Не забірай жыцьцё!
2010 06/08
ANN

ANN

Лідэры беларускай апазыцыі зьвярнуліся ў Раду Бясьпекі ААН з прозьбай правесьці міжнароднае разсьледаваньне справаў аб выкраданьні вядомых беларусаў.

Зварот быў накіраваны міністрам замежных справаў пастаянных сябраў  Рады Бясьпекі – Кітая, Расеі, Вялікай Брытаніі, Францыі й ЗША. Прыводзім поўны тэкст звароту. (далей – правапіс першакрыніцы)

Ваша Экселенцыя,

Звяртаемся да Вас у сувязі са знікненнямі вядомых грамадскіх дзеячоў у Беларусі, якія на працягу доўгага часу застаюцца нерасследаванымі.

Праваабаронцы Беларусі, адвакаты сем’яў і сваякі зніклых выкарыстоўвалі ўсе ўнутраныя, а таксама рэгіянальныя і міжнародныя механізмы прававой абароны, але не дамагліся выніку. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які застаецца ва ўладзе з таго часу, калі адбыліся знікненні, не стварыў умоў для правядзення дакладнага і непрадузятага расследавання гэтых спраў і блакаваў спробы міжнароднай супольнасці даведацца праўду пра лёс зніклых.

Дадзеныя справы ўключаюць выпадкі знікненняў:

1. Былога Міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, май 1999 г.

2. Былога віцэ-прэм’ера, экс-старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі РБ Віктара Ганчара, верасень 1999 г.

3. Бізнэсмена і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, верасень 1999 г.

4. Аператара расійскага тэлебачання (ОРТ) Дзмітрыя Завадскага, ліпень 2000 г.

У Беларусі незалежныя расследаванні гэтых спраў, праведзеныя грамадзянскай супольнасцю, выявілі датычнасць вышэйшых службовых асоб урада Лукашэнкі да знікненняў. Два беларускія следчыя, якія сабралі доказы ўтойвання інфармацыі з боку ўлад, былі вымушаны з’ехаць за мяжу ў 2001-м годзе, атрымалі палітычны прытулак і працягваюць хавацца.

У 2000-м годзе Камітэт ААН супраць катаванняў, разгледзеўшы перыядычны даклад па Беларусі, выказаў занепакоенасць, якая застаецца ў сувязі са знікненнямі, і заклікаў улады «разглядзець магчымасць стварэння незалежнай непрадузятай урадавай і няўрадавай нацыянальнай праваабарончай камісіі з дзеючымі паўнамоцтвамі, і ў тым ліку для прасоўвання праў чалавека і расследавання ўсіх скаргаў аб парушэнні праў чалавека, у прыватнасці, якія датычаць прымянення Канвенцыі» (A/56/44,paras.40-46.).

Гэтага не было зроблена, адказ Камітэту ААН супраць Катаванняў не быў прадстаўлены. Беларускі ўрад за шмат гадоў ні разу не адказаў на неаднаразовыя запыты Працоўнай групы ААН па гвалтоўных знікненнях, якія датычаць гэтых спраў.

У лютым 2004 года быў апублікаваны даклад Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, які ўстанавіў, што высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі былі датычныя да знікнення чатырох чалавек на працягу 1999-2000 гг. Даклад таксама ўстанаўліваў, што на вышэйшым узроўні беларускай дзяржавы былі зробленыя крокі для ўтойвання праўдзівай інфармацыі аб знікненнях. Даклад, падрыхтаваны кіпрскім парламентарыем Хрыстасам Пургурыдзесам, быў аднагалосна прыняты на паседжанні Камітэта Асамблеі па юрыдычных пытаннях і правах чалавека падчас зімовай пленарнай сесіі Асамблеі ў Страсбургу (Doc. 100624 February 2004).

У 2006 і 2007 гадах Адрыян Севярын, Спецдакладчык ААН па Беларусі, паведаміў Савету ААН па правах чалавека, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі недапушчальная, і адзначыў бяздзейнасць у справе расследавання знікненняў, якая працягваецца (E/CN.4/2006/36).

У ліпені 2010г. у сродках масавай інфармацыі Расійскай Федэрацыі з’явіліся новыя матэрыялы, якія датычаць знікненняў лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячаў у Беларусі і датычнасці да іх вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь. Ніякай рэакцыі беларускіх улад на гэту інфармацыю не было.

З прычыны шматлікіх парушэнняў праў чалавека Беларусь не з’яўляецца членам Савета Еўропы, таму пазоў аб знікненнях ў Еўрапейскі Суд па правах чалавека падаць немагчыма.

Прымаючы пад ўвагу больш чым 10-гадовую працу, накіраваную на забеспячэнне дзеяння правасуддзя ў справах аб знікненнях чатырох вядомых асоб у палітычным і інфармацыйным жыцці Беларусі, мы звяртаемся да Вас як да дзяржаўнага сакратара краіны-пастаяннага члена Савета Бяспекі ААН з просьбай разглядзець гэта пытанне і стварыць Камісію Савета Бяспекі ААН па расследаванні знікненняў лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячоў Беларусі ў 1999-2000 гадах.

Мы звяртаемся з гэтым запытам прымаючы пад увагу рэзалюцыю аб стварэнні Міжнароднай камісіі ААН па расследаванні забойства былога прэм’ер-міністра Лівана Рафіка Харыры ў 2005 годзе і іншых палітычна матываваных забойстваў у Ліване (S/RES/1595 (2005), а таксама стварэнне ў чэрвені 2007 года Саветам Бяспекі ААН трыбунала для суда над адказнымі за забойства Харыры.

Мы заклікаем Вас разглядзець праблему зніклых лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячоў Беларусі на ўзроўні Савета Бяспекі ААН і скарыстаць Ваш уплыў для таго, каб забяспечыць міжнароднае расследаванне лёсаў зніклых.

З павагай,

Станіслаў Шушкевіч

Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання,

Старшыня Цэнтральнай Рады партыі Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада

Андрэй Саннікаў

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі (1995-1996),

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Алесь Бяляцкі

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі праў чалавека,

Старшыня Праваабарончага Цэнтра «Вясна»

Анатоль Лябедзька

Старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі,

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 і 13 скліканняў

Мечыслаў Грыб

Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1994-1996),

Дэпутат Вярхоўнага Савет 12 і 13 скліканняў, Генеральны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Сяргей Калякін

Старшыня партыі «Справядлівы свет»,

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспубликі Беларусь 12 і 13 скліканняў

Аляксандр Дабравольскі

Сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі,

Народны дэпутат СССР (1989-1991),

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання

Аляксандр Сасноў

Экс-міністр працы Рэспублікі Беларусь,

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання,

Чалец прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання

Алег Воўчак

Старшыня праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву»

Валеры Фралоў

Намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада),

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага схода РБ 2-га склікання,

Генерал-маёр

Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыі БНФ

Рыгор Кастусёў

Намеснік старшыні Партыі БНФ

Віктар Івашкевіч

Старшыня Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ

Міхаіл Марыніч

Экс-Міністр знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання

Пётр Садоўскі

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання

Амбасадар у ФРГ (1992-1994)

Уладзімір Някляеў

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду»

Алена Скрыган

Намеснік старшыні партыі «Справядлівы свет»,

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання

Яраслаў Раманчук

Намеснік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Делами исчесзнувших беларусов займётся Совет безопастности ООН?

Лидеры белорусской оппозиции обратились в Совет Безопасности ООН с просьбой провести международное расследование похищений известных белорусов.

Обращение было направлено министрам иностранных дел постоянных членов Совета Безопасности – Китая, России, Великобритании, Франции и США. Приводим полный текст обращения.

Ваше превосходительство,

Обращаемся к Вам в связи с исчезновениями известных общественных деятелей в Беларуси, которые на протяжении длительного времени остаются нерасследованными.

Правозащитники Беларуси, адвокаты семей и родственники пропавших использовали все внутренние, а также региональные и международные механизмы правовой защиты, но не добились результата. Руководитель Беларуси Александр Лукашенко, который остается у власти с того времени, когда произошли исчезновения, не создал условий для проведения достоверного и беспристрастного расследования этих дел и блокировал попытки международного сообщества узнать правду о судьбах пропавших.

Данные дела включают случаи исчезновений:

1. Бывшего Министра внутренних дел Беларуси Юрия Захаренко, май 1999 г.

2. Бывшего вице-премьера, экс-председателя Центральной избирательной комиссии Виктора Гончара, сентябрь 1999 г.

3. Бизнесмена и общественного деятеля Анатолия Красовского, сентябрь 1999 г.

4. Оператора российского телевидения (ОРТ) Дмитрия Завадского, июль 2000 г.

В Беларуси независимые расследования этих дел, проведенные гражданским обществом, выявили причастность высших должностных лиц правительства Лукашенко к исчезновениям. Два белорусских следователя, которые собрали доказательства сокрытия информации со стороны властей, были вынуждены уехать за границу в 2001-м году, получили политическое убежище и продолжают скрываться.

В 2000-м году Комитет ООН против пыток, рассмотрев периодический доклад по Беларуси, отметил сохраняющуюся обеспокоенность в связи с исчезновениями и призвал власти «рассмотреть возможность создания независимой беспристрастной правительственной и неправительственной национальной правозащитной комиссии с действенными полномочиями для, в числе прочего, продвижения прав человека и расследования всех жалоб о нарушениях прав человека, в частности, относящихся к применению Конвенции»( A/56/44,paras.40-46).

Этого не было сделано, ответ Комитету ООН против Пыток не был предоставлен. Белорусское правительство за много лет ни разу не ответило на неоднократные запросы Рабочей группы ООН по насильственным исчезновениям, касающиеся этих дел.

В феврале 2004 года был опубликован доклад Парламентской Ассамблеи Совета Европы, который установил, что высокопоставленные белорусские чиновники были причастны к исчезновению четырех человек на протяжении 1999-2000 гг. Доклад также устанавливал, что на высшем уровне белорусского государства были предприняты шаги для сокрытия истинной информации об исчезновениях. Доклад, подготовленный кипрским парламентарием Христосом Пургуридесом, был единогласно принят на заседании Комитета Ассамблеи по юридическим вопросам и правам человека во время зимней пленарной сессии Ассамблеи в Страсбурге (Doc. 100624 February 2004).

В 2006 и 2007 годах Адриан Северин, Спецдокладчик ООН по Беларуси, сообщил Совету ООН по правам человека, что ситуация с правами человека в Беларуси недопустимая, и отметил продолжающееся бездействие в деле расследования исчезновений (E/CN.4/2006/36).

В июле 2010 г. в средствах массовой информации Российской Федерации появились новые материалы, касающиеся исчезновений лидеров оппозиции и общественных деятелей в Беларуси и причастности к ним высших должностных лиц Республики Беларусь. Никакой реакции белорусских властей на эту информацию не последовало.

Вследствие многочисленных нарушений прав человека, Беларусь не является членом Совета Европы, поэтому иск об исчезновениях в Европейский Суд по правам человека подать невозможно.

Принимая во внимание более чем 10-летнюю работу, направленную на обеспечение действие правосудия в делах об исчезновениях четырех известных лиц в политической и информационной жизни Беларуси, мы обращаемся к Вам как к постоянному члену Совета Безопасности ООН с просьбой рассмотреть этот вопрос и создать Комиссию Совета Безопасности ООН по расследованию исчезновений лидеров оппозиции и общественных деятелей Беларуси в 1999-2000 годах.

Мы обращаемся с этим запросом, принимая во внимание резолюцию о создании Международной комиссии ООН по расследованию убийства бывшего премьер-министра Ливана Рафика Харири в 2005 году и других политически мотивированных убийств в Ливане (S/RES/1595-2005), а также создание в июне 2007 года Советом Безопасности ООН трибунала для суда над ответственными за убийство Харири.

Мы призываем Вас рассмотреть проблему исчезнувших лидеров оппозиции и общественных деятелей Беларуси на уровне Совета Безопасности ООН и использовать Ваше влияние для того, чтобы обеспечить международное расследование судеб пропавших.

С уважением,

Станислав Шушкевич

Председатель Верховного Совета Республики Беларусь 12 созыва,

Председатель Центрального Совета партии Белорусская Социал-Демократическая Грамада

Андрей Санников

Заместитель министра иностранных дел Беларуси (1995-1996),

Координатор гражданской кампании «Европейская Беларусь»

Алесь Беляцкий

Вице-президент Международной федерации прав человека,

Председатель Правозащитного Центра «Весна»

Анатолий Лебедько

Председатель Объединенной Гражданской Партии,

Депутат Верховного Совета Республики Беларусь 12 и 13 созывов

Мечислав Гриб

Председатель Верховного Совета Республики Беларусь (1994-1996),

Депутат Верховного Совета Республики Беларусь 12 и 13 созывов, Генеральный секретарь Белорусской социал-демократической партии (Громада)

Сергей Калякин

Председатель партии «Справедливый мир»,

Депутат Верховного Совета Республики Беларусь 12 и 13 созывов

Александр Добровольский

Член политсовета Объединенной гражданской партии,

Народный Депутат СССР (1989-1991),

Депутат Верховного Совета Республики Беларусь 13 созыва

Александр Соснов

Экс-министр труда Республики Беларусь,

Член президиума Верховного Совета Республики Беларусь 12 созыва

Олег Волчек

Председатель правозащитного центра «Правовая помощь населению»

Валерий Фролов

Депутат Палаты Представителей Национального Собрания Республики Беларусь 2-го созыва,

Генерал-майор

Алексей Янукевич

Председатель Партии БНФ

Григорий Костусев

Заместитель председателя Партии БНФ

Виктор Ивашкевич

Председатель миской городской организации Партии БНФ

Михаил Маринич

Экс-Министр внешних экономических связей Республики Беларусь,

Депутат Верховного Совета Республики Беларусь 12 созыва,

Посол

Петр Садовский

Депутат Верховного Совета Республики Беларусь 12 созыва

Посол в ФРГ (1992-1994)

Владимир Некляев

Координатор гражданской кампании «Говори правду»

Елена Скриган

Депутат Верховного Совета Республики Беларусь 13 созыва

Ярослав Романчук

Заместитель Председателя Объединенной Гражданской Партии

Крыніца: сайт «Эўрапейская Беларусь»

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*