праваўжывальная практыка ў дадзенай вобласьці цалкам адпавядаюць абавязацельствам дзяржавы-удзельніцы па артыкуле 19 Пакта.
Аспрэчваючы той факт, што ва ўлётках “скажаецца гісторыя станаўленьня беларускай дзяржавы” аўтар заявіў, што атрымаў вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце аднаго з лепшых унівэрсытэтаў у Беларусі, што ўсе даты й факты, выкладзеныя ва ўлётцы, гістарычна дакладныя. Ён пагадзіўся з тым, што ён назваў бальшавікоў “акупантамі”, але паказаў, што Рэспубліка Беларусь зьяўляецца “неідэалягізаванай” дзяржаваю, таму любое пакараньне, абумоўленае выкарыстаньнем гэтага выказваньня, супярэчыць артыкулу 19 Пакта.

Разглядаючы ўсе аргумэнты, прадстаўленыя бакамі па справе Камітэт ААН па Правах Чалавеку, адзначыў, што ў адпаведнасьці з беларускім законам выдаўцы пэрыядычных выданьняў абавязаныя паказваць некаторыя выходныя дадзеныя, у тым ліку індэкс і рэгістрацыйны нумар, якія могуць быць атрыманыя толькі ў адміністрацыйных ворганаў. Камітэт палічыў, што ўвядучы такія патрабаваньні ў дачыненьні да ўлётак тыражом у 200 асобнікаў, Рэспубліка Беларусь усталявала перашкоды, якія абмяжоўваюць права аўтара распаўсюджваць інфармацыю, замацаваную ў пункце 2 артыкула 19 Пакту. Нават, калі ўведзеныя супраць аўтара санкцыі на падставе нутрыдзяржаўнага заканадаўства дапушчаюцца, дзяржава павінна давесьці, што яны неабходныя для адной з законных мэтаў, прадугледжаных у пункце 3 артыкула 19. Права на свабоднае выказваньне меркаваньня мае першаснае значэньне ў любым дэмакратычным грамадзтве, таму любыя абмежаваньні на зьдзяйсьненьне гэтага права павінны быць цалкам абгрунтаваныя, – такую кропку паставілі ў гэтай справе міжнародныя экспэрты.

Другой справай, якая была разгледжана Камітэтам ААН па Правах Чалавеку аб парушэньні права на выказваньне свайго меркаваньня сталася справа Аляксандра Дзергачова з гораду Смаргоні. 21 сакавіка 1999 года аўтар, які зьяўляецца сябрам Народнага фронту Беларусі, падчас арганізаванага ім пікету разгарнуў плякат з наступным надпісам: “Пасьлядоўнікі цяперашняга рэжыму! За пяць гадоў вы давялі народ да галечы. Годзе слухаць хлусьню! Далучайцеся да змаганьня, якое вядзе дзеля вас Народны фронт Беларусі!”.

29 сакавіка 1999 года аўтара асудзілі ў раённым судзе горада Смаргоні. Па меркаваньні суду, тэкст плякату зьяўляўся заклікам да непадпарадкаваньня існуючай уладзе й да зьнішчэньня канстытуцыйнага парадку Рэспублікі Беларусь. Адпаведна суд пастанавіў, што разгортваньне дадзенага плякату зьявілася адміністратыўным парушэньнем у адпаведнасьці з Кодэксам аб адміністратыўных правапарушэньнях Беларусі (пункт 2 артыкула 167). Таму аўтар быў асуджаны й аштрафаваны на 5 млн. беларускіх рублёў. Суд таксама загадаў канфіскаваць плякат.

Аўтар не прызнаў сябе вінаватым на судзе й сьцьвярджаў, што тое, што было напісана на ягоным плякаце, мела наўвазе выключна законнае выказваньне палітычнага меркаваньня ў кантэксьце дэмакратычных выбараў. Гарадзенскі абласны суд адхіліў пазоў аўтара. Пасьля гэтага аўтар падаў пазоў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, які зьмякчыў прысуд, вынесены судом, і абвясьціў аўтару папярэджаньне.

У скарзе ў Камітэт ААН па Правах Чалавеку аўтар сьцвярджаў, што ягоныя правы ў адпаведнасьці з артыкулам 19 Пакту былі парушаныя ў выніку ягонага асуджэньня за выказваньне палітычнага меркаваньня й распаўсюд фактычнай інфармацыі.
Урад Беларусі паведаміў у сваёй вэрбальнай ноце, што старшыня Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь адмяніў усе пастановы, прынятыя раней у дачыненьні да аўтара, і зачыніў ягоную справу. Адпаведна дзяржава заявіла, што адсутнічае якая-небудзь падстава для наступнага разгляду паведамленьня, аднак аўтар працягваў настойваць на тым, што Беларусь абавязаная прызнаць парушэньне артыкула 19 Пакту.

Разглядаючы дадзеную справу, Камітэт палічыў, што пэўнае выказваньне палітычнага меркаваньня ў форме нашэньня аўтарам адпаведнага плякату падпадае пад дзеяньне палажэньня аб праве на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня, ахоўваемага ў адпаведнасьці з артыкулам 19 Пакту. Дзяржава-удзельніца не заявіла аб тым, што ўжываюцца якія-небудзь з абмежаваньняў, выкладзеных у пункце 3 артыкула 19 Пакту. У гэтай сувязі Камітэт лічыць, што асуджэньне аўтара за выказваньне ягоных меркаваньняў зьяўляецца парушэньнем ягоных правоў па артыкуле 19 Пакту.

Ня менш цікавым з пункту гледжаньня права на выказваньне свайго меркаваньня зьяўляецца разгледжаная Камітэтам ААН па Правах Чалавеку справа праваабаронцы з Віцебску Леаніда Сьвеціка.

24 сакавіка 1999 года газэта “Народная Воля” апублікавала заяву, у якой крытыкавалася палітыка беларускіх уладаў. Заява была складзеная й падпісаная прадстаўнікамі сотняў беларускіх рэгіянальных палітычных і няўрадавых арганізацыяў (НДА), у тым ліку аўтарам паведамленьня. У тэксьце заявы ўтрымліваўся заклік да байкатаваньня рыхтуемых выбараў у мясцовыя ворганы ўлады ў знак пратэсту супраць заканадаўства аб выбарах, якое, па меркаваньні асобаў, што падпісалі заяву, несумяшчальнае з “беларускай Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі”.

12 красавіка 1999 года аўтар быў выкліканы ў пракуратуру для тлумачэньняў з нагоды ягонага подпісу пад вышэйзгаданым адчыненым лістом, а 26 красавіка 1999 года над аўтарам адбыўся суд. Судзьдзя паведаміў яму, што ягоны подпіс пад адкрытым лістом утрымлівае склад правапарушэньня, прадугледжанага артыкулам 167-31 беларускага Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях і пастанавіў падвергнуць яго штрафу ў памеры двух мінімальных зарплат, што на той час складала 1 млн. беларускіх рублёў.

Аўтар абскардзіў гэтую пастанову ў абласным і Вярхоўным судах, судовыя інстанцыі палічылі, што ягоная скарга зьяўляецца неабгрунтаванай, факт зьдзяйсненьня правапарушэньня даказаным і дзеяньні аўтара паведамленьня правільна кваліфікаваныя як ствараючыя склад правапарушэньня, прадугледжанага артыкулам 167-3 КаАП.

Вербальнай нотай Урад Беларусі растлумачыў Камітэту ААН па Правах Чалавеку, што на момант вынясеньня пастановы па справе аўтара дзейснае на той пэрыяд заканадаўства прадугледжвала адміністрацыйнае спагнаньне за публічныя заклікі да байкатаваньня выбараў. Разглядаемы газэтны артыкул утрымліваў такі заклік і гэты факт не аспрэчваўся аўтарам у судзе. Паводле дзяржавы, дадзенае заканадаўства цалкам адпавядае пункту 3 артыкула 19 Пакту, у якім гаворыцца, што карыстаньне правамі, прадугледжанымі ў пункце 2 артыкулы 19 Пакту, спалучана з некаторымі абмежаваньнямі, якія павінны быць усталяваныя законам.
У прынятых па дадзенай справе меркаваньнях Камітэту ААН па Правах Чалавеку адзначана, што падпісанае аўтарам заява не паўплывала на магчымасьць выбарнікаў вольна прымаць рашэньне аб тым, удзельнічаць адьбо ня ўдзельнічаць у выбарах. Камітэт прыйшоў да высновы, што з улікам акалічнасьцяў гэтае справы абмежаваньне свабоды выказваньня не было законна апраўданым на падставе адной з прычынаў, пералічаных у пункце 3 артыкула 19 Пакту, і што правы аўтара, прадугледжаныя ў пункце 2 артыкула 19 Пакту, былі парушаныя.

У адной з апошніх справаў Камітэту ААН па Правах Чалавеку сярод іншых парушэньняў Пакту ўстаноўлены факт парушэньня з боку Рэспублікі Беларусь права беларускіх грамадзянаў на вольнае выказваньне свайго меркаваньня.

Падчас правядзеньня ў 2006 годзе ў Рэспубліцы Беларусь прэзыдэнцкіх выбараў Віктар Карняенка, зьяўляючыся сябрам выбарчага штабу кандыдата, Аляксандра Мілінкевіча, перавозіў на асабістым аўто 28 тысячаў выбарчых рэклямных лісткоў з Менску ў Гомель. 13 тысячаў з гэтых рэклямных лісткоў складаліся з фатаграфіі Аляксандра Мілінкевіча на адну старонку з надпісам “Мілінкевіч – новы прэзыдэнт”, у той час, як пакінутыя 15 тысячаў рэклямных лісткоў складаліся з раздрукоўкі на дзве старонкі выбарчай праграмы кандыдата.

У сваёй скарзе Камітэту ААН па Правах Чалавеку Віктар Карняенка заявіў, што ён меў дакумэнтальныя копіі ўсіх неабходных дакумэнтаў для вытворчасьці й транспарціроўкі выбарчых матэрыялаў. Ягоны аўтамабіль быў спынены ў горадзе Жлобіне й абшуканы транспартнай міліцыяй, у выніку чаго выбарчыя рэклямныя лісткі былі адабраныя.

21 сакавіка 2006 года ў адсутнасьці аўтара суд Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці пастанавіў, што, транспартуючы рэклямныя лісткі, што ўтрымлівалі інфармацыю, якая прапануе, што “Аляксандр Мілінкевіч – новы прэзыдэнт”, Віктар Карняенка парушыў артыкул 167-3 Адміністратыўнага Кодэксу. Паводле суду, віна аўтара была ўстаноўлена адабранымі матэрыялам, паказаньняў некалькіх сьведак, экспэртызы ягонага аўтамабіля, паліцэйскага паведамленьня, і іншых сьведчаньняў. Суд прыцягнуў аўтара ня толькі да адміністратыўнага штрафу, але таксама пастанавіў выключыць і зьнішчыць усе 28 тысячаў перадвыбарных матэрыялаў кандыдата ў прэзыдэнты.

Мінуўшы ўсе неабходныя нутраныя сродкі праўнай абароны, аўтар у скарзе Камітэту ААН па Правах Чалавеку паведаміў, што штрафуючы яго з-за зьместу перадвыбарных матэрыялаў Аляксандра Мілінкевіча, а таксама зьнішчаючы перадвыбарныя матэрыялы кандыдата ў прэзыдэнты, Рэспубліка Беларусь парушыла ягонае права й права кандыдата па артыкуле 19 Пакту. Акрамя таго, аўтар сьцвярджаў, што раскрытыя ім факты сьведчаць аб парушэньні з боку краіны правоў кандыдата ў прэзыдэнты па артыкулах 25 (права абіраць і быць абраным) і 26 (забароненая па палітычных матывах дыскрымінацыя) Пакту.
Камітэт ААН у гэтай справе палічыў, што зьдзяйсьняючы захоп і зьнішчаючы без дастатковых апраўданьняў незадоўга да Дня выбараў адной чвэрці перадвыбарных матэрыялаў кандыдату ў прэзыдэнты, дзяржава парушыла права на свабоду выказваньня меркаваньня сп-ра Карняенкі й сп-ра Мілінкевіча ў адпаведнасьці з артыкулам 19 Пакту.

Камітэт нагадаў, што права на свабоду выказваньня меркаванья не абсалютнае й што яно можа падлягаць некаторым абмежаваньням у адпаведнасьці з артыкулам 19 Пакту. Аднак, такія абмежаваньні зьяўляюцца дапушчальнымі толькі тады, калі яны прадугледжаныя законам і неабходныя (a) для павагі правоў альбо рэпутацый іншых; (b) для абароны нацыянальнай бясьпекі альбо грамадзкага парадку, альбо аховы здароўя альбо маралі. Камітэт паўтарае ў гэтым кантэксьце, што права на свабоду выказваньня зьяўляецца першасным па важнасьці ў любым дэмакратычным грамадзтве, і што любыя абмежаваньні на ягонае зьдзяйсьненьне павінны адказваць строгаму апраўданьню. Урад Беларусі не прадставіў ніякага тлумачэньня адносна сваіх аргумэнтаў, чаму абмежаваньне права сп-ра Карняенка й сп-ра Мілінкевіча на распаўсюд інфармацыі было неабходным, для адной з законных мэтаў, прадугледжаных артыкулам 19 Пакту, акрамя ягонага сьцьвярджэньня, што канфіскацыя й зьнішчэньне перадвыбарных лісткоў былі законнымі.

У склаўшаеся сытуацыі ды ў адсутнасьці далейшай інфармацыі ў гэтых адносінах, Камітэт зрабіў заключэньне аб тым, што права сп-ра Карняенкі й сп-ра Мілінкевіча па артыкуле 19, параграф 2 Пакту было парушаным.

А паколькі сп-р Карняенка ў сваёй скарзе сьцьвярджаў, што зьнішчэньне перадвыбарных матэрыялаў сп-ра Мілінкевіча цягне за сабою парушэньне права па артыкулах 25 і 26 Пакту, Камітэт нагадаў, што ў адпаведнасьці з артыкулам 25 Пакту гарантаваная поўная й свабодная перадача інфармацыі ды ідэяў аб грамадзкіх і палітычных праблемах паміж грамадзянамі, як таго патрабуе поўная павага да правоў, якія гарантуюцца паміж іншага артыкулам 19 Пакту, уключаючы свабоду выдаць палітычны матэрыял, праводзіць кампанію за выбары й рэклямаваць палітычныя ідэі. У адсутнасьці абгрунтаваных тлумачэньняў ад дзяржаўнага боку ў гэтым кантэксьце, Камітэт заключыў, што ў дадзеным выпадку, парушэньне права сп-ра Мілінкевіча па артыкуле 19 цягне за сабою таксама парушэньне ягонага права па артыкуле 25, у сукупнасьці з артыкулам 26 Пакту.

Прыведзены пералік справаў, разгледжаных Камітэтам ААН па Правах Чалавеку аб парушэньні Рэспублікай Беларусь правоў сваіх грамадзянаў на свабоднае выказваньне меркаваньня, зьяўляецца вычарпальным.

Аднак, ці азначае гэты факт, што з свабодаю выказваньняў меркаваньня ў нашай краіне ўсё добра. Зусім не!

У цяперашні час у Камітэце ААН па Правах Чалавеку толькі з Гомельскага рэгіёну зарэгістраваныя й чакаюць разгляду больш за 30 індывідуальных паведамленьняў грамадзянаў, зьвязаных з парушэньнем права на свабоду выказваньня меркаваньня.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

СВОБОДА ВЫРАЖЕНИЯ МНЕНИЯ В ПРАКТИКЕ КОМИТЕТА ООН ПО ПРАВАМ ЧЕЛОВЕКА (ПО БЕЛОРУССКИМ ДЕЛАМ)

Свобода выражения мнения составляет основу политических прав, зак­репленных в статье 19 Международного Пакта о гражданских и политических правах. Это неотъемлемое право включает в себя свободу беспрепятственно придерживаться своих мнений, искать, получать и распространять всякого рода информацию и идеи, независимо от государственных границ, устно, письменно или посредством печати или художественных форм выражения, или иными способами по своему выбору.
Пользование правом на свободу выражения мнения налагает особые обязанности и ответственность. Оно может быть, следовательно, сопряжено с некоторыми ограничениями, которые должны быть установлены законом и являться необходимыми: для уважения прав и репутации других лиц, охраны государственной безопасности, общественного порядка, здоровья или нравственности населения.

Буквальный анализ данной нормы международного права показывает, любые
ограничения на свободу выражения мнения не только должны быть “установлены законом” но и должны быть “необходимыми” для уважения прав и репутации других лиц, охраны государственной безопасности, общественного порядка, здоровья или нравственности населения. Более того, любое ограничение этого права должно служить достижению одной из за­конных целей, упомянутых в пункте 3 (а) или (b) статьи 19 Пакта. Именно из совокупности все перечисленных требований исходит Комитет ООН по правам человека при рассмотрении жалоб о нарушении права на свободу выражения мнения, гарантированную Пактом.

Статья 19 Международного Пакта о гражданских и политических правах и практика ее применения сегодня является наиболее актуальной для белорусских журналистов при реализации своего неотъемлемого права на свободу выражения мнения. Она стала основой для многих индивидуальных со­общений граждан Беларуси в Комитет ООН по правам человека. И хотя практика Комитета ООН по свободе выражения мнения пока не знает случаев, когда бы тот или иной белорусский журналист отстоял на международном уровне это своё право, считаю, что анализ нижеприведенных дел поможет каждому правильно понять допустимые ограничения свободы на выражение мнения.

Одним из белорусских «первопроходцев», дело которого о нарушении права на выражение своего мнения было рассмотрено Комитетом ООН по правам человека, еще в 1997 году стал житель Могилева Владимир Лапцевич.

23 марта 1997 года он распространял в центре города Могилева листовки, посвященные годовщине провозглашения независимости Белорусской Народной Республики. Во время распространения листовок к автору подошли сотрудники Центрального районного отдела внутренних дел города Могилева, конфисковавшие 37 оставшихся у автора экземпляров листовок, а затем предъявили автору обвинение по статье 172, часть 3, Кодекса об административных правонарушениях за распространение листовок, не имеющих выпускных данных. На основании этого обвинения административная комиссия оштрафовала автора на сумму 390 000 рублей. Автор обжаловал это решение в суде Центрального района Могилева, который отклонил его жалобу. Последующие жалобы в областной и Верховный суд также были отклонены. После исчерпания всех имеющихся внутренних средствах правовой защиты автор подал против Беларуси индивидуальную жалобу в Комитет ООН по правам человека.

В жалобе автор утверждал, что он является жертвой нарушения его права на свободное выражение своего мнения, закрепленного в пункте 2 статьи 19. Автор заявлял, что принятые против него санкции незаконны, поскольку в его случае статья 172, часть 3, Кодекса об административных правонарушениях не применима. Он отметил, что в листовке содержалась информация о тираже и названии выпустившей ее организации, а тираж в 200 экземпляров был указан на листовке именно для того, чтобы было ясно видно, что Закон о печати на данное издание не распространяется. Кроме того, отметил, что листовки не являются ни периодическими изданиями, ни изданиями, предназначенными для продажи, и что им не может быть присвоен серийный номер, индекс или регистрационный номер. Сделал также ссылку на статьи 33 и 34 Конституции Республики Беларусь, которые гарантируют право на свободу мнений, убеждений и их свободное выражение и право на распространение информации.

Правительство Беларуси представило Комитету ООН свои замечания по сути сообщения автора. Во вступительной части Правительство отметило, что автор не оспаривает того факта, что он распространял печатные листовки, содержащие не все выходные данные, требуемые согласно Закону о печати. При этом он совершил правонарушение в соответствии со статьей 172, часть 3 Кодекса об административных правонарушениях. Правительство Беларуси отметило, что “в содержании распространявшихся автором листовок искажается история становления белорусского государства, указывается на якобы имевшую место оккупацию большевиками, о вооруженной борьбе белорусов против “оккупантов”, содержится призыв к подражанию “этой борьбе” за независимость Беларуси в настоящее время”. Правительство также утверждало, что белорусское законодательство и правоприменительная практика в данной области полностью соответствуют обязательствам государства-участника по статье 19 Пакта.

Оспаривая тот факт, что в листовках “искажается история становления белорусского государства” автор заявил, что получил высшее образование на историческом факультете одного из лучших университетов в Беларуси и что все даты и факты, изложенные в листовке, исторически верны. Он согласился с тем, что он назвал большевиков “оккупантами”, но указал, что Республика Беларусь является “неидеологизированным” государством, поэтому любое наказание, обусловленное использованием этого выражения, противоречит статье 19 Пакта.

Рассматривая все аргументы, предоставленные сторонами по делу Комитет ООН по правам человека, отметил, что в соответствии с белорусским законом издатели периодических изданий обязаны указывать некоторые выходные данные, в том числе индекс и регистрационный номер, которые могут быть получены только у административных органов. Комитет посчитал, что введя такие требования в отношении листовок тиражом в 200 экземпляров, Республика Беларусь установило препятствия, которые ограничивают право автора распространять информацию, закрепленную в пункте 2 статьи 19 Пакта. Даже если введенные против автора санкции на основании внутригосударственного законодательства допускаются, государство должно доказать, что они необходимы для одной из законных целей, предусмотренных в пункте 3 статьи 19. Право на свободное выражение мнения имеет первостепенное значение в любом демократическом обществе, поэтому любые ограничения на осуществление этого права должны быть полностью обоснованы, – такую точку поставили в этом деле международные эксперты.

Вторым делом, которое рассмотрено Комитетом ООН по правам человека о нарушении права на выражение своего мнения стало дело Александра Дергачева с города Сморгони.

21 марта 1999 года автор, являющийся членом Народного фронта Беларуси, во время организованного им пикета развернул плакат со следующей надписью: “Последователи нынешнего режима! За пять лет вы довели народ до нищеты. Хватит слушать ложь! Присоединяйтесь к борьбе, которую ведет ради вас Народный фронт Беларуси!”.

29 марта 1999 года автора осудили в районном суде города Сморгонь.

По мнению суда, текст плаката являлся призывом к неподчинению существующей власти и к уничтожению конституционного порядка Республики Беларусь. Соответственно суд постановил, что развертывание данного плаката явилось административным нарушением в соответствии с Кодексом об административных правонарушениях Беларуси (пункт 2 статьи 167). Поэтому автор был осужден и оштрафован на 5 млн. белорусских рублей. Суд также приказал конфисковать плакат.

Автор не признал себя виновным на суде и утверждал, что то, что было написано на его плакате, подразумевало исключительно законное выражение политического мнения в контексте демократических выборов. Гродненский областной суд отклонил апелляцию автора. После этого автор подал апелляцию в Верховный суд Республики Беларусь, который смягчил приговор, вынесенный судом, и объявил автору предупреждение.

В жалобе в Комитет ООН по правам человека автор утверждал, что его права в соответствии со статьей 19 Пакта были нарушены в результате его осуждения за выражение политического мнения и распространение фактической информации.
Правительство Беларуси сообщило в своей вербальной ноте, что председатель Верховного суда Республики Беларусь отменил все постановления, принятые ранее в отношении автора, и закрыл его дело. Соответственно государство заявило, что отсутствует какое-либо основание для дальнейшего рассмотрения сообщения, однако автор продолжал настаивать на том, что Беларусь обязана признать нарушение статьи 19 Пакта.

Рассматривая данное дело, Комитет посчитал, что конкретное выражение политического мнения в форме ношения автором соответствующего плаката подпадает под действие положения о праве на свободное выражение своего мнения, охраняемого в соответствии со статьей 19 Пакта. Государство-участник не заявило о том, что применяются какие-либо из ограничений, изложенных в пункте 3 статьи 19 Пакта. В этой связи Комитет считает, что осуждение автора за выражение его мнений является нарушением его прав по статье 19 Пакта.

Не менее интересным с точки зрения права на выражение своего мнения является рассмотренное Комитетом ООН по правам человека дело правозащитника с Витебска Леонида Светика.

24 марта 1999 года газета “Народная Воля” опубликовала заявление, в котором критиковалась политика белорусских властей. Заявление было составлено и подписано представителями сотен белорусских региональных политический и неправительственных организаций (НПО), в том числе автором сообщения. В тексте заявления содержался призыв к бойкотированию готовившихся выборов в местные органы власти в знак протеста против законодательства о выборах, которое, по мнению лиц, подписавших заявление, несовместимо с “белорусской Конституцией и международными нормами”.

12 апреля 1999 года автор был вызван в прокуратуру для объяснений по поводу его подписи под вышеупомянутым открытым письмом, а 26 апреля 1999 года над автором состоялся суд. Судья сообщил ему, что его подпись под открытым письмом образует состав правонарушения, предусмотренного статьей 167-31 белорусского Кодекса об административных правонарушениях и постановил подвергнуть его штрафу в размере двух минимальных зарплат, что на то время составляло 1 млн. белорусских рублей.
Автор обжаловал это постановление в областном и Верховном судах, судебные инстанции посчитали, что его жалоба является необоснованной, факт совершения правонарушения доказан и действия автора сообщения правильно квалифицированы как образующие состав правонарушения, предусмотренного статьей 167-3 КоАП.

Вербальной нотой Правительство Беларуси разъяснило Комитету ООН по правам человека, что на момент вынесения постановления по делу автора действовавшее в тот период законодательство предусматривало административное взыскание за публичные призывы к бойкотированию выборов. Рассматриваемая газетная статья содержала такой призыв и этот факт не оспаривался автором в суде. Согласно государству, данное законодательство полностью соответствует пункту 3 статьи 19 Пакта, в котором говорится, что пользование правами, предусмотренными в пункте 2 статьи 19 Пакта, сопряжено с некоторыми ограничениями, которые должны быть установлены законом.

В принятых по данному делу соображений Комитета ООН по правам человека отмечено, что подписанное автором заявление не повлияло на возможность избирателей свободно принимать решение о том, участвовать или не участвовать в выборах. Комитет пришел к выводу, что с учетом обстоятельства этого дела ограничение свободы выражения мнения не было законно оправданным на основании одной из причин, перечисленных в пункте 3 статьи 19 Пакта, и что права автора, предусмотренные в пункте 2 статьи 19 Пакта, были нарушены.

В одном из последних дел Комитета ООН по правам человека среди иных нарушений Пакта установлен факт нарушения со стороны Республики Беларусь права белорусских граждан на свободное выражение своего мнения.

Во время проведения в 2006 году в Республике Беларусь президентских выборов Виктор Корнеенко, являясь членом избирательного штаба кандидата, Александра Милинкевича, перевозил на личном автомобиле 28000 тысяч избирательных рекламных листков из Минска в Гомель. 13 тысяч из этих рекламных листков состояли из фотографии Александра Милинкевича на одну страницу с надписью «Милинкевич – новый президент», в то время как оставшиеся 15 тысяч рекламных листков состояли из распечатки на две страницы избирательной программы кандидата.

В своей жалобе Комитету ООН по правам человека Виктор Корнеенко заявил, что он имел документальные копии всех необходимых документов для производства и транспортировки избирательных материалов. Его автомобиль был остановлен в городе Жлобине и обыскан транспортной полицией, в результате чего избирательные рекламные листки были изъяты.

21 марта 2006 года в отсутствии автора суд Жлобинского района Гомельской области постановил, что, транспортируя рекламные листки, содержащие информацию, предлагающую, что «Александр Милинкевич – новый президент», Виктор Корнеенко нарушил статью 167-3 Административного Кодекса. Согласно суду, вина автора была установлена изъятым материалом, показаний нескольких свидетелей, экспертизы его автомобиля, полицейского сообщения, и других свидетельств. Суд привлек автора не только к административному штрафу, но также постановил изъять и уничтожить все 28000 тысяч предвыборных материалов кандидата в президенты.

Пройдя все внутренние средства правовой защиты, автор в жалобе Комитету ООН по правам человека сообщил, что штрафуя его из-за содержания предвыборных материалов Александра Милинкевича, а также уничтожая предвыборные материалы кандидата в президенты, Республика Беларусь нарушила его и право кандидата по статье 19 Пакта. Кроме того, автор утверждал, что раскрываемые им факты свидетельствуют о нарушении со стороны страны прав кандидата в президенты по статьям 25 (право избирать и быть избранным) и 26 (запрещенная по политическим мотивам дискриминация) Пакта.

Комитет ООН в этом деле посчитал, что захватывая и уничтожая без достаточных оправданий незадолго до Дня выборов одной четверти предвыборных материалов кандидата в президенты, государство нарушило право на свободу выражения мнения г-на Корнеенко и г-на Милинкевича в соответствии со статьей 19 Пакта.

Комитет напомнил, что право на свободу выражения мнения не абсолютно и что оно может подлежать некоторым ограничениям в соответствии со статьей 19 Пакта. Однако, такие ограничения являются допустимыми только тогда, когда они предусмотрены законом и необходимы (a) для уважения прав или репутаций других; (b) для защиты национальной безопасности или общественного порядка, или здравоохранения или моралей. Комитет повторяет в этом контексте, что право на свободу выражения является первостепенной важностью в любом демократическом обществе, и что любые ограничения на его осуществление должны отвечать строгому оправданию. Правительство Беларуси не представило никакого объяснения относительно своих аргументов, почему ограничение права г-на Корнеенко и г-на Милинкевича на распространение информации было необходимым, для одной из законных целей, предусмотренными статьей 19 Пакта, кроме его утверждения, что конфискация и уничтожение предвыборных листков были законны. В сложившейся ситуации и в отсутствии дальнейшей информации в этом отношении, Комитет заключил, что право г-на Корнеенко и г-на Милинкевича по статье 19, параграф 2 Пакта было нарушено.

А поскольку г-н Корнеенко в своей жалобе утверждал, что уничтожение предвыборных материалов г-на Милинкевича влечет за собой нарушение права по статьям 25 и 26 Пакта, Комитет напомнил, что в соответствии со статьей 25 Пакта гарантирована полная и свободная передача информации и идей об общественных и политических проблемах между гражданами, как того требует полное уважение к правам, гарантируемым среди прочего статьей 19 Пакта, включая свободу издать политический материал, проводить кампанию за выборы и рекламировать политические идеи. В отсутствии обоснованных объяснений от государственной стороны в этом контексте, Комитет заключил, что в данном случае, нарушение права г-на Милинкевича по статье 19 влечет за собой также нарушение его прав по статье 25, в совокупности со статьей 26 Пакта.

Приведенный перечень дел, рассмотренных Комитетом ООН по правам человека о нарушении Республикой Беларусь прав своих граждан на свободное выражение мнения, является исчерпывающим.

Однако, означает ли этот факт, что со свободой выражения мнения в нашей стране все хорошо. Отнюдь нет!

В настоящее время в Комитете ООН по правам человека только из Гомельского региона зарегистрированы и ожидают рассмотрения более 30 индивидуальных сообщений граждан, связанных с нарушением права на свободу выражения мнения.

Леанід Судаленка

Падрыхтаваў Алесь Лета,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі:

One thought on “Свабода выказваньня меркаваньня ў практыцы Камітэту ААН па Правах Чалавеку (па беларускіх справах)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*